Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Музыка Андрусь Такінданг: Калі жыў у вёсцы, размаўляў на трасянцы (ФОТА)

Музыка Андрусь Такінданг: Калі жыў у вёсцы, размаўляў на трасянцы (ФОТА)

Андрусь Такінданг. Фота з сайта onliner.by.

Паводле перапісу насельніцтва за 2009 год 60% жыхароў краіны роднай мовай лічаць беларускую і толькі 23% (пераважна сельскае насельніцтва) размаўляюць на ёй. У сталіцы колькасць такіх людзей значна ніжэйшая — усяго 6%.

Onliner.by сустрэўся з 30-гадовым мастаком, музыкам і тэлевядучым Андрусём Такіндангам, які ведае беларускую мову лепш за многіх беларусаў, нягледзячы на тое, што ў ім цячэ афрыканская кроў.

* * *

Я нарадзіўся ў Менску. Маці мая з Лепельшчыны, бацька з Чада. Яны пазнаёміліся ў Беларусі падчас вучобы ва ўніверсітэце. Тата — фізік, маці — філолаг.

У дзяцінстве я быў непаслухмяны, усё ламаў, руйнаваў, свавольнічаў. Калі мы жылі ў Маскве, бацька выклікаў таксі, браў мяне на рукі, мы ездзілі па горадзе, толькі тады я засынаў.

Музыка Андрусь Такінданг: Калі жыў у вёсцы, размаўляў на трасянцы (ФОТА)

Быў адзін цікавы выпадак на сустрэчы з паслом у Маскве. Ён мне кажа: «Ой, які добры хлопчык», а ў гэты момант я схапіў яго за нос, моцна трымаў і не адпускаў. Бацькі не маглі аддзерці мяне ад яго.

На мяне шмат у чым паўплывала вёска, дзе дагэтуль жыве мая бабуля, — Чэрцы, што на Лепельшчыне. У пачатковую школу хадзіў там, праводзіў летнія вакацыі. У вёсцы мы хуліганілі: кідалі шыфер у вогнішча, петарды — у двары, рабілі самастрэлы і пугачы.

Калі быў малы, то загінаў мацюкі. Не ўвесь час, канешне, але звычка такая была, пакуль мяне ненавязліва не адвучылі.

Падчас вучобы ў мастацкім каледжы імя Ахрэмчыка (у народзе яго называюць «Парнат») мы адрываліся, радаваліся жыццю, мелі крылы за плячыма і адчувалі сябе паўбагамі, таму што не былі замучаныя ніякім жыццёвым досведам. Мы працавалі ў майстэрнях, слухалі музыку, насілі кеды, выцертыя джынсы, скураныя пінжакі і вязаныя швэдры. Восенню апраналі шэрыя палітоны і пад іх берцы. «Парнат» — гэта сумкі-планшэты, якія носяць паштальёны, міліцыянеры і аграномы, гэта дзяўчаты і хлопцы, якія фарбуюць валасы. Я не фарбаваў, але рабіў іракез ці штосьці выстрыгаў. «Парнат» — гэта велізарная свабода і самавыяўленне.

Музыка Андрусь Такінданг: Калі жыў у вёсцы, размаўляў на трасянцы (ФОТА)

З самага ранку да позняга вечара мы шмат працавалі ў вялікай майстэрні з вялікімі вокнамі і драўлянай падлогай, а потым хаваліся ад вахцёраў і заставаліся ў будынку на ноч. Бралі піва і зноў працавалі ці адрываліся. Побач з намі быў парк Чалюскінцаў, часам мы туды хадзілі, там нас білі гопнікі і адбіралі грошы ці мы ім давалі адпор. «Парнат» — гэта паходы на рок-канцэрты без білетаў, газавыя балончыкі і нажы-матылькі. Калі б не было мастацтва, то гэта выглядала б звычайным бандытызмам, хуліганствам і марнатраўствам. Але існавала вялікая мастацкая праца, і гэта было галоўным, а праявы вольнасці прыкладаліся да яе.

У Акадэміі мастацтваў ёсць такі прынцып — каб зрабіць з цябе мастака, цябе мусяць перамяць, як цеста, а пасля з яго вылепіць штосьці. Ёсць людзі, якія лепяцца, ёсць тыя, каму ад гэтага цяжка, але яны церпяць, а ёсць такія, што ламаюцца. Я з тых, хто зламаўся. Чым больш я працаваў і маляваў, тым горш у мяне атрымлівалася. Я пачаў страчваць тое, што меў, і не мог узяць тое, чаму мяне вучылі.

Для мяне было трагедыяй, калі мяне выключылі з акадэміі. Адчуванне было як у піяніста, у якога адсохлі рукі. Тады з’явіліся думкі і жаданне працаваць кіроўцам тралейбуса, вартаўніком ці ахоўнікам, каб проста рабіць нейкую працу і ні пра што не думаць. Але ў мяне была музыка, яна мяне і выратавала. Пачаліся гастролі, горыч трошкі разбаўляўся радасцю жыцця музыканта. Так я перажыў лета і паступіў у «кулёк» на рэстаўратара.

Як ні дзіўна, стаў больш-менш адэкватным мастаком, калі мяне выгналі з акадэміі.

Музыка Андрусь Такінданг: Калі жыў у вёсцы, размаўляў на трасянцы (ФОТА)

У гэтым годзе гурту «Рэха» будзе 10 гадоў. Мы маглі называцца «Чырвоныя маланкі» ці «Чорныя чарапы», у такім выпадку мы павінны былі б граць хэві-метал-рок. Або «Драўляныя жалеечкі» ці «Саламяныя лапці» — і мусілі б граць фолк-музыку. Паколькі мы граем не метал і не фальклор, то мы — «Рэха».

«Рэха» — па-расейску «эхо». Вытворныя ад слова «рэха» — рэхацца, рухацца; а па-польску гэта азначае займацца каханнем. Часам на канцэртах у Польшчы мы выкрыквалі «Рэхаемся з намі!», атрымліваўся каламбур.

На канцэрты «Рэха» ў вёсках прыходзілі жыхары з коцікамі, сабачкамі і конікамі — і гэта было вельмі крута, я не мог закрыць рот ад здзіўлення.

У 16—17 гадоў марыў сыграць з крутымі музыкамі таго часу: NRM, Вольскім, Вайцюшкевічам, «Троіцай».

Маці ў мяне беларускамоўная, гэта і тлумачыць, чаму я размаўляю на беларускай мове. Падчас вучобы ў «Парнаце» таксама панавала беларуская мова. Я пачаў гаварыць паступова, а калі жыў у вёсцы, то размаўляў на трасянцы. Насамрэч мяне раздражняюць пытанні пра беларускую мову.

Музыка Андрусь Такінданг: Калі жыў у вёсцы, размаўляў на трасянцы (ФОТА)

Калі быў у Афрыцы, еднасць адчувалася, але я быў іншым. Мяне ўразіла, што дзеці там робяць усю хатнюю работу. З аднаго боку, за імі ніхто не глядзіць, а з другога — усе назіраюць і кожны можа зрабіць заўвагу. Старэйшыя дзеці гадуюць малодшых. Жанчыны даюць указанні па гаспадарцы, дзеці слухаюцца і робяць. Няма такога: «Ай, не хачу і не буду». Уразіла іерархічнасць: калі я выходзіў на вуліцу, то дзяўчына выносіла за мной лаву. Я ёй кажу: «Навошта ты гэта робіш?», а яна ў адказ: «Каб ты мог сесці».

У Чадзе моцныя сацыяльныя зносіны. Калі ў цябе ёсць праца, то ты выхоўваеш не толькі сваіх дзяцей, але і дзяцей сваіх сваякоў, якія менш паспяховыя ў жыцці. Там цяжка пражыць аднаму, таму адзін аднаму дапамагаюць.

Каханне заўсёды для мяне было цяжкім, як вайна, як атамная бомба. Зносіла мозг так, што я не ведаў, куды сябе падзець. Дзякуй Богу, што было няшчаснае каханне ў мінулым, інакш цяпер бы не знайшоў сапраўднае.

Пытанне, хто я ёсць, — гэта пытанне, наколькі я шчаслівы. Зараз я чалавек, які маленькімі крокамі набліжае да сябе радасць.

Усе праклёны, што тычыліся мяне, ператварыліся ў блаславенствы (мінулыя цяжкасці і паразы абярнуліся на лепшае).

Музыка Андрусь Такінданг: Калі жыў у вёсцы, размаўляў на трасянцы (ФОТА)

Па матэрыялах onliner.by

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Вилейки

«Вызывали на другой адрес!» В детской поликлинике Вилейки из-за нерабочего домофона отказались принять вызов врача

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото Катерины Сушко из архива Край.бай Вилейчанин позвонил в регистратуру детской поликлиники, чтобы 38

Селфи со второй половинкой предлагают сделать в Вилейке ко Дню влюбленных

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта kiev.vgorode.ua Молодежный конкурс фотографий «Селфи «Моя Половинка» стартует 23 31

«Традиции следую каждый год, грехи накапливаются». Как вилейчане окунались в прорубь на Крещение

Хотите узнать больше? Вилейчане 19 января окунались в прорубь на Вилейском водохранилище. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сегодня, 19 января, православные верующие отмечают 80

«Впервые искать тело утопленника было жутко». Как вилейские водолазы круглый год работают под водой (фото)

Хотите узнать больше? Андрей Наркевич пришел на Вилейскую спасательную станцию 13 лет назад. Фото Юлии Лахвич, Край.бай 19 января спасатели отмечают свой профессиональный 57

На концерт группы «Без Билета» в Молодечно пойдет юрист Иван Марченков

Хотите узнать больше? Группа «Без Билета» Фото с сайта studlive.by Иван Марченков, юрист из Молодечно, выиграл конкурс Край.бай, в котором разыгрывался билет на концерт 35

Скамейку с фонарем-джентльменом установили в Вилейке 18 января (фото)

Хотите узнать больше? Скамейку "Фонарь-джентльмен" установили возле вилейского госколледжа 18 января. Фото предоставлено Светланой Мацукевич Необычная кованая скамейка, 52

Рассказать о коррупции и пожаловаться на милицию вилейчане могут заместителю прокурора области 21 января

Хотите узнать больше? Прокуратура Вилейского района. Фото Вадима Шукринова В Вилейке 21 января проведет прием по личным вопросам заместитель прокурора Минской области, 54

Настоятель храма в Вилейке об окунании на Крещение: «Не стоит таинство превращать в моржевание»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай 19 января православные верующие празднуют Крещение Господне. В этот день 80