Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Відэапраект «Край.BY» завяршае першы сезон

Відэапраект «Край.BY» завяршае першы сезон

Праект Край.бай на некаторы час сыходзіць з экранаў. Фота з сайта videoduel.ru

На некаторы час праект сыходзіць з экранаў, каб хутка вярнуцца з новымі гісторыямі ды захапляльнымі падарожжамі па беларускіх мясцінах.

Якія высновы зрабілі стваральнікі за гэты час і чаго чакаць у новым сезоне? Расказвае мастацкі кіраўнік праекта Зміцер Бейнарт-Саладуха.

Зміцер Бейнарт-Саладуха

Відэапраект «Край.BY» завяршае першы сезон

— Ці падводзіце вы для сябе пэўныя вынікі за гэты перыяд?

— Вядома ж. І па змесце, і па форме, і па тэхналогіі вытворчасці. У наступным сезоне мы маем намер больш веерна, але пры гэтым і больш глыбока асвойваць родную прастору. Дзякуй Богу і суайчыннікам — маем шмат цікавых прапановаў і запрашэнняў, атрымліваем цудоўны фідбэк.

— Паводле серыяльных канонаў у наступным сезоне павінен быць новы сюжэтны віток і перанос герояў у нечаканыя абставіны. Чаго чакаць у новых серыях «Край.BY»?

— Наш праект сфармуляваны так, што мы абсалютна не заклапочаныя серыяльнымі канонамі. Усе нечаканасці — унутры фармату. Калі зараз параўнаць некалькі нашых сюжэтаў пра розныя мясціны, нават не самы ўважлівы глядач знойдзе ў іх не меней за 10 адрозненняў. Праект у прынцыпе прадугледжвае высокую ступень імправізацыі і гнуткасці, таму мы вельмі чуллівыя да першаснага матэрыялу — да тых месцаў, пра якія апавядаем. Менавіта яны нам і падказваюць большасць нечаканасцяў. І цудоўны акцёрскі талент вядоўцы на апошніх этапах вытворчасці таксама падкідвае часцяком стос сімпатычных вырашэнняў.

Мы, я б сказаў, наадварот, не хочам пакуль нічога мяняць. Удасканальваць знойдзенае — гэта адназначна. Бо ў шэрагу вартасцяў праекта адной з самых заўважных ёсць яго інфарматыўнасць — яна нас далёка ад магістралі не адпусціць.

О, скарыстаюся нагодай і папрашу прабачэння за хібы і недакладнасці фактаграфіі, якіх нам ніяк не атрымоўваецца пазбегнуць. У першую чаргу праз тое, што на сёння не існуе “кананічнай” гісторыі Беларусі. Мы карыстаемся максімальнай колькасцю дасяжных нам крыніцаў, але часцяком даводзіцца абіраць штосьці з некалькіх супрацьлеглых. Таму мы гатовыя і далей атрымліваць заўвагі і дапаўненні ад зацікаўленай аўдыторыі. Будзем напраўду вельмі ўдзячныя. Бо адзінае, што мы ведаем дакладна, — гэта тое, што ўсяго ведаць проста немагчыма!

— Ці зразумелі вы па першым сезоне, хто асноўная аўдыторыя праекту, на якую трэба больш разлічваць у будучыні?

— Пакуль партрэт вымалёўваецца надзіва сімпатычны: гэта прыгожая дзяўчына/мужчына ў веку ад 16 да 45 гадоў, магчыма, з дзецьмі школьнага ўзросту, чалавек, схільны да авантураў, цікаўны да сапраўдных каштоўнасцяў, адкрыты, камунікатыўны, сучасны. Прычым, што крыху нечакана, не ўсе з нашай аўдыторыі пазначаюць сябе беларусамі паводле паходжання, не ўсе размаўляюць па-беларуску. Некаторыя нават не разумеюць! А глядзяць! Прыемна.

— Наколькі ўвогуле патуралі масаваму гледачу? Чым ахвяравалі, каб зрабіць праект больш папулярызатарскім? А што пакінулі, хоць і была небяспека, што гэта знізіць колькасць наведнікаў?

— Папраўдзе, ніколькі не патуралі і нічым не ахвяравалі. Мы самі адчуваем праект такім, якім яго і аддаём аўдыторыі. Нездарма ў трэйлеры праекта вядоўца прамаўляе: “… усё шчыра і па-сапраўднаму!” Так і ёсць. Нам важна, каб нам самім было цікава яго глядзець. Калі карыснасць спалучаецца з цікавасцю — галоўная мэта дасягнутая. Нам самім пакуль цікава.

Відэапраект «Край.BY» завяршае першы сезон

— Якія промахі праекта выправіце наступным разам?

— Ведаеце, гэта — “кухня”. Не пра ўсё хочацца і варта расказваць. Цяпер у нас невялікі тайм-аўт перад новым сезонам, і мы наўмысна не падсумоўвалі сваіх высноваў па выніках зробленага. Праз тыдзень-другі збяромся, парадзімся, паплануем. Тады можна будзе дакладна адказаць. А пакуль — самым агульным чынам: мы ведаем свае хібы і ўсё з магчымага адкарэктуем. Бо гэта наша годнасць і павага да аўдыторыі.

— Раскажыце, які быў ваш уплыў як мастацкага кіраўніка праекта? Што вы вынеслі для сябе з гэтай працы? Як тэатральнага рэжысёра вас задавальняе драматургія перадачы ці, можа, трэба шукаць нейкія новыя хады?

— Першая і першасная задача — сфармуляваць праект, убачыць яго, быць пераканаўчым у трансляцыі ідэі. Гэта было цікава, і таму не дужа цяжка. Наступны этап — сабраць каманду. Гэта, як паказвае практыка, нашмат складаней. Пакуль мы дажыліся да цяперашняга кадравага стану, было ажно тры “прызывы” адмыслоўцаў. Цяпер магу шчыра і з хваляваннем сказаць, што ўрэшце збілася каманда, якую я люблю цалкам і паасобку. На такім праекце, апроч прафесійных якасцяў “не ніжэй за” і стандартнага наборчыка простых камунікатыўных параметраў, ад чалавека патрабуецца яшчэ шэраг вартасцяў: неабыякавасць да сваёй спадчыны, рамантызм, лёгкасць на пад’ём, ахвярнасць, непрагматычнасць, сапраўдная цікавасць да культуры ў шырокім разуменні, жаданне вучыцца і спазнаваць… Вось з такімі людзьмі мне ўрэшце даводзіцца рабіць гэты праект. Уяўляеце, як мне пашэнціла?!

Што тычыцца майго рэжысёрскага погляду, дык я незадаволены абсалютна ўсім і пастаянна. І гэтая незадаволенасць не дазваляе мне “адпусціць” праект далёка ад сябе. Мой нос пакуль тырчыць у кожнай шчыліне. І мы ўвесь час штосьці спрабуем і ўдасканальваем.

— Якія выпадкі найбольш запомніліся падчас здымак першага сезона?

— Дзіўна, але “ВЫПАДКАЎ”, лічыце, не было. Хутчэй былі нечаканыя сустрэчы і адкрыцці. Амаль усе яны траплялі ў нашыя сюжэты. Мы ж шчырыя — нічога не хаваем. Галоўнае на сёння здарэнне — гэта сустрэча з сапраўднай Беларуссю. З мясцінамі і жыхарамі. Пра гэта так проста не раскажаш, нават у адмысловым інтэрв’ю. Таму пакуль адкажу дэкларатыўна: галоўнае ўражанне ад першага сезона — Беларусь непераможная ў сваёй сапраўднай беларускасці, якія б ветры над ёю не гулі. Разумейце, як хочаце.

— Ці быў нейкі «залаты» выпуск, які, на вашую думку, атрымаўся найлепшым?

— Тут я адкажу «папсова» – залаты выпуск наперадзе. Ён заўсёды наперадзе. Толькі пры такой умове праект жывы.

— Алесь Лапо казаў пра маленькія гістарычныя адкрыцці, якія рабіў падчас працы над перадачай. А якія адкрыцці, магчыма, для сябе зрабілі вы?

— Тое, што для Алеся як гісторыка — маленькія адкрыцці, для мяне — вялікія. Па шчырасці, я не чакаў ад праекта, які сам прыдумаў, нейкіх адкрыццяў. Хутчэй — пацверджанняў вартасці такой ідэі. І гэта я ўвесь час атрымліваю. Так, мая Радзіма мае гіганцкую гісторыю сусветнага маштабу. Так, тут нараджаліся і раскрываліся людзі, што адным сваім існаваннем уплывалі на вялікую Еўропу і сусвет. Так, культура маёй радзімы — поўная, стваральная, самастойная і разнастайная. І так — гэта вядома не мне аднаму. Праз праект я напаўняюся любоўю да сваіх суайчыннікаў, былых і, што асабліва каштоўна, сучасных, да тых, каму пашэнціла існаваць, можа, у складанейшых умовах, чым мне. І гэта моцна дапамагае жыць цяпер і тут.

— Ці ёсць нейкая спецыфіка ў тым, што гэта менавіта беларускі праект? Калі б здымалі пра Расію, Польшчу, Украіну, перадача была б іншай, альбо ўсё ж гэты прынцып можна перанесці на любыя мясціны?

— Фармальна, напэўна, гэта зрабіць можна было б. Але нашто? Не люблю паняцце “фармат”, асабліва ў яго вульгарным паўсядзённым разуменні. Я шукаю нефармату, я на яго “вядуся”. Таму пра іншыя мясціны з іншымі складнікамі і расказваць хацелася б па-іншаму, сыходзячы з усяго аб’ёму ведаў і пачуццяў пра аб’ект цікаўнасці. Стандартамі ўжо хай дзяржстандарт апякуецца. Таму, канечне, у сваёй задуме гэта адназначна сучасны беларускі мультымедыйны праект з не да канца раскрытым патэнцыялам. З вельмі яшчэ не да канца раскрытым!

— Што прынесла ПАН-студыі гэтая супраца з «Будзьмай»? Можа, узніклі ідэі і на іншыя відэа-праекты? Увогуле, як вы думаеце, якіх відэа-праектаў сёння не хапае для папулярызацыі нашай культуры?

— Першае і галоўнае, што адразу ўсплывае — гэта сэнсоўнасць працы і супрацы. ПАН-студыя ў маёй асобе шчыра цешыцца, што ёсць магчымасць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” рэалізаваць праект такога кшталту. Дзякуючы наяўнасці “Край.BY” і партнёрству з кампаніяй, жыццё цяпер поўніцца не проста самарэалізацыяй, творчай рэалізацыяй, а вялікімі і малымі сэнсамі. Гучыць, можа, пафасна, але так я гэта напраўду ўспрымаю. Бо тое, што робіць кампанія ў сваіх праграмах, часам сумяшчае працу міністэрстваў адукацыі, культуры, спорту і турызму. Можа, яшчэ пра каго забыўся.

І канечне ж, супраца з культурніцкай кампаніяй такога кшталту і ўзроўню натхняе на крэатыў, раз-пораз мы абмяркоўваем чарговыя ідэі, прапановы, перспектывы. Спадзяюся, штосьці з гэтага пабачыць свет.

Пра тое, чаго не хапае, адкажу… па-рознаму. Эмацыйна — усяго не хапае! І болей! І рознага! Падумаўшы, адкажу — вострасучасных, трэндавых, модных, яркіх і ўплывовых. Яшчэ падумаўшы, — такіх праектаў, што нейкім чынам зазіралі б у нашую будучыню, крышталізавалі б яе, рабілі б прывабнай і жаданай. Бо за апошнія гады адчуванне “вялікага жыцця” неяк згубілася. За чэмпіянатам свету па хакеі — вялікае і цьмянае “нішто”. І выразна не хапае праектаў пра ЛЮДЗЕЙ. Пра розных, маладых і сталых, таленавітых і нескладаных. Вельмі хочацца персаніфікаваць Радзіму, бачыць яе не мапаю ды лічбамі, а тварамі, лёсамі, імкненнямі.

Даведка: Зміцер Бейнарт-Саладуха – галоўны рэжысёр, мастацкі кіраўнік ПАН-студыі, выкладчык, крэатыўны прадусар. Скончыў Політэхнічны інстытут (гідрабудаўніцтва) і Акадэмію мастацтваў (рэжысура драмы). Працаваў рэжысёрам і галоўным рэжысёрам у беларускіх тэатрах і ў незалежных тэлекампаніях. Лаўрэат і дыпламант разнастайных конкурсаў і фестываляў.
ПАН-студыя больш за 5 гадоў займаецца праектамі ў галінах культуры, тэлебачання, рэкламы.

Відэафільмы праекта «Край.BY» можна паглядзець ТУТ.

Па матэрыялах budzma.org

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Вилейки

Как добавить изюминку в интерьер?

Хотите узнать больше? Салон-магазин «Шторы & Kарнизы» в Молодечно Наверняка Вы согласитесь с тем, что интерьер в доме создается не только за счет удачно подобранной мебели 17

10-классница из Вилейки Вика Савицкая стала лучшим волонтером Минщины (фото)

Хотите узнать больше? 10-классница из Вилейки Вика Савицкая стала лучшим волонтером Минщины. Фото из группы VIL-youth-blog/Молодежь Вилейщины ВКонтакте По итогам 26

ТОП-5 популярных стран, где можно недорого отдохнуть этой зимой

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта f8.ifotki.info Увидеть подводный мир Красного моря в Египте, пройтись по песчаным 24

Астрономическую скамейку с рабочим телескопом установили в Вилейке 4 декабря (фото)

Хотите узнать больше? Директор Вилейского государственного колледжа Игорь Китиков: "Вот такой подарок мне сделал коллектив ко дню рождения". Фото предоставлено Край.бай 41

Выгодные предложения по корпусной и мягкой мебели в Молодечно

Хотите узнать больше? Выгодные предложения по корпусной и мягкой мебели в Молодечно В преддверии Нового года мебельный магазин «Аксамiт» творит чудеса в Вашем доме! Скидка 26

Рига-Юрмала-Рундальский дворец. Рождество в Прибалтике – подарок для всей семьи!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта cheaptripchip.ru Автобусный парк №4 г. Молодечно предлагает провести Рождество в 25

«Чаще говорим «люблю». Как вилейчанин с парализованной рукой делает сувениры, а его дочь с ДЦП «строит» всю семью (фото)

Хотите узнать больше? Юрий и Ольга Клишевич из Вилейки со своими детьми Юлей и Артёмом. Фото Ольги Декснис История вилейской семьи, в которую одна за другой приходят 42

Удивительно много в нашем крае красавиц – у нас уже 60 претенденток на титул «Мисс Край.бай – 2016» (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта f8.ifotki.info Количество самых красивых девушек, которые прислали свои фотографии на 49