Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Леанід Мархотка: Салігорская ўлада банальна баіцца ...

Леанід Мархотка: Салігорская ўлада банальна баіцца ...
Пра сітуацыю з правамі чалавека ў Салігорскім рэгіёне распавядае прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту ў рэгіёне Леанід Мархотка. - Леанід, вы займаецеся праваабарончай дзейнасцю ў Салігорску ўжо каля 14 год. Што вас прывяло ў праваабарончы рух? - Па вялікім рахунку праваабарончай дзейнасцю я пачаў займацца яшчэ ў 80-х. У 1988 годзе я стаў удзельнікам сходаў працоўнага саюзу ў Салігорску. Напачатку гэта былі падпольныя сустрэчы, нешта накшталт дыскусійнага клубу. Былі ідэі стварыць рэгіянальную альтэрнатыву КПСС, але мы зразумелі, што нас цікавіць не ўлада, а абарона сваіх правоў, найперш, сацыяльна-эканамічных. Тагачасны прафсаюз з ленінскім “Прафсаюзы - школа камунізма” на білеце абсалютна не выконваў сваіх функцый. Гэта была не арганізацыя па абароне правоў працоўных, а стурктурнае падраздзяленне КПСС. Мы разабраліся з дзеючым тады заканадаўствам аб стварэнні прафсаюзаў, вывучылі еўрапейскі ды амерыканскі досвед і добра зразумелі, што ў прафсаюза толькі тры мэты - працоўнае месца, заробак і ахова працы, а не раздачы цукерак на новы год. І пачалі ствараць незалежны прафсаюз. Да 1997 году я меў, акрамя тэхнічнай адукацыі, яшчэ і вышэйшую адукацыю юрыста, стаў сябрам БХК і на парадку дня ўжо стаяла пытанне стварэння ў салігорскім рэгіёне праваабарончай суполкі, старшынёй якой і абралі мяне. Прыйшлося выбіраць - прафсаюз ці праваабарончая дзейнасць. Я абраў апошняе. - Ці адбыліся за гэты час нейкія зрухі ў вашым горадзе ў галіне правоў чалавека? Ці стала дзяржава больш паважаць правы сваіх грамадзянаў? - Калі мы пачыналі, у нас была афіцыйная прыёмная, да нас прыходзіла да 800 чалавек на год - паводле толькі афіцыйна зарэгістарваных у кнізе зваротаў. Па некаторых справах было дастаткова патэлефанаваць і прадставіцца, каб спыніць парушэнне правоў канкрэтнай асобы. Але гэта было раней. Цяпер жа дзяржава пераследуе саміх праваабаронцаў, што ўжо казаць пра звычайных грамадзянаў. У цэлым за гэты час назірацецца вялікі рэгрэс у галіне правоў чалавека. - А што самі людзі? Салігорцы ведаюць свае правы і ўвогуле ці ёсць у людзей правільнае разуменне паняцця “правы чалавека”? - Салігорцы вельмі хочуць ведаць свае правы і разумець, што гэта такое - правы чалавека. Але дзяржава ў асобе мясцовых уладаў не дае праваабаронцам магчымасці даць такія веды грамадзянам Салігорску. Практычна немагчыма легальна зладзіць праваабарончы семінар. Нават сустрэцца з праваабаронцамі больш чым утрох ужо забараняе новае заканадаўства. Немагчыма атырмаць памяшканне для грамадскай праваабарончай прыёмнай. Гэта ўсё адбіваецца на узроўні праваабарончых ведаў грамадзянаў. Але зараз расце новае пакаленне, якое атрымлівае шмат інфармацыі праз інтэрнэт. Моладзь самаадукоўваецца, цікавіцца праваабарончай дзейнасцю. Таму ўсё не безнадзейна. - З якімі праблемамі да вас звяртаюцца часцей і ці заўсёды атрымліваецца дапамагчы? - Часцей за ўсё звяртаюцца з сацыяльна-эканамічнымі праблемамі. Шмат, канешне, неправаабарончых пытанняў, якія не адносяцца да стасункаў “дзяржава - грамадзянін”. Але мы даем кансультацыі, дапамагаем напісаць заявы ў органы ўлады, міліцыю ці пракуратуру, іскавыя заявы ў суд. Вельмі прыемна, калі потым людзі тэлефануюць ці стустракаюць цябе на вуліцы і дзякуюць, бо наша прававая дапамога пасадзейнічала ім у абароне сваіх правоў. - Можа ёсць нейкія выпадкі, якімі вы асабліва ганарыцеся? - Быў выпадак, калі мы баранілі права жыхароў гораду на мірныя сходы і мітынгі. Прыйшлося дайсці да Канстытуцыйнага суда, рашэнне якога па нашай заяве агучвалася і тлумачылася кіраўніцтвам міліцыі перад асабістым складам Салігорскага РАУС на адмысловым сходзе. Таксама быў выпадак незаконнага звальнення супрацоўніка дзяржаўнага Салігоскага тэлеканалу. Мы аднавілі чалавека ў правах і дамагаліся матэрыяльнай кампенсацыі. Увогуле было шмат цікавых выпадкаў. - А якія галоўныя прычыны парушэння правоў чалавека ў Салігорску? Ёсць тут нейкія рэгіянальныя асаблівасці? - Тут трэба адзначыць, што дзейнасць праваабарончых арганізацый скіравана не толькі на дапамогу канкрэтным асобам, але на выяўленне акурат прычын сістэматычных парушэнняў. Мы стала ладзім у рэгіёне праваабарончыя маніторынгы па розных праблемах. Удзельнічаем у назіранні за выбарамі ўсіх узроўняў. Вынікі нашай працы заўсёды ўваходзяць у канчатковыя нацыянальныя справаздачы і даклады АБСЕ. Рабілі маніторынг правоў асобаў з абмежванымі магчымасцямі. Зараз таксама ладзім доўгатэрміновы праваабарончы маніторынг у рэгіёне. Адсочваем дзейнасць мясцовых органаў улады ды канкрэтых кіраўнікоў дзяржаўных устаноўваў і прадпрыемстваў. Вынікі нашай працы публікуюцца і даводзяцца да ведама грамадзянаў і органаў дзяржаўнай улады і кіравання. Галоўнай жа прычынай, ці нават правільней будзе сказаць праблемай, я бы назваў супрацьдзеянне з боку мясцовых ўладаў фармаванню грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне па ініцыятыве знізу, а не па ўказыцы ці загадзе зверху. Адразу пачынаецца ціск на такія ініцыятывы і грамадзянаў з боку міліцыі, КДБ і ідэалагічных дзяржаўных структур. Аткыўна пераследуюць за іншадумства. Аднак без развітай грамадзянскай супольнасці не магчыма пабудаваць прававую дзяржаву. Што да асаблівасцей, дык яны найпепш звязаны з перманентнай грамадскай актыўнасцю ў нашым рэгіёне. Яшчэ з часоў шахцёрскіх страйкаў пачатку дзевяностых Салігорскі рэгіён знаходзіцца пад асаблівым кантролем з боку КДБ і іншых сілавых структур. Актыўнасць салігорцаў не сціхае і ў цяперашні час. А ўлада банальна баіцца ўласных гараджан і таму сілавымі метадамі спрабуе гэтую актыўнасць пагасіць, парушаючы асноўныя правы грамдзян. - Справа Алеся Бяляцкага і вынесены яму жудасны прысуд у чатыры з паловай гады зняволення ёсць яскравым сведчаннем таго, што займацца праваабарончай дзейнасцю ў Беларусі вельмі небяспечна. Вас гэта не спыняе? - Канешне, справа Бяляцкага ўзрушыла мяне асабіста, усхвалявала грамадства. Бо цяпер дзяржава бярэ ў закладнікі не толькі палітыкаў, але і праваабаронцаў. Аднак гэтая справа і падобныя іншыя справы толькі яшчэ больш аб’ядноўваюць і мабілізуюць на праваабарончую працу, на дапамогу іншым людзям. Таму мяне гэта аніяк не спыняе. - Ці бачыце вы ў гэткіх цяжкіх умовах святло ў канцы тунэля? - Змены ў лепшы бок у галіне правоў чалавека могуць тут адбыцца толькі тады, калі дзяржава зменіць сваё стаўленне да праваабаронцаў і іх дзейнасці. Калі чыноўнікі зразумеюць, што праваабаронцы не ворагі дзяржавы, а яе партнёры. Так адбываецца ва ўсім свеце. Але калі гэтыя змены адбудуцца, залежыць ад кожнага грамадзяніна. Я перакананы, што змены мы пабачым вельмі хутка. - Дзякуй вялікі за размову. Ну і на прыканцы скажыце, калі ласка, як жыхары салігорскага рэгіёну могуць скантактавацца з вамі, каб атырмаць дапамогу ці проста паведаміць аб фактах парушэння правоў чалавека? - Любы можа патэлефанаваць асабіста мне на нумар +37529671811, альбо напісаць на электронную паштовую скрыню

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Солигорска

На «Беларуськалии» погиб рабочий

Хотите узнать больше? На «Беларуськалии» в понедельник, 2 ноября, погиб рабочий. Причина инцидента устанавливается. Об этом сообщает пресс-служба МЧС... 1 585

На любовь отвечая любовью. Фоторепортаж с заседания клуба Деловых Женщин, посвященный ДНЮ МАТЕРИ

Хотите узнать больше? В этом году женщины, сочетающие успешную карьеру и семейное счастье, собрались в актовом зале ЗАО «Калинка» для того, чтобы обсудить важную 890

21 октября 2015 года - День без ТВ и радио.

Хотите узнать больше? 21 октября 2015 года, примерно, с 9.00 до 15.00 в Солигорском районе будет отсутствовать прием всех телевизионных и радиопрограмм, в связи с плановой 619

Солигорские терриконы

Хотите узнать больше? Пока я готовил фотографии для этой публикации, наткнулся на десяток интересных репортажей. Текста, конечно же, было немного, а вот 1 574

«Беларуськалий» в четвертом квартале поочередно проведет остановочные ремонты рудоуправлений

Хотите узнать больше? «Беларуськалий» в четвертом квартале поочередно проведет остановочные ремонты рудоуправлений. Об этом сегодня журналистам на конференции «Минеральные 995

День города 2015. Праздничная программа

Хотите узнать больше? Вашему вниманию — анонс праздничных мероприятий, посвященных празднованию Дня шахтера и Дня города в Солигорске 29—30 августа 2015 года... 4 041

В Солигорске два подростка подозреваются в убийстве и злостном хулиганстве

Хотите узнать больше? В Солигорске два подростка подозреваются в убийстве и злостном хулиганстве. Об этом БЕЛТА сообщила старший помощник прокурора Минской ... 1 977

Решение о строительстве коммерческого дома в Солигорске может быть отменено

Хотите узнать больше? В Солигорском райисполкоме состоялась встреча представителей власти во главе с председателем исполкома Александром Римашевским и солигорчан... 1 527