Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Навагодні палон Яна Міцкевіча

Яна Данілавіча Міцкевіча на Случчыне ў 30-60-я гады мінулага веку ведала і паважала не толькі моладзь, але і старажыхары – за высокае майстэрства як музыканта, якога нямала вёсак запрашала на вечарынку ці вяселле. І ён ніколі не адмаўляў.

Навагодні палон Яна Міцкевіча

Пад яго баян “танчылі” нават вясковыя бабулі. Баян музыкант меў самы дасканалы – падарунак за ўдзел у нейкім абласным конкурсе баяністаў. А ўсяго іх было аж тры ў хаце! Мне давялося сустракацца на вечарынках з Янам Міцкевічам не толькі ў сваёй вёсцы, але і ў яго лясной вёсцы Круглае, што за чатыры кіламетры ад шашы-“варшаўкі” ў бок мястэчка Урэчча. У 60-я гады я пісаў пра яго нарыс у абласную газету. Музыка таксама быў цікавым суразмоўцам. Аднойчы ён паведаў гісторыю свайго навагодняга палону на паліцэйскім блок-пасту ля пасёлка Кучына 31 снежня 1943 года. Пад вечар ля яго хаты, што стаяла другой на краі вёскі, пад’ехала санная павозка, з яе сышлі двое з вінтоўкамі і пастукалі ў дзверы. Ян Данілавіч падумаў, што партызаны — яны часцяком наведваліся ў яго вёску, звычайна ноччу. Але ў хату зайшлі салдаты з размешчанага ля пасёлка Кучына блок-паста. У шэрых шынялях з нарукаўнай нашыўкай “РОА”, што азначала “Русская освободительная армия”, якую ў 1943 годзе стварыў небезвядомы генерал Уласаў, які трапіў у палон летам 1942 года. Гэтыя двое былі маладымі па ўзросце, адразу выказалі мэту свайго візіту: “Нам стала вядома ад жыхароў пасёлка, што вы, Ян Данілавіч, выдатны баяніст, таму запрашаем вас на блок-пост сыграць нашым што-небудзь пад Новы год”. Гаспадар стаў тлумачыць, што за такую паездку партызаны, калі хто данясе ім, расстраляюць яго як варожы элемент.   Жонка    раздзяліла трывогу мужа, але госці адступаць і не думалі, што адчувалася па тоне іх размоў. Запэўнілі, што прывязуць яго назад ноччу, калі ўсе ў вёсцы будуць спаць, і ніхто нічога не пачуе. Праз паўгадзіну язды сані спыніліся ля ўвахода ў блок-пост. Вартавы з ручным кулямётам на брустверы прапусціў іх у даволі прасторную зямлянку, дзе за доўгім сталом пры святле керасінавай лямпы сядзела чалавек восем вайскоўцаў у шэрых мундзірах з ужо знаёмымі нарукаўнымі нашыўкамі. На стале праглядваліся бутэлькі спіртнога, горкі нарэзанага хлеба, іншая закуска. Запрасілі і Яна Данілавіча да стала, далі выпіць і закусіць, самі не раз прыкладваліся да алюмініевых кубачкаў. А калі захмялелі, загадалі іграць мелодыі даваенных савецкіх песень, так знаёмых Яну Данілавічу: “Кацюша”, “Тры танкісты”, “Раскинулось море широко”. Салдаты падпявалі хорам, на вочы двух, што сядзелі паблізу баяніста, набеглі слёзы. З адным з іх Ян Данілавіч потым выйшаў у калідорчык пры ўваходзе пакурыць, дастаў свой капшук з самасадам, салдат – нямецкія цыгарэты. Ён падзяліўся тайнай свайго прыходу ў гэтае войска: трапіў у палон з тысячамі чырвонаармейцаў восенню 41-га пад Бранскам, дзе ў акружэнні апынулася цэлая армія. Разам з сотнямі ваеннапалонных прыгналі ў лагер у Бабруйск, дзе людзі паміралі ад голаду і хвароб, за ноч з барака выносілі дзясяткі трупаў. Недзе ў студзені 1943 года ў лагер завітаў прадстаўнік ад арміі Уласава, стаў агітаваць за  ўступленне ў яе шэрагі. І ён даў згоду: падумаў, што ачуняе  там і ўцячэ да партызанаў. Хацелася жыць — яму было толькі дваццаць два гады. І вось апынуўся тут, на блок-пасту. Адзін іх салдат падаўся да партызанаў, але чулі, што яго там расстралялі. Таму ён пабаяўся ісці да іх.
За поўнач на саннай павозцы адзін з тых дваіх, што прывезлі Яна Данілавіча на блок-пост, адвёз яго дамоў, пакінуў банку тушонкі і буханку хлеба. Летам 1944 года з тым уласаўцам, што прывёз яго зімой дамоў, Ян Данілавіч сустрэўся зноў, ужо калі той быў партызанам нейкай любанскай брыгады. Завітаў у хату, і яны распілі бутэльку добрай хлебнай самагонкі, а на развітанне Ян Данілавіч сыграў яму мелодыю “Тры танкісты”.
…Цяпер у вёсцы Круглае жыве ўсяго сямёра пенсіянераў, якім ужо за семдзесят. За аселіцай на могілках помнік Яну Данілавічу стаіць побач з магілай яго жонкі Лізаветы Міхайлаўны, якая на пятнаццаць гадоў перажыла мужа. У іх не было дзяцей, і яна пры жыцці заказала сабе помнік, які суседзі і паставілі пасля яе смерці. Міхась Тычына

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 684

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 565