Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Побач з лецішчам Вікторыі Азаранкі на Вілейскім вадасховішчы прадаецца дача

Побач з лецішчам Вікторыі Азаранкі на Вілейскім вадасховішчы прадаецца дача

Жыхары сталіцы імкнуцца ў вёскі. Галоўны накірунак — Валожыншчына (Ракаў, Івянец). Але селяцца і ў іншы бок — каля Вілейскага вадасховішча.

 

Карэспандэнт nn.by скіраваўся ў вёскі, што ляжаць уздоўж паўночнага берага гэтага найбольшага вадаёма Беларусі, каб паглядзець, якія дамы там будуюць сабе мінчукі.

 

Сосенка-сіці

 

Да вілейскай Сосенкі ад Мінска 85 км. Вадасховішча ў гэтым месцы не самае шырокае.

 

На беразе пры пад’ездзе ўзвышаецца парачка вялікіх катэджаў.

 

На дарожным знаку нейкі свавольнік дапісаў з памылкай «Сосенка-sity». Да горада, канечне, вёсцы далёка. Але вось па цэнах на дамы зраўняецца нават з мінскімі аднапакаёўкамі.

 

Старыя дамы чаргуюцца з новымі. Але вось тых, што можна назваць катэджамі, малавата. Спыняемся каля бабці. Ці прадае хто дом тут. «Адзін стары — развальваецца. А на суседняй вуліцы — надта дарагі. Нахвальвае суседзяў-мінчукоў, што купілі лецішча праз дарогу.

 

Едзем паглядзець дамы. Першая хата сапраўды ў дрэнным стане. Зразумела, што галоўнае тут — зямля.

 

«Дарагі» дом аказваецца вялізным, на падворку яшчэ лазня — і ніякіх прагнілых хлявоў. Дом цалкам абабіты сайдынгам, што зусім не прываблівае. Затое ўнутры ўсё даведзена да ладу. Найбольш уражвае кухня. Яна не меншая за 20 «квадратаў» . Крыху меншы па памерах санвузел. На элітарнасць дома паказвае незразумелае вясковаму жыхару прыстасаванне — бідэ. «Адразу скажу пра цану: 50 тысяч даляраў», — кажа суседка, якая глядзіць дом. Не заўважыўшы на нашых тварах ні кроплі разгубленасці, праводзіць па ўсіх кутках. Тут яшчэ тры пакоі. Пры патрэбе можна зрабіць жылым другі паверх. «Вада пампуецца са студні. Але калі надумаеце купляць, трэ будзе двойчы ваду спусціць — застаялася».

 

Калі развітваемся, жанчына раіць больш нічога не шукаць. Маўляў, дарэмны занятак.

 

«На першай берагавой лініі вы нічога ўжо не знойдзеце пад продаж. Ды ўвогуле, усё, што прадавалася ў вёсцы, даўно выкупілі мінчукі».

 

Але ўсё-ткі дом за якіх паўсотні метраў ад вады знаходзім. «Вы яшчэ ў майго хросніка паглядзіце, — далучаецца да размовы бабулька на вуліцы. — У яго дом з іншага боку — акурат каля вады». А праз якія дваццаць метраў нас гукае іншая кабета (яна чула размову): «Вы на дом не глядзіце: гады 3-4 яго не можа той пляменнік прадаць. Дорага просіць — 60 тысяч даляраў».

 

Сосенка. Вяскоўцы не ведаюць нават, хто жыве ў суседніх катэджах з выхадам да вады

 

Побач з лецішчам Вікторыі Азаранкі на Вілейскім вадасховішчы прадаецца дача

 

Сціплы дом Азаранкаў

 

Далей кіруемся ў вёску Рабунь. Ад Сосенкі гэта кіламетраў шэсць. Каля крамы сустракаем двух вяскоўцаў. Расказваем легенду, што шукаем дом для бацькоў. «Я прадаю. Магу паказаць», — дзядзька сядае на ровар і едзе паперадзе нас. Дом вялікі, участак — 40 сотак. Шмат гаспадарчых пабудоў, якія, праўда, трэба яшчэ правіць. І цана гэтага — 30 тысяч даляраў.

 

«Тут у вас, кажуць, жыве тэнісістка?» — пытаюся нібы не ў тэме.

 

Дзядзька ўсміхаецца і хітае галавой. «Але сціплы дамок у яе. Ды і сама раз ці два прыязджала толькі — бацькі больш». Дарога да дома разбітая. І як тут на сваім вішнёвым «Паршэ» ездзіць тэнісістка №1? Дом Азаранкаў і сапраўды сціплы. Але ўсё акуратна і з густам, не схавана за высокім плотам. Праходзімся побач. Па суседстве з Азаранкамі на доме вісіць абвестка: «Прадаецца».

 

Якая цана суседства з Вікторыяй? Сума не ўказаная. Затое пазначаны нумары тэлефонаў гаспадароў. Тэлефануем. Жанчына адказвае, што гатовы прадаць за 10 тысяч даляраў. Можна згандлявацца і за менш. Дом стаіць на надзеле ў дзесяць сотак. Стан яго не крытычны, але блізкі да таго.

 

Дача побач з лецішчам Вікторыі Азаранкі

 

Побач з лецішчам Вікторыі Азаранкі на Вілейскім вадасховішчы прадаецца дача

 

Дом па цане новай «Таёты»

 

Да вёскі Чыжэвічы ад Мінска будзе амаль 100 км. На ўездзе сустракаем джып з мінскімі нумарамі. Усё-ткі дабіраюцца і сюды мінчукі. Але расчароўваемся, калі бачым першыя дамы — яны ніяк не сведчаць пра заможнасць гаспадароў.

 

Падыходзім да бабулек, што сядзяць пад высокай грушай. Пытаемся, ці прадаецца які з дамоў. Яны паказваюць на падворак насупраць. Дом закінуты. А гаспадары хочуць за яго 25 тысяч даляраў — як за новую «Таёту Каролу». Падыходзіць да яго нават не хочацца. І бабулькі скіроўваюць на іншы падворак. Там акурат з Украіны прыехаў гаспадар.

 

Анатоль — беларус. Але ажаніўся з кіеўкай і прыняў украінскае грамадзянства. Цяпер вось зноў атрымаў беларускае і афармляе нашу пенсію. Хоча з жонкай набыць кватэру ў Маладзечне альбо Мінску.

 

За дом хоча 21 тысячу даляраў. Ён візуальна лепшы, чым папярэдні. Хаця працы з ім шмат. У дадатак у двары няма сваёй студні. І ўсе выгоды, зразумела, на вуліцы. Надзел — стандартныя 15 сотак. Калі ж развіталіся з Анатолем, падышоў вясковец. Ён сказаў, што гэты дом ужо гадоў пятнаццаць як выстаўлены на продаж. Галоўны мінус, відаць, што да вадасховішча тут метраў на 300 далей, чым у іншых вёсках.

 

Па матэрыялах nn.by

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Вилейки

Селфи со второй половинкой предлагают сделать в Вилейке ко Дню влюбленных

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта kiev.vgorode.ua Молодежный конкурс фотографий «Селфи «Моя Половинка» стартует 23 28

«Традиции следую каждый год, грехи накапливаются». Как вилейчане окунались в прорубь на Крещение

Хотите узнать больше? Вилейчане 19 января окунались в прорубь на Вилейском водохранилище. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сегодня, 19 января, православные верующие отмечают 69

«Впервые искать тело утопленника было жутко». Как вилейские водолазы круглый год работают под водой (фото)

Хотите узнать больше? Андрей Наркевич пришел на Вилейскую спасательную станцию 13 лет назад. Фото Юлии Лахвич, Край.бай 19 января спасатели отмечают свой профессиональный 55

На концерт группы «Без Билета» в Молодечно пойдет юрист Иван Марченков

Хотите узнать больше? Группа «Без Билета» Фото с сайта studlive.by Иван Марченков, юрист из Молодечно, выиграл конкурс Край.бай, в котором разыгрывался билет на концерт 35

Скамейку с фонарем-джентльменом установили в Вилейке 18 января (фото)

Хотите узнать больше? Скамейку "Фонарь-джентльмен" установили возле вилейского госколледжа 18 января. Фото предоставлено Светланой Мацукевич Необычная кованая скамейка, 47

Рассказать о коррупции и пожаловаться на милицию вилейчане могут заместителю прокурора области 21 января

Хотите узнать больше? Прокуратура Вилейского района. Фото Вадима Шукринова В Вилейке 21 января проведет прием по личным вопросам заместитель прокурора Минской области, 54

Настоятель храма в Вилейке об окунании на Крещение: «Не стоит таинство превращать в моржевание»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай 19 января православные верующие празднуют Крещение Господне. В этот день 78

Обогреватель и грелка в домиках. Как волонтеры спасают от морозов котов в приюте временного содержания в Вилейке (фото)

Хотите узнать больше? Волонтеры кладут грелку с кипятком, чтобы животные не мерзли. Фото Юлии Лахвич, Край.бай В выходные в Беларусь пришли сильные морозы. На Рождество в 54