Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нязручны сапернік з Салігорска

30 мая, Салігорск, стадыёнБудаўнік”, 1050 гледачоў, суддзяУ.Ушчанка (Рэчыца), “ШахцёрСалігорск – “Тарпеда- БЕЛАЗЖодзіна – 3:1. Галы: 30 хв. Кобін – 1:0; 37 хв. Шчагрыковіч – 1:1; 43 хв. Камароўскі – 2:1; 83 хв. Януш – 3:1.

Тарпеда- БЕЛАЗ”: Часноўскі, Мельнік, Панкавец, Канцавы (61 хв. Яцкевіч), Селява, Матвеенка, Шчагрыковіч, Кібук (46 хв. Максімаў).

Дзве запар перамогі і нічыя з чэмпіёнам з Барысава ляглі бальзамам на сэрцы прыхільнікаў аўтазаводцаў пасля няўдалага старту ў чэмпіянаце. І таму наведванне салігорскага “Шахцёра”, нягледзячы на адмоўны баланс вочных паедынкаў, чакалі са стрыманым аптымізмам. Дарэчы, менавіта гарнякі з’яўляюцца ў апошнія гады самым непрыемным сапернікам для тарпедаўцаў. Каб не быць галаслоўным, можна ўзгадаць вынікі матчаў нашых землякоў у мінулым годзе супраць усіх трох прызёраў. Так супрацьстаянне з “БАТЭ” прынесла чорна-белым тры ачкі (паражэнне і тры нічыі), з “Дынама” – восем ачкоў ( дзве перамогі і дзве нічыі), а вось з “Шахцёрам” – усяго адно ачко (тры паражэнні і адна нічыя). На жаль, і матч у перадапошні вясенні дзень не спыніў такую сумную традыцыю. А калі крыху пакапацца ў гісторыі, то можна ўзгадаць, што аўтазаводцы апошні раз перамагалі ў Салігорску ў далёкім ўжо 2009 годзе, калі поспех жодзінцам прынёс дакладны ўдар Дмітрыя Клімовіча.

Нязручны сапернік з Салігорска

У стартавым складзе Ігар Крыўшэнка зрабіў дзве вымушаныя замены. Хвароба і пашкоджанне нагі не далі магчымасці выйсці з першых хвілін Максімаву і Платонаву, наш нападаючы і наогул не трапіў у заяўку на матч. Нягледзячы на прынцыповасць сустрэчы, менавіта гарнякі на падаючым сцяжку ў мінулым годзе літаральна вырвалі з рук у жодзінцаў бронзавыя медалі, на стадыёне сабралася толькі ля тысячы гледачоў. Зразумела, не магло адмоўна не адбіцца буйное паражэнне “Шахцёра” ў фінале Кубка Беларусі, больш таго, перад самым матчам хадзілі чуткі, што ў выпадку паражэння гаспадароў, кіраўніцтва камнды можа быць адпраўлена ў адстаўку.

Стартавыя давццаць хвілін прайшлі ў даволі павольным тэмпе і абодва галкіперы ўступалі ў справу вельмі рэдка. Першымі паспрабавалі змяніць такі ход падзей нашы землякі. Крыху нечакана для ўсіх, з даволі вострага вугла моцна ўдарыў Матвеенка і шлях мяча спыніла толькі папярэччына варот салігарчан. Адказ гаспадароў аказаўся галявым. Прастрэл з левага фланга замкнуў украінскі паўабаронца жоўта-чорных Васіль Кобін. А потым адбыўся жодзінскі гол, які мае ўсе падставы стаць лепшым ва ўсім чэмпіянаце. Убачыўшы, што галкіпер гаспадароў даволі далёка выйшаў з варот, Дзмітрый Шчагрыковіч рашыўся на ўдар са сваёй паловы поля. І ён атрымаўся ў нашага капітана на заглядзенне: мяч, праляцеўшы больш шасцідзесяці метраў, знайшоў прытулак у сетцы. Не схлушу, калі скажу, што атрымаўся сапраўдны футбольны шэдэўр. Вось у гэты момант, здавалася, тарпедаўцы здолеюць перахапіць ініцыятыву. На жаль, наша атакуючая лінія ў першым тайме прабуксоўвала на ўсе чатары колы. Зусім не было бачна Кібука, ды і Глеб на гэты раз не быў падобны на сябе. А вось гарнякі атакавалі значна больш востра і калі ў адным з выпадкаў папярэччына дапамагла Часноўскаму, то стрэл Камароўскага, на жаль, дасягнуў мэты. Дарэчы, калі да перапынку на поле перавагай валодалі гаспадары, то на трыбунах лідзiравалі прыхільнікі чорна-белых, якія, можна сказаць, перакрычалі сваіх апанентаў.

Нязручны сапернік з Салігорска

У перапынку наш трэнерскі штаб правёў дзве замены і гэта прынесла пэўны плён. Крытычная сітуацыя ў жодзінскай атацы пачала крыху выпраўляцца. Яцкевіч пачаў чапляцца за мяч, удар Матвеенкі блакіравалі абаронцы, галкіпер салігарчан Катэнка выйшаў пераможцам у дуэлі са Шчагрыковічам, але гэтага аказалася недастаткова. “Шахцёр” жа чакаў пакуль сапернік пойдзе наперад вялікімі сіламі і створыць такім чынам выдатную глебу для контратак. І яны дабіліся свайго. Прэсінг гарнякоў прывёў да памылкі нашых абаронцаў, чым цудоўна скарыстаўся галоўны галеадор гарнякоў Мікалай Януш. Выйшаўшы сам на сам з Часноўскім, нападаючы зрабіў сваю справу і паставіў фінальную кропку – 3:1 на карысць салігарчан. Што ж, трэба прызнаць іх перамогу лагічнай і заслужанай.

На шчыце вярнуліся з Салігорска і дублёры, якія, нягледзячы на неблагую гульню, саступілі з буйным лікам – 0:4.

Але сумаваць тарпедаўцам няма калі, бо ўжо ў пятніцу, 5 чэрвеня, на сваім полі будуць прымаць бабруйскую “Белшыну”. Пачатак матча ў 18.30. І напрыканцы – цікавая акцыя ад “Тарпеда-БЕЛАЗ”. Кожнае дзіця на гэтую гульню можа правесці аднаго дарослага бясплатна, набыўшы толькі адзін білет за 10 тысяч рублей. Згадзіцеся, цудоўная магчымасць арганізаваць прыемны сямейны адпачынак. Так што, да сустрэчы на футболе!

ФК «Торпедо-БЕЛАЗ» проводит набор мальчиков 2008 года рождения в группы подготовки юных футболистов. Занятия проводятся на бесплатной основе.

Справки по телефонам:

8(01775) 5-10-49, 8(029) 997-80-04,

8 (033) 635-05-33

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

За граффити на стене «художник» получил штраф более двух миллионов

Хотите узнать больше? Сегодня для Жодино проблема порчи стен и фасадов зданий нелегальными граффитистами стоит довольно остро. В руки сотрудников правоохранительных 500

Где проводит время наша молодежь?

Хотите узнать больше? Где проводит время наша молодежь? Кто-то занимается в спортивных секциях, кто-то в музыкальной или художественной школе, кто-то посещает театральный 376

Впереди – чемпионат Европы и Олимпиада

Хотите узнать больше? 23-25 июня проходил чемпионат Беларуси по легкой атлетике. Установившаяся в Гродно в дни чемпионата страны жаркая погода не могла не внести 322

В Жодино определены места, запрещенные для проведения пикетирования

Хотите узнать больше? Жодинский городской исполнительный комитет   Решение №951 от 24 июня 2016 года   Об определении в городе Жодино мест, запрещенных для 345

3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег

Хотите узнать больше? В рамках акции 3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег. Принять участие могут все желающие. Регистрация в 11.00. Начало в 12.00. Место 383

Как погасить нельготный кредит с помощью государства?

Хотите узнать больше? Политика нашей страны, несмотря на различные экономические проблемы, твердо придерживается курса социальной направленности. Взять хотя бы 1 347

За информацией – к соседям

Хотите узнать больше? Традиционная – восьмая по счету – пресс-конференция главы столичной области Семена Шапиро прошла в Борисове. Такие встречи с журналистами 770

Все по счетчику

Хотите узнать больше? Жильцы общежитий на улице Брестской пребывают, мягко говоря, в недоумении: за коммунальные услуги они вынуждены платить порядка полутора-двух 587