Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Галявая феерыя

8 лістапада, Жодзіна, стадыён “Тарпеда”, 700 гледачоў, “Тарпеда-БЕЛАЗ” – “Нафтан” – 3:3. Галы: 41 хв. Дземідовіч (з пенальці) – 1:0; 48 хв. Зюлеў – 1:1; 57 хв. Дземідовіч – 2:1; 62 хв. Жукоўскі – 2:2; 64 хв. Васькоў – 3:2; 74 хв. Волкаў – 3:3.

“Тарпеда-БЕЛАЗ”: Часноўскі, Чэлядзінскі, Сярдзюк, Бурко, Дземідовіч, Хачатуран, Скавыш (68 хв. Селява), Максімаў (79 хв. Шчагрыковіч), Васькоў, Паўлавец, Рабянок ( 58 хв. Глеб).

Другі чэмпіянат запар тарпедаўцы завяршаюць дамашнім паедынкам з наваполацкім “Нафтанам”. Але калі ў мінулым годзе матч у многім вырашаў, ці здолеюць жодзінцы забрацца на п’едэстал, то ў гэтым гульня ні для аднаго з сапернікаў лёсавызначальнай не была. І мабыць, па гэтай прычыне футбалісты здолелі паказаць вясёлы футбол і падараваць нешматлікім гледачам галявы феерверк. Дарэчы ў Жодзіна каманды праводзілі ўжо шаснаццатую сустрэчу і да гэтага яшчэ ні разу не падпісвалі міравую, і вось спроба № 16 прынесла першую нічыю. Выйшла яна не сумнай і шэрай, а звышвыніковай.

На жаль, амаль зранку ў нашым горадзе пайшоў дождж і такім чынам унёс карэктывы ў дзеянні гульцоў на полі. Праўда, хочацца адзначыць, што на якасці футбольнага газона такая акалічнасць не адбілася, а вось заўзятараў футбола яўна адпугнула. Па першых хвілінах стала зразумела, што сапернікі настроеныя на барацьбу і мараць толькі аб перамозе. Больш актыўнымі, як і падабае па статусу гаспадарам, былі аўтазаводцы, але і навапалаччане не адсіжваліся ў абароне і трымалі Паўла Часноўскага ў пастаяннай напружанасці. Дарэчы, Ігар Крыушэнка на гэты матч выставіў адразу двух нападаючых – Скавыша і Дземідовіча, што таксама сведчыла аб атакуючых памкненнях гаспадароў. У цікавую сітуацыю трапіў Вадзім Дземідовіч, які ў першым крузе выступаў менавіта за “Нафтан” і павінен быў цяпер гуляць супраць сваіх былых аднаклубнікаў. Менавіта ён і адкрыў лік з адзінаццаметровай адзнакі за парушэнне правіл на Арцёме Васькове. Удар у нашага нападаючага выйшаў на заглядзенне дакладным – у “дзевятку”.

Пачатак другога тайма аказаўся за “Нафтанам”. Аляксей Сучкоў разабраўся з Ігарам Бурко на левым фланзе і прастрэліў, а чамусьці ўсімі забыты Зюлеў бездакорна прабіў. Зразумела, гэта заставіла каманды яшчэ больш атакаваць, і меньш чым праз дзесяць хвілін гаспадары зноў павялі ў ліку. Павел Рабянок выдаў дакладную перадачу на свабоднага Дземідовіча і той зрабіў усё па-майстэрску. Убачыўшы, што галкіпер ужо пачаў рух улева, прабіў у супрацьлеглы вугал. Толькі нядоўга радаваліся прыхільнікі чорна-белых. Сваё цвёрдае слова сказаў капітан гасцей Віталь Жукоўскі. Ён прадэманстраваў, што валодае моцным далёкім ударам. Стрэл аказаўся, як кажуць, без шансаў для галкіпера. На гэты раз чакаць наступнага гола гледачам прыйшлося яшчэ меньш – усяго тры хвіліны. Арцём Васькоў, скарыстаўшыся перадачай Вадзіма Дземідовіча, дакладна прабіў у падзенні галавой і заставіў такім чынам галкіпера навапалаччан Ігара Даўгяла ў трэці раз дастаць мяч з сеткі ўласных варот. Галявая феерыя на гэтым не завяршылася, таму што ў  атацы абедзве каманды дзейнічалі творча і разнастайна, а вось у абароне дапускалі шмат памылак. Вось і пры трэцім узяцці варот нашы абаронцы не здолелі перашкодзіць адзінаму нападаючаму навапалаччан Раману Волкаву ў чарговы раз змяніць лічбы на табло. І хоць галоў гледачы больш не ўбачылі, небяспечныя моманты працягвалі ўзнікаць. Так, з добрых пазіцый білі Скавыш і Васькоў, толькі, на жаль, іх удары аказаліся недакладнымі, ды і Даўгяла некалькі разоў выратаваў партнёраў. Не адставаў ад яго і Павел Часноўскі. Вось такім багатым на галы выдаўся заключны матч 25 чэмпіяната Беларусі па футболу. Ну а пасля фінальнага свістка Аляксея Кульбакова шэрае восеньскае надвор’е было расфарбавана фаер-шоу, якое  арганізавалі заўзятары тарпедаўцаў.

Галявая феерыя

На мінорнай ноце завяршылі свой сезон і тарпедаўскія дублёры. Свой матч з “Нафтанам” яны прайгралі 1:2. Адзіны наш гол на рахунку Уладзіслава Кнацько-Штэрка.

А вось у асноўным сезон яшчэ не завершаны – наперадзе іх чакаюць матчы  1/8  фінала Кубка РБ. 19 лістапада аўтазаводцы ў гасцях згуляюць з прадстаўніком першай лігі – “Смаргонню”. Матч у адказ у Жодзіна пройдзе 25 лістапада.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

За граффити на стене «художник» получил штраф более двух миллионов

Хотите узнать больше? Сегодня для Жодино проблема порчи стен и фасадов зданий нелегальными граффитистами стоит довольно остро. В руки сотрудников правоохранительных 501

Где проводит время наша молодежь?

Хотите узнать больше? Где проводит время наша молодежь? Кто-то занимается в спортивных секциях, кто-то в музыкальной или художественной школе, кто-то посещает театральный 378

Впереди – чемпионат Европы и Олимпиада

Хотите узнать больше? 23-25 июня проходил чемпионат Беларуси по легкой атлетике. Установившаяся в Гродно в дни чемпионата страны жаркая погода не могла не внести 325

В Жодино определены места, запрещенные для проведения пикетирования

Хотите узнать больше? Жодинский городской исполнительный комитет   Решение №951 от 24 июня 2016 года   Об определении в городе Жодино мест, запрещенных для 345

3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег

Хотите узнать больше? В рамках акции 3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег. Принять участие могут все желающие. Регистрация в 11.00. Начало в 12.00. Место 383

Как погасить нельготный кредит с помощью государства?

Хотите узнать больше? Политика нашей страны, несмотря на различные экономические проблемы, твердо придерживается курса социальной направленности. Взять хотя бы 1 353

За информацией – к соседям

Хотите узнать больше? Традиционная – восьмая по счету – пресс-конференция главы столичной области Семена Шапиро прошла в Борисове. Такие встречи с журналистами 772

Все по счетчику

Хотите узнать больше? Жильцы общежитий на улице Брестской пребывают, мягко говоря, в недоумении: за коммунальные услуги они вынуждены платить порядка полутора-двух 587