Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чуйная душа Алены Кіш

У далёкія трыццатыя гады на палявых дарогах і сцежках Случчыны можна было ўбачыць жанчыну, якая з лёгкім кійком з ляшчыны ды са сціплым клункам няспешна вандравала ад вескі да вёскі. Так успамінаюць пра Алену Кіш, мастачку-сялянку з непаўторным бачаннем навакольнага свету, тыя, хто быў з ёй знаёмы.

Чуйная душа Алены Кіш


МІР АЛЕНЫ КІШ. Такую назву мае скульптурная кампазіцыя салігорскага мастака Уладзіміра Ламейкі, якая выстаўлялася ў слуцкай Галерэі мастацтваў.
Сёлета спаўняецца 115 год з нарадження Алены Кіш. Яна з’явілася на свет ў 1896 годзе ў вёсцы Раманава (цяпер Леніна) Слуцкага павета. Сям’я Кіш была шматдзетнай. Пракарміць усіх было нялёгка, таму, каб дапамагчы бацькам, Алена дзесьці ў пачатку 30-х гадоў рушыла з мастацкім скарбам у першую сваю вандроўку па навакольных вёсках.

Алена малявала так, як падказвала ёй сэрца. Сваім дыванам яна давала назвы “Рай”, “Райскі сад”, “Дзева на водах”, “Пісьмо каханаму”, “Каля возера”.
Жыццё Алены Кіш скончылася трагічна. Чуйная душа не вытрымала бясконцых нягод: пасля вайны яе дываны перасталі купляць, бо пайшла другая мода. Жанчына ад адчаю ў 1949 годзе ўтапілася. Пахавана была на могілках вёскі Грозава, дзе ўсталяваны надмагільны помнік работы салігорскага мастака Уладзіміра Ламейкі.
Звесткі пра жыццевы і творчы шлях мастачкі-самавучкі быў сабраны дзякуючы намаганням мастака Уладзіміра Басалыгі, случчаніна па паходжанні. Ім вернута з небыцця трынаццаць твораў Алены Кіш. Упершыню гэтыя творы шырокая аўдыторыя ўбачыла ў 1978 годзе на першай рэспубліканскай выставе народных маляваных дываноў у мінскім Палацы мастацтваў.

Вось што казаў Уладзімір Басалыга пра ягоныя пошукі звестак аб Алене Кіш: “Маё дзяцінства праходзіла пад дываном, які намалявала Алена Кіш. Калі я стаў сябрам Саюза мастакоў і ўзначаліў камісію па рабоце з народнымі майстрамі, вырашыў расшукаць яе творы і звесткі аб ёй. Мы нават прозвішча мастачкі не ведалі. Выехалі на Случчыну, і я завітаў да сваіх цётак. Вось што цікава: усе мае цёткі ўмелі ткаць і вышываць, разумелі прыгажосць і падбор колераў. Ва ўсіх іх захавалася Алена Кіш, а ў астатніх – прайшла мода. Мая цётка сказала, што Алену Кіш усе лічылі вар’яткай за тое, што яна вельмі заступалася за сабак і катоў. Хадзіла фарбаваць школу, малявала па вёсках у час нямецкай акупацыі. Плацілі ёй збажыной, салам, яйкамі. Яе брат Мітрафан працаваў старастам у слуцкай царкве на кладах, якая потым згарэла.
Я напісаў папу Мар’янскаму, які ў Уздзе меў прыход. Ён мне падказаў, па якім шляху шукаць звесткі пра Алену Кіш.  Так я знайшоў яе малодшую сястру – апошнюю блізкую сваячку. Даведаўся, што мастачка скончыла жыццё самагубствам (утапілася ў рэчцы), таму што пасля вайны яе дываны перасталі прадавацца.
З’явілася новая мода: малявалі на паперы, лакам пакрывалі, і фарбы блішчэлі. Алена “сядзела на гарбе” ў родных: нічога не зарабляла. Яна пакінула пасля сябе спадчыну, і я распачаў яе пошукі. Мне ўдалося знайсці 13 дываноў. Уся калекцыя зараз захоўваецца ў Заслаўскім музеі. Гэта шэдэўры! Мы зрабілі выставу яе дываноў у Мінску, выдалі кніжку. Імя Алены Кіш – адзінае з Беларусі — трапіла ў “Сусветную энцыклапедыю наіўнага мастацтва”.
Антон Зубарэвіч

Чуйная душа Алены Кіш

 

Чуйная душа Алены Кіш
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 684

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 565