Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

То ў жар, то ў холад (відэа)

24 кастрычніка, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 520 гледачоў, суддзя – С. Цынкевіч (Асіповічы), “Тарпеда-БЕЛАЗ” – “Граніт” Мікашэвічы – 2:3. Галы: 14 хв, Луцэвіч – 0:1, 53 хв, Габоўда – 0:2; 70 хв, Асіпенка – 0:3 (з пенальці), 83 хв, Бурко – 1:3, 84 хв, Дземідовіч – 2:3.

“Тарпеда-БЕЛАЗ”: Часноўскі, Чэлядзінскі, Сярдзюк (30 хв, Дземідовіч), Бурко, Панкавец, Селява (70 хв, Шчагрыковіч), Хачатуран, Скавыш (61 хв, Платонаў), Паўлавец, Рабянок, Глеб.

Не пазайздросціш прыхільнікам тарпедаўцаў у гэтым сезоне, бо каманда ніяк не можа стабілізаваць сваю гульню і чаргуе прыгожыя перамогі з крыўднымі паражэннямі. Далёка хадзіць не будзем, а толькі ўзгадаем апошнія чатыры сустрэчы з удзелам аўтазаводцаў. Доўгачаканы разгром “Шахцёра” з лікам 3:0, а затым нечаканая страта трох ачкоў у Бабруйску, потым упэўненая вікторыя ў гасцях над “Мінскам” і нарэшце паражэнне на сваім полі ад “Граніта”. Зразумела, што заўзятараў чорна-белых кідае то ў жар, то і ў холад. Але на жаль добрыя гульні хутка забываюцца, а вось адмоўныя вынікі будуць узгадваць яшчэ доўга. Пасля матча з камандай з Мікашэвічаў ва ўсіх тых нешматлікіх гледачоў, якія ў суботні вечар знаходзіліся на стадыёне “Тарпеда”, былі таксама, мабыць, супрацьлеглыя эмоцыі. Але аб усім па парадку.

Вырашыўшы, што футбольная мудрасць аб тым, што пераможны склад лепш не мяняць не пусты гук, Ігар Крыушэнка выставіў з першых хвілін усіх тых жа футбалістаў, што пачыналі гульню ў папярэдняй сустрэчы, і з “Мінскам”. У форме гасцей на поле выйшлі адразу шэсць гульцоў, якія ў свой час выступалі за тарпедаўцаў. Гэта галкіпер Ілля Гаўрылаў, абаронцы Павел Яўсеенка, Дзмітрый Клімовіч, Валерый Каршакевіч, паўабаронцы Ігар Трухаў, Дзмітрый Ігнаценка, а на замену  на полі з’явіўся Андрэй Шэракоў. Асабіста ў мяне не адзін добры ўспамін звязаны з гэтымі прозвішчамі, але цяпер яны выступаюць у ранзе сапернікаў і, забягаючы наперад, менавіта яны папілі шмат крыві ў цяперашніх тарпедаўцаў. Што датычыцца падзей на полі  ў першым тайме, то гаспадары вельмі актыўна пачалі гульню. Стартавы націск да поспеху не прывёў, і аўтазаводцы неўзабаве супакоіліся, палічыўшы, мабыць, што рана ці позна шанс забіць з’явіцца.  А вось мікашэвічцы, ўбачыўшы, што гаспадары настроены даволі лагодна, паспрабавалі паказаць і свае казыры. Тарпедаўцы не зусім былі гатовымі да такога развіцця падзей – пачаліся памылкі пры перадачах, і госці адкрылі лік. Цярэнцій Луцэвіч ад душы зарадзіў з метраў дваццаці  пяці, і Павел Часноўскі не здолеў выратаваць сваю каманду. Пасля прапушчанага мяча жодзінцы працягвалі атакаваць, але да ўдараў па варотах справа даходзіла рэдка.  Госці ж не перайшлі да абароны ўсім саставам, а імкнуліся адказваць атакай на атаку.

Пасля перапынку аўтазаводцы безвынікова распачыналі спробы разгрызці “Граніт”, а на справе атрымалася  зусім іншае: на 70 хвіліне на табло гарэлі сумныя для жодзінцаў лічбы –  0:3. Спачатку ўкраінскі легіянер гасцей Юрый Габоўда накруціў на левым фланзе сваіх візаві і ў другі раз заставіў Часноўскага дастаць мяч з сеткі варот. А давёў лік да буйнага Дзмітрый Асіпенка, бездакорна выканаўшы пенальці, які прызначылі за гульню рукой у сваей штрафной пляцоўцы Аляксандра Паўлаўца. Надзеі тарпедаўцаў  на так неабходную перамогу таялі, як восеньскі туман, частка гледачоў пацягнулася да варот, і тут наступіла апошняя дзесяціхвілінка. Наша каманда нарэшце прачнулася. І тыя з заўзятараў, якія верылі да канца ў сваіх футбалістаў, былі часткова ўзнагароджаны. Прастрэл Рабянка злева, і Бурко галавой накіроўвае мяч у сетку. Проходзіць усяго адна хвіліна. І перавага гасцей становіцца мінімальнай. Да другога ўзяцця варот Гаўрылава прывёў розыгрыш вуглавога. З левага фланга падаў той жа Рабянок, і Дземідовіч пераправіў прадмет гульні па назначэнні. Неўзабаве гаспадары мелі яшчэ два цудоўныя моманты не толькі  зраўнаваць лік, але і вырваць перамогу. Гэтаму перашкодзіла бліскучая гульня галкіпера Гаўрылава. Пасля фінальнага свістка, мабыць, не толькі ў мяне ўзнікла пытанне аб тым, чаму  тарпедаўцы пачалі гуляць на поўную катушку так позна. А гэта перамога дазволіла “Граніту” змясціць нашых землякоў з шостага месца ў табліцы.

То ў жар, то ў холад (відэа)

Пацярпелі паражэнне і дублёры – 1:2. Адзіны гол жодзінцаў на рахунку Віталія Ліхціна.

Цяпер жа “Тарпеда-БЕЛАЗ” сыграе матч у гасцях з “Віцебскам”, а завяршаць чэмпіянат наша каманда будзе на сваім полі ў нядзелю 8 лістапада сустрэчай з “Нафтанам”.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

За граффити на стене «художник» получил штраф более двух миллионов

Хотите узнать больше? Сегодня для Жодино проблема порчи стен и фасадов зданий нелегальными граффитистами стоит довольно остро. В руки сотрудников правоохранительных 495

Где проводит время наша молодежь?

Хотите узнать больше? Где проводит время наша молодежь? Кто-то занимается в спортивных секциях, кто-то в музыкальной или художественной школе, кто-то посещает театральный 371

Впереди – чемпионат Европы и Олимпиада

Хотите узнать больше? 23-25 июня проходил чемпионат Беларуси по легкой атлетике. Установившаяся в Гродно в дни чемпионата страны жаркая погода не могла не внести 319

В Жодино определены места, запрещенные для проведения пикетирования

Хотите узнать больше? Жодинский городской исполнительный комитет   Решение №951 от 24 июня 2016 года   Об определении в городе Жодино мест, запрещенных для 339

3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег

Хотите узнать больше? В рамках акции 3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег. Принять участие могут все желающие. Регистрация в 11.00. Начало в 12.00. Место 376

Как погасить нельготный кредит с помощью государства?

Хотите узнать больше? Политика нашей страны, несмотря на различные экономические проблемы, твердо придерживается курса социальной направленности. Взять хотя бы 1 316

За информацией – к соседям

Хотите узнать больше? Традиционная – восьмая по счету – пресс-конференция главы столичной области Семена Шапиро прошла в Борисове. Такие встречи с журналистами 757

Все по счетчику

Хотите узнать больше? Жильцы общежитий на улице Брестской пребывают, мягко говоря, в недоумении: за коммунальные услуги они вынуждены платить порядка полутора-двух 579