Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чалавек, які дорыць святло

Як хутка, незаўважна і непрыкметна бяжыць час.  Здаецца, зусім нядаўна я прывяла сваю дачку ў студыю выяўленчага мастацтва «Вытокі» да Наталлі Шуманскай у Слуцкі цэнтр дзіцячай  творчасці, а ўжо прайшло шэсць гадоў.

Усе гэтыя шэсць гадоў Наталля Яўгенаўна  была ў маёй дачкі самым любімым педагогам. Не толькі свае малюнкі, а і свае першыя апавяданні, вершы дзяўчынка несла паказваць Наталлі Шуманскай. У яе заўсёды знаходзіла словы пахвалы.

Не толькі для маёй дачкі, але і для многіх дзяцей Наталля Яўгенаўна стала сапраўдным псіхолагам:  вучні маглі паскардзіцца  настаўніцы, расказаць аб сваіх праблемах з аднагодкамі, аб праблемах у школе, а некаторыя маглі нават паплакацца на першае  няўдачнае каханне.  І педагог, як магла, падтрымлівала, падбадзёрвала іх. Больш таго, Наталля Шуманская, акрамя малявання, ведала, чым жывуць, дыхаюць яе вучні.

Чалавек, які дорыць святло

Наталля Шуманская (у цэнтры) са сваімі выхаванцамі падчас турыстычнай паездкі ў Гродна.

На маё пытанне, за што ты любіш Наталлю Яўгенаўну, мая дачка адказала: «За тое, што яна ніколі не хлусіць і заўсёды гаворыць праўду».  Гэты адказ уразіў мяне і як маму, і як педагога. І, сапраўды, настаўніца заўсёды «прамалінейная», як сказалі б псіхолагі.

Яна справядліва адзначыць недахопы вучняў на малюнках, крытычна ацэніць іх работы. І, як ні дзіўна, вучні ніколі не крыўдуюць на крытыку. Можа, гэта і ёсць вынікам таго, што вучні Шуманскай часта з’яўляюцца пераможцамі  і дыпламантамі рэспуб-ліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Але для Наталлі Яўгенаўны самае галоўнае не гэта, а дзеці. У кожным сваім вучні яна бачыць не будучага мастака, а асобу,  індывідуальнасць, чалавечка, чалавека,  як часам гаворыць сама педагог. І не забывае  пазваніць ім, падбадзёрыць іх, настроіць на пазітыў.

Ёсць яшчэ і адна характэрная асаблівасць у педагога: кожныя выхадныя Наталля Яўгенаўна  са сваімі выхаванцамі адпраўляецца ў турыстычныя паездкі: Гомель, Гродна, Белавежская пушча, Нясвіж, Ліда – нават і не пералічыць, у якія паездкі за шэсць гадоў навучання толькі не ездзілі яе вучні, а пасля з захапленнямі  апавядалі аб іх. Колькі памятных фотаздымкаў засталося ў вучняў, не кажучы аб успамінах,  якія застануцца на ўсё жыццё.

Неяк адна мая знаёмая, якая ў мінулым была вучаніцай Наталлі Шуманскай, а цяпер сама працуе педагогам, сказала: «Ведаеш, а Наталля Яўгенаўна сапраўдны настаўнік ад Бога, якіх, на жаль, зараз так мала». Дарэчы, такія словы я чула ад многіх былых вучняў Шуманскай. Ці не гэта сапраўдныя словы ўдзякі?

Зусім маладой дзяўчын-кай у 1973 годзе прыйшла Наталля Шуманская ў Дом творчасці (тады яшчэ Дом піянераў) і засталася тут амаль на трыццаць  гадоў. Колькі пакаленняў яна выпусціла за гэты  час. Многія з іх, як і Наталля Яўгенаўна, сталі педагогамі. «Кім бы ні сталі мае вучні, галоўнае, каб яны заўсёды заставаліся самі сабою, заставаліся сапраўднымі людзьмі», – гаворыць сама настаўніца.

Прызванне  –  быць  настаўнікам. Так можна сказаць пра Наталлю  Яўгенаўну. У студыі «Вытокі» дзеці сябруюць паміж сабой, канфлікты  бываюць вельмі рэдка, Наталля Яўгенаўна ўмела  пагашае іх. І вучні, як магнітамі, прыцягваюцца і адзін да аднаго, і да педагога.

Думаю, што не толькі я, але і ўсе бацькі, дзеці якіх наведваюць студыю выяўленчага мастацтва «Вытокі», скажуць Наталлі Яўгенаўне за нашых дзяцей вялікі дзякуй!
І нізкі паклон вам, Наталля Яўгенаўна, за тое, што і ў наш час вы не згубілі часцінку дабрыні і ўмееце дарыць вучням цяпло і святло сваёй душы. Заставайцеся такой і надалей! Толькі ўзнікае адно–адзінае жаданне: больш бы такіх педагогаў, як вы, нашай школе.

Алена Назарава

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 641

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 426

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 450

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 658

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 885

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 544

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 673

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 557