Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Случчына у малюнках Напалеона Орды

Напалеон Орда (1807 — 1883) быў мастаком-падарожнікам.  Падчас вандровак рабіў малюнкі архітэктурных краявідаў. Каштоўнасць гэтых малюнкаў цяпер неаспрэчная. Без іх не абходзіцца ні адно сучаснае грунтоўнае даследаванне па гісторыі беларускай (ды і не толькі) архітэктуры. Аглядаючы творчую спадчыну мастака, можна з упэўненасцю сказаць, што колькасць пакінутых ім малюнкаў незлічоная. Прычым вызначэнне “незлічоная” можа ўспрымацца як ў пераносным, так і ў прамым сэнсе. У першым выпадку будзем уражаны аб’ёмам працы. Увагу мастака прыцягвалі выдатныя помнікі архітэктуры, краявіды старажытных паселішчаў, сядзібы і месцы жыцця знакамітых лю- дзей, якія занатоўваў алоўкам, сангінай, акварэллю або гуашшу на паперы. У Вільні і Варшаве шмат якія з гэтых малюнкаў  мастакамі-графікамі былі пераведзены ў літаграфіі і растыражыраваны, таму сталі шырока вядомы. Свае малюнкі мастак сфармаваў па калекцыях, расклаў па асобных папках. Малюнкі захоўваюцца ў музеях і архівах розных краін. Яны пералічаны і вывучаны, прыцягваюць увагу даследчыкаў гісторыі архітэктуры. Аднак верагодна, што нейкія з іх маглі быць падораны сябрам і знаёмым, аказацца ў прыватных калекцыях і альбомах, таму да гэтага часу і не быць улічанымі ў яго творчай спадчыне. На Случчыне мастак быў у 1864 годзе, зыходзячы з подпісаў на малюнках, якіх на сёння  вядома чатыры. З іх больш знакаміты — малюнак з відам на Трайчанскі манастыр, які захоўваецца у Нацыянальным музеі Польшчы ў Кракаве. Надпіс на ім паказвае даты 1864—1876 гады. Хутчэй за ўсё, што ў 1864 годзе была зроблена пуцявая замалёўка з натуры, да якой мастак звярнуўся пазней і дапрацаваў, альбо на яе аснове быў зроблены новы. Старажытнага Троіцкага манастыра цяпер няма, таму гэты малюнак з’яўляецца не толькі творам мастацтва, але і вельмі каштоўным гістарычным дакументам. Іншы малюнак адлюстроўвае гарадскі краявід – левы бок вуліцы Шырокай з мураванымі кальвінскім зборам і гімназіяй, за імі драўляны корпус канвікта і іншыя будынкі. З левага краю яшчэ няма драўлянага дома. Ён з’явіцца пазней і на фотаздымках, што рабіліся прыкладна з тога ж месца на пачатку ХХ стагоддзя, будзе закрываць значную частку храма. На малюнку ж мы бачым яго цалкам. На фасадзе будынка гімназіі над галоўным уваходам заўважым балкон, на які меўся выхад з актавай залы. Цяпер яго няма. Як сведчаць фотаздымкі, балкона не было ўжо на пачатку ХХ  стагоддзя. На жаль, акрамя фрагментаў двух дамоў, па-за ўвагай мастака застаўся правы бок вуліцы. А там, сярод прыватнай забудовы, узвышаліся вярхі Юр’еўскай царквы і званіцы. Малюнкаў або здымкаў гэтага храма пакуль што не знойдзена. Па тым жа баку вуліцы, бліжэй да моста павінен быў стаяць драўляны дом, у якім да канца ХVІІІ стагоддзя знаходзіўся гарадскі магістрат. Цікава было б паглядзець і на пляц насупраць гімназіі. Недзе там на пачатку ХХ стагоддзя знаходзіўся слуцкі дом Эдварда Вайніловіча, у якім восенню 1920 года адбыўся з’езд, што аб’явіў Слуцкі збройны чын. Пасля ўсталявання Савецкай улады дома Вайніловіча не стала. Занатаваная мастаком радавая сядзіба Вайніловіча ў Савічах (цяпер вёска ў Капыльскім раёне) таксама не захавалася. На малюнку Орды паказаны ўзведзены ў стылі класіцызму двухпавярховы мураваны корпус.  Сярэдзіна яго галоўнага фасада вылучаецца рызалітам, франтонам, аркадамі і чатырма пілястрамі.  Сядзіба Вайніловіча падверглася рабаванню адразу з усталяваннем Савецкай улады. Сёння ад былога маёнтка засталіся толькі руіны гаспадарчай пабудовы і фрагмент былога саду. Капыльскі краязнаўчы музей распрацаваў серыю экскурсійных маршрутаў па гістарычнай Капыльшчыне. Адзін з іх прапануе вандроўку па мясцінах, звязаных з родам Вайніловічаў, у тым ліку і ў Савічы. Хочацца спа-дзявацца, што ўвага, якую сёння прыцягвае персона нашага знакамітага земляка, стане прычынай, каб рэшткі былой сядзібы, што засталіся, былі не толькі закансерваваны, але і адноўлены. Яшчэ ад аднаго з аб’ектаў увагі Орды – сядзібы Мержаеўскіх у Грозаве — засталіся руіны. На малюнку бачым велічны палац з магутным чатырохкалонным порцікам на фасадзе. Гэтая каланада ўражвае і сёння. Аднак у цэлым аб’ект нагадвае пасляваенныя разбурэнні, хаця з’явіліся руіны ў выніку дзейнасці мясцовых “мірных жыхароў”. Да адносна нядаўняга часу ў былым палацы дзейнічала Грозаўская сярэдняя школа. Разбураць яго пачалі пасля таго, як для мясцовай школы быў узведзены новы вучэбны корпус, а палац застаўся без догляду. Ігар Ціткоўскі  Даведка “ІК”. Жыццё Напалеона Орды было бурным і цікавым. Ён прымаў удзел у паўстанні 1831 года. Жыў у эміграцыі, пасля амністыі вярнуўся на радзіму. Быў  прафесійным музыкантам, сябраваў з Фрэдэрыкам Шапэнам, Феранцам Лістам, Дж. Рассіні, Дж. Вердзі. Пэўны час працаваў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы. Аднак сёння ён больш вядомы і запатрабаваны як мастак.

 

 

 

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 685

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 565