Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Футбол: Сціплы падарунак

Футбол: Сціплы падарунак

30 сентября, Наваполацк, ст-н “Атлант”, 1000 зрітелей, суддзя – В.Панчанка (н/к, Магілёў), “Нафтан” Наваполацк – “Тарпеда-БелАЗ” – 1:1. Галы: 15 хв., Букаткін – 1:0, 53 хв., Чэлядзінскі – 1:1.

“Тарпеда-БелАЗ”: Чэсноўскі, Чэлядзінскі, Яраслаўскі, Ланько, Яцкевіч, Шчэгрыковіч, Рыжко, Казлоў, Мендзі (79 хв., Рабцаў), Васькоў (90 хв., Вяргейчык), Карповіч (54 хв., Хлебасолаў).

Каляндар чэмпіянату распарадзіўся такім чынам, што ў адзін з самых галоўных святаў нашага горада – Дзень машынабудаўніка – футбалісты “Тарпеда-БелАЗ” выступалі ў гасцях супраць наваполацкага “Нафтана”. Але, нават знаходзячыся больш чым у двухстах кіламетрах ад Жодзіна, аўтазаводцы цудоўна разумелі, што іншага выніку акрамя перамогі ў гэты дзень ад іх не чакаюць. На жаль, паўнацэннага падарунку белазаўцам не атрымалася.

Як і папярэдні матч з “Брэстам”, паядынак з “Нафтанам”, улічваючы суседскае становішча па табліцы, можна смела назваць гульнёй за шэсць ачкоў. Сапернікі разумелі зверхважнасць выніка, таму настройваліся на сустрэчу, як на апошні бой. Вярнуўся ў стартавы склад адбыўшы дыскваліфікацыю Паскаль Мендзі, з гэтым звязваліся пэўныя спадзяванні на ўзмацненне нашай паўабароны. Карэктывы ў склад трэнерскі штаб аўтазаводцаў быў вымушаны зрабіць і ў сувязі з хваробай Салаўя і Лашанкова.

Матч актыўней пачалі жодзінцы, толькі вось большасць іх атак спынялася ля межаў штрафной пляцоўкі. Але неўзабаве нафтанаўцы, мабыць, успомнілі, што яны ўсё ж гаспадары і паспрабавалі перахапіць ініцыятыву. Не сказаць, што ім гэта ўдалося, толькі лік яны здолелі адкрыць. Гэта быў першы небяспечны момант ля нашых варот і ўзнік ён літаральна на роўным месцы. Навес у нашу штрафную пляцоўку спыніў Мендзі, але мяч  ён здолеў вынесці недалёка, і Букаткін метраў з дваццаці пяці адправіў прадмет гульні дакладна ў правы ад галкіпера ніз. На жаль, Чэсноўскі не выратаваў каманду.

Пасля гэтага навапалачане пачалі дзейнічаць яшчэ больш асцярожна і тым самым значна ўскладнілі задачу тарпедаўцам, бо, як добра вядома, лепш нашы землякі дзейнічаюць на контратаках. А так ў асноўным мяч трымаўся паміж штрафнымі пляцоўкамі. Узарваць праходзячы не па жодзінскім сцэнарыі ход падзей спрабавалі Шчэгрыковіч сваімі індывідуальнымі дзеяннямі і Васькоў імклівымі праходамі па флангу. Толькі вось усур’ёз патурбаваць Раманюка аўтазаводцам да перапынку не ўдалося.

Пачатак другога тайма прынёс поспех тарпедаўцам. Да гэтага прывёў розыгрыш вуглавога. Пасля падачы ў выкананні Яраслаўскага мяч замітусіўся ў штрафной пляцоўцы, і калі з ударам Шчэгрыковіча варатар справіўся, то супраць стрэла Чэлядзінскага нічога не змог зрабіць.

Зразумела, нічыйны лік не ўваходзіў у планы абедзвюх каманд, і галоўныя трэнеры заменамі паспрабавалі павялічыць атакуючы патэнцыял сваіх калектываў. На жаль, Хлебасолаў і Вяргейчык не здолелі ўзмацніць гульню. Найбольш рэальны шанс вырваць перамогу мелі гаспадары, але Зубовіч не змог перагуляць Чэсноўскага. А ўжо ў дададзены арбітрам час перад самым фінальным свістком Рыжко пасля розыгрышу вуглавога прабіў побач са штангай.

Цяпер жодзінцы на сваім полі 7 кастрычніка, у нядзелю, будуць прымаць “Мінск”. Пачатак а 14 гадзіне. Так што да сустрэчы на футболе.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

За граффити на стене «художник» получил штраф более двух миллионов

Хотите узнать больше? Сегодня для Жодино проблема порчи стен и фасадов зданий нелегальными граффитистами стоит довольно остро. В руки сотрудников правоохранительных 495

Где проводит время наша молодежь?

Хотите узнать больше? Где проводит время наша молодежь? Кто-то занимается в спортивных секциях, кто-то в музыкальной или художественной школе, кто-то посещает театральный 367

Впереди – чемпионат Европы и Олимпиада

Хотите узнать больше? 23-25 июня проходил чемпионат Беларуси по легкой атлетике. Установившаяся в Гродно в дни чемпионата страны жаркая погода не могла не внести 317

В Жодино определены места, запрещенные для проведения пикетирования

Хотите узнать больше? Жодинский городской исполнительный комитет   Решение №951 от 24 июня 2016 года   Об определении в городе Жодино мест, запрещенных для 337

3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег

Хотите узнать больше? В рамках акции 3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег. Принять участие могут все желающие. Регистрация в 11.00. Начало в 12.00. Место 374

Как погасить нельготный кредит с помощью государства?

Хотите узнать больше? Политика нашей страны, несмотря на различные экономические проблемы, твердо придерживается курса социальной направленности. Взять хотя бы 1 305

За информацией – к соседям

Хотите узнать больше? Традиционная – восьмая по счету – пресс-конференция главы столичной области Семена Шапиро прошла в Борисове. Такие встречи с журналистами 757

Все по счетчику

Хотите узнать больше? Жильцы общежитий на улице Брестской пребывают, мягко говоря, в недоумении: за коммунальные услуги они вынуждены платить порядка полутора-двух 574