Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дабрачынны фонд "Вяртанне" абвесціў музычны конкурс для моладзі “Песні.by”

Дабрачынны фонд "Вяртанне" абвесціў музычны конкурс для моладзі “Песні.by”

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Аўтар фота невядомы

Напішы песню на верш беларускага паэта і паўдзельнічай у запісе дыска.

"Сябры, дабрачынны фонд “Вяртанне” абвесціў музычны конкурс “Песні.by”. Час прыёму заявак на яго падоўжаны да 31 снежня, - гаворыцца ў прэс-рэлізе кокурсу, які даслалі на пошту Kraj.by яго арганізатары. - Калі вы спяваеце, пішаце музыку і хочаце запісацца на сапраўднай студыі, удзельнічайце ў конкурсе. Для гэтага вам трэба выбраць верш беларускага паэта і праспяваць яго песняй.

Помніце, колькі цудоўных песень было створана на словы беларускіх паэтаў дваццаць, трыццаць і нават пяцьдзясят гадоў таму! І сёння на любым застоллі іх спяваюць розныя пакаленні. Што ж замінае нам рабіць такія ж выдатныя кампазіцыі? Разгортваем школьны падручнік па беларускай літаратуры, ідзем у бібліятэкі і выбіраем радкі, якія здольныя закрануць нашыя пачуцці!"

Палажэнне аб конкурсе “Песні.by”

1. Агульныя палажэнні

Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне” (г.Мінск) аб’яўляе конкурс песень на словы беларускіх паэтаў на беларускай мове.

2. Мэты і задачы конкурсу

Асноўнымі мэтамі і задачамі правядзення конкурсу з’яўляюцца:

- папулярызацыя чытання паэзіі сярод дзяцей і моладзі на беларускай мове;

- заахвочванне школьнікаў да самарэалізацыі праз музыку;

- развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў конкурсу.

3. Умовы, тэрмін і парадак правядзення конкурсу

Да ўдзелу у конкурсе запрашаюцца дзеці і моладзь ва ўзросце ад 8 да 21 года ўключна. Ім прапаноўваецца выбраць верш беларускага паэта на беларускай мове і праспяваць яго ў любым жанры і стылі: ад акапэльнага выканання хорам (не больш за восем чалавек) да выканання ў джаз- і рок-камандах. Аўтарам музыкі можа выступаць прафесійны кампазітар альбо калектыў аўтараў (у выпадку гуртоў).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 31 снежня 2013 года даслаць відэазапіс з рэпетыцыі альбо аўдыёзапіс песні. Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за два запісы.

Дасланыя на конкурс запісы не вяртаюцца. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права некамерцыйнага выкарыстання дасланых запісаў без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання.

4. Патрабаванні да афармлення запісаў

Да кожнага запісу павінна быць прыкладзена анкета з наступнай інфармацыяй: прозвішча, імя, імя па бацьку выканаўцы (у выпадку гуртоў – усіх выканаўцаў); узрост; назва верша і прозвішча паэта; назва навучальнай ўстановы (калі выканаўца вучыцца); зваротны адрас і нумар тэлефона (свой альбо бацькоў).

Запісы прымаюцца як на дысках, так і па электроннай пошце па адрасе:

Фонд “Вяртанне”

222034, г. Мінск,

вул. Мар’еўская, д.7а, пам. 1, пак. 6

e-mail:viartannie2013@gmail.com

Кантактны тэлефон: +375 17 284 68 32.

5. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў

Вызначэнне пераможцаў конкурсу ажыцяўляецца журы. Будзе вызначана не менш за 12 песень-пераможцаў. Іх выканаўцы атрымаюць магчымасць за кошт арганізатара конкурсу зрабіць аўдыёзапіс гэтай кампазіцыі на прафесійнай студыі. Песні пераможцаў выйдуць на асобным аўдыёдыску.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў студзені 2014 года. Умовы і час запісу пераможцамі песень на студыі будуць вызначаны дадаткова.

Кожны ўдзельнік конкурсу атрымае дыск у падарунак.

Па матэрыялах прэс-рэлізу конкурсу

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Вилейки

Поднять бутылку, встав на «мостик». Молодежные соревнования по сбору мусора пройдут в Вилейке 26 марта

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта zaych361.livejournal.com Командам предложат за 20 минут с использованием спортивных 32

Фестиваль красок и рок-концерт. Второй фестиваль молодежных субкультур «Энергия молодости» пройдет в Вилейке 30 июня

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Молодежный праздник пройдет в городском парке. Об этом сообщила Край.бай 37

За публикацию о «Марше нетунеядцев» суд наказал редактора Край.бай Светлану Тишко штрафом в 20 базовых (фото)

Хотите узнать больше? Вчера, 23 марта, суд Молодечненского района признал главного редактора портала виновной в нарушении Закона о массовых мероприятиях. Суд постановил 45

Поднять бутылку, встав на «мостик». Молодежные соревнования Green Workout пройдут в Вилейке 26 марта

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта megasmi.net За 20 минут с использованием спортивных трюков командам предложат убрать 31

Подтоплений нет. Уровень воды в Вилии падает в течение 10 дней

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.fotobel.by Спад уровня воды отмечается на некоторых участках крупных рек в Минской 33

В Вилейском районе благоустроят пляж Осиповичского озера и откроют музей «лiштвы»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта vileyka.minsk-region.by Мероприятия состоятся в рамках проекта «ЦУД – Центр 45

«ЦУДоўны фэст» пройдет в Вилейке 11 июня

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Во время фестиваля будут работать спортивная площадка и выставки, пройдут 33

Подтоплений нет. Уровень воды в Вилии падает течение 10 дней

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.fotobel.by Спад уровня воды отмечается на некоторых участках крупных рек в Минской 41