Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Эліксір для сэрца

Нясмела, дрыжачымі ад хвалявання рукамі, вільготнымі ад мноства пачуццяў вачамі, ён дакрануўся да яе. Здзіўлена, баязліва, не робячы хуткіх вывадаў, яна зазiрнула яму ў вочы, убачыла параненую душу, падрапанае сэрца.
Сэрца ціхенька плакала. Яно не магло моцна крычаць не таму, што баялася не пачуюць, а таму што ведала – не зразумеюць...

Маленькія, салёныя слязінкі павольна каціліся, збіраліся, рабіліся лужай, возерам, морам, пагражаючы пераліцца праз край, спрабуючы стварыць навальніцу, шторм. Мора негатыўных эмоцый ужо наступала на хворае сэрца, утаптывала яго ў брудную падлогу, пралівала кіслату, жоўць, атруту. І ў нейкі момант сэрца раптам перадумала. Яму не хацелася больш змагацца з усім светам, спрачацца нават з самім сабой.
Яно было ў роспачы, не бачыла выйсця, таму вырашыла збегчы, утаймавацца, астыць. Занадта сэрца балела, занадта пакутавала, маўклiвым было. На ранкі пападалі слёзы, і ад солі рабілася жудасна балюча. Але нават тады сэрца не вымавiла ані гука, асуджана прымаючы ўсё злое і несправядлівае, што падрыхтавала яму жыццё.
Іншым здавалася, што ўсё цудоўна. У яго так лёгка атрымлiвалiся складаныя, цяжкія рэчы. Усмешка, паварот на камеру, зграбны паклон, выразны погляд, зноў усмешка... Гульня была такой лёгкай. Час навучыў, прымусіў не заўсёды разумець, дзе яно, сапраўднае. Выходзiла, што яго няма і не iснавала ніколі.

Эліксір для сэрца

Вядома, так было не заўсёды. Шчасце, каханне, цiшыня і гармонія ўспрымаліся як нешта натуральнае, і, канешне, ніколькі не цаніліся. І раптам усё змянілася, сказілася, зламалася так, што нейкі маленькі вінцік згубіўся, і толькі некаторыя зразумелі, што машына ўжо не тая. Зусім іншая: зруйнаваная, крохкая і адзінокая. Такая няшчасная і адзiнокая ў вялізным сусвеце. Давялося выжываць. Вучыцца карабкацца высока-высока, не баяцца глядзець па баках, уніз. Вучыцца гуляць у гульнi.

Яна ўcё добра ўбачыла, зразумела, спужалася і вырашыла... Сэрца  больш не будзе хварэць. Калі  патрэбна, яна вырве мукі зубамі, падрапае пазногцямі, зруйнуе, спаліць, разаб’е! І больш ніхто на гэтым свеце не прынясе яму боль. Ніколі! Ні за што! Таму што зараз у сэрца ёсць захавальніца.  Яно больш не адно.
Яна зрабіла гаючы бальзам, паклала туды ўсё каханне, пяшчоту, клопат, веру і шчырасць. Потым змяшала шчасце з марай, засыпала туды мроі, заліла радасць, заправіла рамантыкай і добра змяшала. Гаючы эліксір атрымаўся блакітнага колеру.  Колеру мары, неба, мора, расы. Значыць, лекі спрацуюць!
І сэрца выпрасталася, паглядзела на напой кахання, спалохана дакранулася да яго і выпіла... Ужо праз хвіліну драпіны пачалі знікаць, і ў сэрцы ўпершыню за доўгі час з’явілася надзея...

Даша Васількова

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 653

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 430

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 452

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 548

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 684

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 564