Читайте нас:
Популярное
Наш опрос
Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?
Последнее
Лунинецкие байкеры побывали на мотофестивале в Столбцах

Лунинецкие байкеры побывали на мотофестивале в Столбцах В минувшие выходные в Столбцах, на турбазе «Высокий берег», прошёл мотофестиваль «Слёт друзей – третья встреча».

Цитатник
шутки отключили за неуплату...
Калі дзень нараджэння Стоўбцаў?
Источник: ARCHE - Навука
Калі дзень нараджэння Стоўбцаў?

Уважліва чытаючы ўсе згадкі пра гісторыю Стоўбцаў і паходжанне назвы нашага горада, я заўважыў, што яны трактуюцца гісторыкамі па-рознаму. Стоўбцы сапраўды мелі вельмі зручнае геаграфічнае размяшчэнне, таму інтэнсіўна развіваліся. Звесткі пра 1507 год, калі стварылася Навагрудскае ваяводства, і 1511 год, калі студэнт з Ліпы з-пад Стоўбцаў, каторы вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, не пацвердзіліся. На старажытнай карце канца ХVІ стагоддзя ёсць паселішча з назвай Ліпа, але яно каля Нясвіжа. Няма Стоўбцаў і на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 года. Аднак ці значыць гэта, што ў ХVІ стагоддзі Стоўбцы не існавалі?

У кнізе "Праваднік па Літве і Беларусі", выдадзенай ў Вільні ў 1912 годзе, сцвярджаецца, што ў першай трэці ХVІ стагоддзя Стоўбцы належалі Мікалаю Слушку. Гэта быў маёнтак "Сталбцы" ў Кавалеўшчыне. А гэта адбывалася ў 1501-1535 гады. У 1582 годзе маёнтак перайшоў да Мікалая Крыштофа Радзівіла (Сіроткі) і быў адміністрацыйна прывязаны да Свержаня.

 

У 1597 годзе гэты маёнтак атрымаў у спадчыну сын Мікалая Слушкі Аляксандр (1580-1647 гг.). Кандыдат гістарычных навук Валерый Шаблюк ("Прамень" за 19 мая 1993 года) піша, што ў сувязі з часам узнікнення Стоўбцаў хочацца нагадаць цікавы дакумент, які датуецца 1568 годам. У ім пры апісанні маёнтка Кавалеўшчына называецца "Стадола ўезная на беразе Нёмана" (карчма), якую трымаў свержанскі яўрэй Ілья Случанін. Магчыма ад гэтай карчмы на Нёмане бярэ свой пачатак гісторыя будаўніцтва сучасных Стоўбцаў. Хачу на гэтым дакуменце прыпыніцца.

 

У вышэйзгаданай кнізе "Праваднік па Літве і Беларусі" сцвярджаецца, што першымі пасяленцамі мястэчка Стоўбцы былі свержанскія яўрэі. Возьмем да разгляду першую вуліцу нашага горада, цяперашнюю Піянерскую. Аж да 1941 года гэтая вуліца ад берага Нёмана да рынкавай плошчы была забудавана яўрэямі. На гэтай вуліцы быў толькі адзін мураваны будынак яўрэйскай сінагогі. У 1623 годзе ў Стоўбцах былі пабудаваны драўляны касцёл з кляштарам і ўніяцкая царква Перамянення Гасподняга. А гэта значыць, што шмат засялілася і крывічоў.

 

Як бачна, звесткі з вышэй названай кнігі супадаюць са звесткамі з прыгаданага дакумента. Аляксандр Слушка ў 1640 годзе пабудаваў вялікі прыгожы мураваны касцёл Святога Казіміра. Пры Аляксандры Слушку Стоўбцы інтэнсіўна будаваліся крывічамі.

 

У дакументах першы ўспамін пра мястэчка Стоўбцы адносіцца да 1632 года, калі князь Радзівіл знішчыў паром на пераправе праз Нёман, каб купцы не ехалі на таргі ў мястэчка Стоўбцы.

 

Прыметы мястэчка, у адрозненне ад аднавулічных вёсак: наяўнасць некалькіх вуліц, рынкавай плошчы, грамадскіх і культавых будынкаў, як ратуша, царква, касцёл.

 

Сярод актаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага выяўлены Прывілей Караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Жыгімонта ІІІ удаве крычаўскага старасты Мікалая Слушкі на таргі і кірмашы ў яе мястэчку, выдадзены ў Варшаве 20 чэрвеня 1593 года. А. Турко ў сваіх артыкулах лічыць гэты дакумент асноўным па гісторыі вывучаемага пытання. Дазвольце мне з А. Турко не пагадзіцца. Гэты дакумент выдадзены на таргі і кірмашы ў наваўтвораным мястэчку. Мы ж шукаем дзень нараджэння Стоўбцаў. З усяго вышэй сказанага, а таксама і з артыкулаў А. Турко, раблю сваю выснову. Многія гісторыкі і літаратары сходзяцца на тым, што Стоўбцы заснаваны ў другой палове ХVІ  стагоддзя. У дакуменце за 1568 год упамінаецца карчма на беразе Нёмана. Гэтая карчма і з'яўляецца першай пабудовай мястэчка Стоўбцы. Першымі пасяленцамі былі свержанскія яўрэі, яны ж былі і заснавальнікамі. Прывілей Караля Жыгімонта ІІІ ад 20 чэрвеня 1593 года быў ужо на таргі ў згаданым мястэчку. У 1597 годзе маёнтак перайшоў у спадчыну Аляксандру Слушку, і мястэчка Стоўбцы стала буйна развівацца. На гэта ўказваюць культавыя пабудовы, паром праз Нёман і т. п.

 

Назва Стоўбцы ўзята не ад стаўбоў на дарогах, не з вежаў кляштара і друкарскіх радкоў. Назва нашага горада ўзята ад "стаўбцоў", якія стаялі на беразе Нёмана для прывязкі плытоў пры прыпынку на начлег. "Стаўбцы" былі 10-1,2 м у вышыню і 20-25 см у дыяметры. Сярод іх былі і "стаўбцы" з трох бярвёнаў па 10-12 см таўшчынёй, звязаныя драцянымі жгутамі ў адзін. У гэтым месцы зручна было сыходзіць з асноўнай плыні Нёмана на ціхую ваду і прывязваць плыты. Гэтую пойму берага сталі ў народзе называць "стаўбцамі". Так сталі называць і маёнтак Слушкаў у Кавалеўшчыне, а затым і наша мястэчка.


Вопрос: Первый месяц весны?
-->