Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Байнэце з’явілася сацсетка для аматараў літаратуры

У Байнэце з’явілася сацсетка для аматараў літаратуры

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрыцыі. Фота з сайта zizis.livejournal.com.

Запрацавала першая беларускамоўная сацыяльная сетка для аматараў літаратуры, у межах якой карыстальнікі змогуць ацэньваць, абмяркоўваць, а ў будучым, магчыма, і чытаць любімыя творы.

Сайт bookster.by запрацаваў літаральна тыдзень таму, але, як распавяла naviny.by яго рэдактарка Аляксандра Дорская, праект рыхтаваўся каля двух гадоў.

«Мы рабілі праект разам з мужам, гэта было нашае хобі, — кажа Аляксандра. — Проста ў нейкі момант мы вырашылі, што ўласна нам не хапае такога кніжнага сайта, а калі гэтага няма ў беларускім інтэрнэце, варта зрабіць яго самім».

Па словах рэдактаркі, Байнэту не хапае не толькі кніжнай сацыяльнай сеткі, але і ўвогуле сайта, які б даваў прастору для беларускай крытыкі, для рэцэнзавання беларускіх кніг. У выніку, разам з мужам Аляксандра заснавала сайт, які аб’яднаў элементы і сацсеткі, і літаратурнага анлайн-часопіса.

Як распавяла Аляксандра, стварэнне літаратурнага сайта не было лёгкім, і за два гады ў заснавальнікаў узнікалі хвіліны адчаю, тым больш што рабіць праект даводзілася на ўласныя грошы, а паслугі дызайнераў ды праграмістаў каштуюць нятанна. Такім чынам, праект каштаваў маладой сям’і некалькі тысяч долараў і вялікай кольскасці нерваў.

«Але я зразумела, што калі ты вырашаеш рабіць нават невялікі праект, трэба пасябраваць з праграмістам. Як ёсць асабісты ўрач, так сям’я павінна сябраваць з нейкім праграмістам, зрабіць для яго штосьці жыццёва важнае, каб гэты праграміст быў на тваім баку, — лічыць Аляксандра. — Мы шукалі праграміста для беларускамоўнага праекта і думалі, што ёсць такі чалавек, які зможа за ідэю для беларускай культуры гэта зрабіць. Але такіх людзей мы не знайшлі».

Зараз «буксцер» ужо працуе, і кожны зарэгістраваны наведнік можа сам дадаваць любімыя кнігі на сайт ці ацэньваць прачытанае па пяцібальнай шкале. Можна таксама пазначыць кнігу кнопкай «не чытаў, але асуджаю» або «не здолеў дачытаць». Акрамя таго, на «буксцеры» можна даведацца пра цікавыя падзеі ў літаратурным жыцці, прачытаць кніжныя навіны, рэцэнзіі, інтэрв’ю з пісьменнікамі.

Пакуль што на «буксцеры» створана база кніг толькі беларускіх выдавецтваў, таму, на думку рэдактаркі, рэгістрацыя на сайце будзе цікавай людзям, якія хочуць атрымліваць інфармацыю пра беларускія кніжныя навінкі, а таксама тым, хто хоча сістэматызаваць сваё чытанне — адзначаць, якія кнігі трэба прачытаць ці якія ўжо прачытаныя. У хуткім часе плануецца дадаць на сайт фрэнд-стужку, якая дапаможа знаходзіць людзей па чытацкіх цікаўнасцях і густах, глядзець, хто як ацэньвае кнігі, рэкамендаваць кнігі сябрам.

У далейшай перспектыве на сайт плануецца дадаць і замежныя кнігі, што зможа зацікавіць усіх аматараў чытання.

«Кніжныя сацыяльныя сеткі — гэта распаўсюджаны праект, і ёсць шмат такіх рускіх і замежных сайтаў, — кажа Аляксандра. — Там шмат карыстальнікаў, таму што людзі маюць магчымасць весці свой чытацкі дзённік і знаходзіць новыя ідэі для чытання».

Рэцэнзіі для сайта пакуль пішуць толькі тры літаратурных крытыкі, але зараз рэдактар шукае новых аўтараў. Нягледзячы на тое, што прафесійных крытыкаў у Беларусі няшмат, рэцэнзіі і чытацкія водгукі на сайце трэба ўсё ж размяжоўваць, лічыць Аляксандра Дорская. Таму, на яе думку, крытыкі павінны прайсці пэўную верыфікацыю і адрознівацца ад простага карыстальніка. Да таго ж чытачы змогуць сачыць за меркаваннем асобнага крытыка.

«Я прапаноўваю пісаць рэцэнзіі на сайт не толькі прафесійным крытыкам, якіх у беларускай літаратуры не так шмат, але і проста сябрам, якія працуюць журналістамі і добра пішуць, але пры гэтам яны шмат чытаюць і могуць выказваць свае думкі наконт прачытанага», — адзначае Дорская.

Да таго ж, кажа рэдактарка, у Беларусі амаль няма крытыкаў, якія асэнсоўвалі б замежныя кнігі і літаратурныя працэсы, пісалі б пра сусветныя навінкі, бэстсэлеры: «Мы б хацелі заклікаць крытыкаў рэцэнзаваць і замежныя знакавыя кнігі, пісаць пра тое, што варта прачытаць».

Варта адзначыць, што на «буксцеры» не выкладваюцца электронныя варыянты кніг, а творы можна абмяркоўваць дыстанцыйна. На сайце ствараецца нешта накшталт вокладкі з анатацыяй, пад якой можна пачаць абмеркаванне. Але ў будучым заснавальнікі плануюць публікаваць на сайце больш рэальных твораў.

Напрыклад, на «буксцеры» ўжо апублікавана першая казка са зборніка Макса Фрая «Казкі старой Вільні», перакладзеная на беларускую мову Адэляй Дубавец.

Паводле Аляксандры Дорскай, на працягу шасці месяцаў на сайце штотыдзень будзе публікавацца па адной з «віленскіх» казак у перакладзе Дубавец. Акрамя таго, казкі праілюстраваныя малюнкамі перакладчыцы. «Яна непрафесійная мастачка, але ў яе атрымаліся наіўныя і цёплыя малюнкі», — кажа рэдактарка.

Таксама ёсць намер зрабіць на базе «буксцера» пляцоўку для маладых беларускіх аўтараў.

«Плануецца зрабіць рубрыку аднаго твора, у якой штотыдзень адзін аўтар будзе прадстаўляць адзін, на яго думку, самы знакавы твор, а мы будзем прасіць некалькіх крытыкаў напісаць на гэты твор міні-рэцэнзіі», — распавядае Дорская. Па яе словах, на працягу тыдня твор будзе вісець на сайце і чытачы змогуць яго ацэньваць і абмяркоўваць, а пасля, магчыма, будуць абірацца найлепшыя творы.

Зараз на «буксцеры» зарэгістравана больш за 2200 кніг і больш за сотню чытачоў.

Па матэрыялах naviny.by

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Вилейки

«Набросают семечек, жвачек, а потом жалуются, что грязно». Санстанция проверила городские автобусы Вилейки (фото)

Хотите узнать больше? Санстанция проверила городские автобусы Вилейки. Фото Юлии Лахвич, Край.бай По санитарным правилам, городской транспорт должен быть чистый, на ходу 20

«Мусорят чаще местные рыбаки, а не минчане». Как на Вилейском водохранилище делали «генеральную уборку» (фото)

Хотите узнать больше? На Вилейское водохранилище даже зимой приезжает большое количество рыбаков. Фото Юлии Лахвич, Край.бай На самый крупный искусственный водоем страны 51

Задолженность по зарплате на 1 февраля есть в организациях Воложинского, Вилейского и Молодечненского районов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай В Минской области большинство из должников – это организации 42

Комедия «Супер Брис», драма «Следы на воде» и боевик «Крейсер». Афиша кинотеатра «Мир» в Вилейке на 22-26 февраля

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта ufart.ru На этой неделе также продолжается показ мелодрамы «На пятьдесят оттенков 46

Ответь на вопросы розыгрыша и забери билет на концерт «Агата Кристи». Все хиты»

Хотите узнать больше? Вадим Самойлов. Фото с сайта www.kvitki.by Солист легендарной группы «Агата Кристи» Вадим Самойлов выступит на сцене Дворца культуры Молодечно 23 39

Новый белорусский экшн в кинотеатре «Мир» Вилейки сопроводят выставкой милицейской техники и вооружения (фото, видео)

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Следы на воде». Фото с сайта minsknews.by Премьерный показ художественного фильма о белорусской милиции «Следы на воде», снятого на 59

Катания с горки и на осле, лазание на столб за сапогами и петухом. Масленица в Вилейке на старых снимках (фото)

Хотите узнать больше? Масленица в Вилейке на старых снимках. Фото предоставлено Край.бай из фондов Вилейского краеведческого музея Как провожали зиму в Вилейке 30-40 лет 62

Семья Шашловых из Вилейки выиграла в конкурсе «Селфи «Моя Половинка» набор постельного белья (фото)

Хотите узнать больше? Семья Шашловых выиграла в конкурсе «Селфи «Моя Половинка» в Вилейке. Фото предоставлено Край.бай Анастасией Чернявской Фотография Екатерины и Олега 66