Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Алелькавічы і Случчына.Частка ІІ (заканчэнне)

Алелькавічы і Случчына.Частка ІІ (заканчэнне)

Пачатак. Першыя князі Алелькавічы, аб якіх ішла размова ў папярэднім нумары “Кур’ера”, хоць і лічылі Слуцк сваім часовым прытулкам, тым не менш знаходзілі час для спраў гаспадарчых. Ужо пры князі Аляксандры (Алельке) вялікакняжацкі прывілей 1444 года згадваў Слуцк у ліку галоўных гарадоў Літвы.

Яшчэ раней, у 1441 годзе, горад атрымаў Магдэбургскае права. Да таго яго ў ВКЛ мелі толькі Вільня, Гародня і Бярэсце. Эканамічны рэсурс Случчыны дазволіў Алелькавічам стаць адным з найбагацейшых магнацкіх родаў у дзяржаве, які меў велізарныя фінансавыя сродкі. Князі Слуцкія неаднойчы крэдытавалі вялікакняжацкую ўладу, рабілі ахвяраванні царквам Слуцка, Кіева-Пячорскай лаўры, карысталіся аўтарытэтам у асяроддзі праваслаўных магнатаў краіны. Трывалыя дынастычныя, культурныя і царкоўныя сувязі слуцкай дынастыі з Вільняй, Масквой і Кіевам зрабілі Слуцк значным палітычным цэнтрам краіны. З імі лічыліся ўсе: паспрабуй закрануць гэтую моц з такім уплывам! Але вернемся да саміх Алелькавічаў.

Сям’я ваяроў

Сын Міхаіла Сімяён II кіраваў княствам першы час пад наглядам сваей маці, княгіні Ганны. Тады ў Слуцку разгарнулася вялікае будаўніцтва. Перш за ўсё ўдасканальваліся замак і абарончыя ўмацаванні. Алелькавічы добра адчувалі надыходзячую з поўдня небяспеку. У пачатку XVI стагоддзя адтуль адзін за другім свае набегі будуць здзяйсняць крымскія татары. Сімяён II аказаўся добрым і мужным ваяром. У саюзе з іншымі магнатамі ён нанёс захопнікам паразу ў 1503 годзе. Праз два гады Сімяёна не стала. Мяркуецца, што прычынай смерці стала занесеная татарамі нейкая эпідэмія.

Клопат аб уладаннях лёг на плечы яго жонкі – Анастасіі. Яна паходзіла з роду князёў Мсціслаўскіх, якія таксама вялі свой пачатак ад Альгерда. Анастасія спраўна арганізавала абарону горада ад татар і замацавала за сабой славу адважнай ваяўніцы. Але гэтая жанчына праявіла сябе і як мудры палітык. Ужо пасля паразы татар да княжны-ўдавы сватаўся князь Міхаіл Глінскі, які падняў мяцеж супраць вялікакняжацкай улады і меў падтрымку Масквы. Памятаючы аб вопыце ранейшых Алелькавічаў, Анастасія рашуча адмовіла Глінскаму. Абражаны князь двойчы браў у аблогу Слуцк, каб дабіцца свайго сілай, але няўдала. Жанчына ў гэтым супрацьстаянні ўзяла верх.

Увайшла Анастасія ў гісторыю і як таленавіты арганізатар. Ей давялося адбудоўваць амаль цалкам разбураны горад. Слуцк пад яе кіраўніцтвам змяніў сваю планіроўку і пайшоў за раку Бычок. Менавіта Анастасія 500 гадоў таму заснавала новую гандлёвую плошчу. Сёння слуцакі ведаюць яе як Цэнтральную плошчу, і гэта адзінае матэрыяльнае сведчанне, якое засталося ў горадзе ад княжны. На жаль, яна не носіць яе імя – быў бы выдатны, як кажуць сёння, брэнд.  А вось памяць пра Сімяёна і Анастасію ў Слуцку жыла доўга. Народ лічыў іх нябеснымі апекунамі краю.

Апошнія пасіянарыі роду

Анастасія даволі доўга была дарадчыцай свайго сына Юрыя I (1492 – 1542). Паўнапраўным уладаром Случчыны ён стаў пасля смерці маці. Да гэтага часу Юрый паспеў стаць вопытным воінам. У адрозненні ад сваіх продкаў ён ужо не шукаў падтрымкі Масквы, а ваяваў з ёю (удзельнічаў у вядомай бітве пад Оршай). Горад пры ім канчаткова паўстаў з руінаў, а тэрыторыя княства значна павялічылася.

Сын Юрыя Семяёнавіча Юрый II (1530 – 1578)  таксама быў выдатным воінам. Удзельнічаў у Лівонскай вайне. Слуцк пры ім пачаў ператварацца ў сапраўдную крэпасць. Менавіта тады горад становіцца адным з буйнейшых культурных і мастацкіх цэнтраў краіны.
Абодва Юрыя – бацька і сын — як і іх продкі, заставаліся праваслаўнымі, але не маглі не ўлічваць агульна-палітычныя тэндэнцыі ў краіне. Іх жонкі былі ўжо каталіцкага вераспавядання. Тады ж у Слуцку з’явіліся пратэстанты – лютэране і кальвіністы, а таксама першыя яўрэі. Гэтыя абставіны тым не менш узмацнілі сярод мясцовай шляхты заходнееўрапейскі культурны ўплыў. Аднак менавіта ў гэты час Алелькавічы пачынаюць страчваць уплыў палітычны. Пасля Люблінскай уніі 1569 года, калі ВКЛ і Польшча аб’ядналіся ў адзіную Рэч Паспалітую, праваслаўныя магнаты паступова і метадычна выцясняліся ад вырашэння ўрадавых спраў.

Перад смерцю Юрый II пакінуў завяшчанне, згодна якому Случчына дзялілася паміж яго трыма сынамі. Верагодна, такое рашэнне было прадыктавана клопатамі пра нашчадкаў, а магчыма, і прадчуванем нядобрага часу, які не прымусіў сябе доўга чакаць.

Закат  Алелькавічаў

Жыццё Случчыны пры трох апошніх Алелькавічах ішло ўжо па інэрцыі, зададзенай іх продкамі. Другая палова XVI стагоддзя стала крызіснай для праваслаўнай царквы, якая ўсё больш страчвала свае пазіцыі ў Рэчы Паспалітай. Адначасова страчваў іх і славуты княжацкі род.

Князі Сямяён і Аляксандр з апошняга мужчынскага пакалення вучыліся за мяжой і перайшлі ўжо ў каталіцтва. Праваслаўным застаўся толькі Юрый. Трэба дадаць, што браты не вызначаліся моцным здароўем і ў хуткім часе адзін за другім памерлі. Да таго ж, яны не мелі нашчадкаў, акрамя Юрыя. Яго дачка Сафія і пляменніца Сімяёна і Аляксандра стала зноў адзінай уладальніцай Слуцкага княства. Пра яе кароткае жыццё шмат напісана. Мы ж засяродзім увагу на апошніх справах княгіні. Яна пайшла замуж за Януша Радзівіла, кальвініста па вераспавяданню, прадстаўніка біржанскага адгалінавання гэтага роду. Па дамове дзеці ад гэтага шлюбу павінны былі заставацца праваслаўнымі. Сафія таксама настаяла, каб Януш артымаў ад караля грамату, якая забараняла ўвядзенне на Случчыне ўніяцтва сілаю. Гэта адпавядала інтарэсам як праваслаўных, так і пратэстантаў, якія жылі ў Слуцку.

Пайшла з жыцця княгіня ў 1612 годзе пры нараджэнні дачкі, якая таксама памерла. Са смерцю Сафіі адышоў у нябыт і род князёў Алелькавічаў.

Так уладкавана памяць людзей, што свае спадзяванні яны звязваюць з канкрэтнай асобай.

Для праваслаўных жыхароў Случчыны Сафія  доўгі час служыла аб’ектам пакланення. У 80-я гады мінулага стагоддзя яна была кананізавана Рускай праваслаўнай царквой.

 

Алелькавічы і Случчына.Частка ІІ (заканчэнне)

 

З глыбіні стагоддзяў. З нагоды ўшанавання памяці Сафіі Слуцкай жыхары Случчыны аддаюць даніну павагі і ўсяму праваслаўнаму роду князёў Алелькавічаў. Фота: Алесь Дастанка

У 2000 годзе княгіні ў цэнтры Слуцка пастаўлены помнік. Дзве гэтыя падзеі, безумоўна, ушанавалі не толькі Сафію Слуцкую, але і ўвесь род праваслаўных князёў Алелькавічаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 892

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 685

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 568