Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кубкавая адысея працягваецца

19 ліпеня, Орша, стадыёнЦэнтральны”, 2100 гледачоў, суддзяС. Цынкевіч (Асіповічы), ФКОрша” – ФКТарпеда-БЕЛАЗ” – 0:5. Галы: 22 хв. Дацэнка – 0:1; 53 хв. Глеб – 0:2; 56 хв. Селява – 0:3; 70 хв. Дземідовіч – 0:4; 90 хв. Дземідовіч – 0:5.

Тарпеда-БЕЛАЗ”: Часноўскі, Бурко (46 хв. –Чэлядзінскі), Панкавец, Дземідовіч, Селява, Хачатуран, Васькоў (64 хвМінко), Кібук, Дацэнка (61 хвПаўлавец), Казанцаў, Глеб.

Кубкавая адысея працягваецца

Вось і пачаўся новы кубкавы шлях аўтазаводцаў. Згодна рэгламента, каманды вышэйшай лігі на гэты раз стартавалі з матчаў 1/16 фінала. У сапернікі для нашых землякоў жрэбій вызначыў прадстаўніка першага дывізіёна – ФК “Орша”. Апошні раз з гэтай камандай тарпедаўцы сустракаліся дзесяць лет назад і таксама ў барацьбе за Кубак. Тады гаспадары нават вялі ў ліку 2:0, але паступова ўсё стала на месцы і фінальны свісток зафіксаваў буйную перамогу жодзінцаў – 8:2.

У гэтым сезоне пераможца кубкавай дуэлі вызначыцца па выніках двух матчаў – дома і ў гасцях, таму нечаканасцяў не прадбачыцца. Безумоўна, розніца ў класе паміж сапернікамі, якія адносяцца да розных вагавых катэгорый, была зразумела, але чаго толькі не бывае ў футболе. У тарпедаўскай гісторыі ёсць зарубкі з надпісамі “Рудзенск”, “Мясакамбінат”, “Камунальнік” – менавіта гэтым камндам саступалі аўтазаводцы ў недалёкім мінулым.

Таму наведвання Оршы чакалі з хваляваннем, тым больш, улічваючы нелепшы псіхалагічны стан нашай каманды. Ігар Крыўшэнка, не жадаючы рызыкаваць, выставіў з першых хвілін найбольш аптымальны склад з папраўкай на траўмы і апошнія кадравыя змены. Мабыць, нялішнім будзе нагадаць, што на мінулым тыдні развіталіся з клубам Яцкевіч і Канцавы, а папоўніў наш калектыў нападаючы Вадзім Дземідовіч, які ўжо апранаў тарпедаўскую форму ў 2012 годзе. Аршанцы, нягледзячы на гаспадарскі статус, адразу асноўную ўвагу засяродзілі на абароне, і таму Паўлу Часноўскаму на працягу ўсёй гульні быў прапісаны “курортны рэжым”. Завалодаўшы ініцыятывай, аўтазаводцы пачалі шукаць ключы да варот саперніка. У першым тайме гэта ўдалося зрабіць толькі аднойчы, калі пасля вуглавога, які падаў Панкавец, Дацэнка галавой адправіў мяч у сетку. А вось пасля перапынку, калі аршанцаў пачалі пакідаць сілы, галявыя моманты пачалі ўзнікаць усё часцей і часцей. Глеб дакладна прабіў у ніжні вугал, Селява завяршыў прыгожую камбінацыю партнёраў і лік стаў буйным. Гэта дало магчымасць нашаму трэнерскаму штабу выпусціць маладых Паўлаўца і Мінко. Да фінальнага свістка асноўныя падзеі працягвалі разгортвацца на палове поля гаспадароў, і на дзевяностай хвіліне, дзякуючы намаганням дэбютанта Дземідовіча, успомніўся музыкальны шлягер пра Аргенціну і Ямайку. Буйная перамога аўтазаводцаў была атрымана, як кажуць, на класе. Розніца ў майстэрстве паміж камандамі вышэйшай і першай лігі  была вельмі відавочнай, што і зафіксавалі лічбы на табло. Дарэчы, хочацца адзначыць даволі вялікую колькасць гледачоў на трыбунах, якія, нягледзячы на лік, не разыходзіліся да самага канца і праважалі абедзве каманды апладысментамі. Цяпер нас чакае матч у адказ, які адбу-дзецца 2 жніўня ў Жодзіна. Зразумела, хто пройдзе ў 1/8 фінала Кубка Беларусі, мабыць, вядома ўсім, але гэта футбол, у якім можа адбыцца ўсё.

ФК «Торпедо-БЕЛАЗ» проводит набор мальчиков 2008 года рождения в группы подготовки юных футболистов. Занятия проводятся на бесплатной основе.

Справки по телефонам: 8(01775) 5-10-49, 8(029) 997-80-04, 8 (033) 635-05-33

 Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

За граффити на стене «художник» получил штраф более двух миллионов

Хотите узнать больше? Сегодня для Жодино проблема порчи стен и фасадов зданий нелегальными граффитистами стоит довольно остро. В руки сотрудников правоохранительных 504

Где проводит время наша молодежь?

Хотите узнать больше? Где проводит время наша молодежь? Кто-то занимается в спортивных секциях, кто-то в музыкальной или художественной школе, кто-то посещает театральный 383

Впереди – чемпионат Европы и Олимпиада

Хотите узнать больше? 23-25 июня проходил чемпионат Беларуси по легкой атлетике. Установившаяся в Гродно в дни чемпионата страны жаркая погода не могла не внести 328

В Жодино определены места, запрещенные для проведения пикетирования

Хотите узнать больше? Жодинский городской исполнительный комитет   Решение №951 от 24 июня 2016 года   Об определении в городе Жодино мест, запрещенных для 348

3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег

Хотите узнать больше? В рамках акции 3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег. Принять участие могут все желающие. Регистрация в 11.00. Начало в 12.00. Место 388

Как погасить нельготный кредит с помощью государства?

Хотите узнать больше? Политика нашей страны, несмотря на различные экономические проблемы, твердо придерживается курса социальной направленности. Взять хотя бы 1 359

За информацией – к соседям

Хотите узнать больше? Традиционная – восьмая по счету – пресс-конференция главы столичной области Семена Шапиро прошла в Борисове. Такие встречи с журналистами 775

Все по счетчику

Хотите узнать больше? Жильцы общежитий на улице Брестской пребывают, мягко говоря, в недоумении: за коммунальные услуги они вынуждены платить порядка полутора-двух 593