Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гурток для душы

У розных гуртках пры Салігорскім цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі займаецца больш за тысячу навучэнцаў рознага ўзросту. Самым старэйшым і цікавым сярод усіх з’яўляецца гурток радыёаматараў.

Ён быў арганізаваны больш за трыццаць гадоў назад інжынерам Паўлам Вярынскім. Зараз Павел Пятровіч на пенсіі, але  працягвае працаваць на Салігорскім тэлеканале па абслугоўванню тэлетэхнікі і, як і раней, займаецца з моладдзю ў вячэрні час. Запісацца ў гурток не цяжка, але болей складана там затрымацца надоўга. Для гэтага патрэбна зусім не шмат: адносіцца сур’ёзна да заняткаў, добра вучыцца ў школе, асабліва па фізіцы і англійскай мове. Той, хто гэта вытрымае, праз два–тры гады становіцца радыёмайстрам і знаёміцца з рознымі радыёаматарамі ўсяго свету. За гэтыя гады заняткаў навучэнцы гуртка пачынаюць разбірацца ў радыёсхемах, канструяваць радыёпрыёмнікі і працаваць на радыёстанцыі.

Гурток для душы

Чытаць радыёсхемы навука складаная. Яе пасцігаюць Андрэй Бягуноў і Антон Вечар.

«У мяне многа сяброў як у Беларусі, так і ў далёкім замежжы, – кажа Максім Лашчанка, студэнт першага курса Салігорскага горна-хімічнага каледжа. – Займаюся ў гуртку радыёаматараў на працягу пяці гадоў».
За гэты час Максім дасягнуў добрых поспехаў: ён мае ступень кандыдата ў майстры спорту па радыёсувязі, а ў снежні мінулага года заняў трэцяе месца на чэмпіянаце Беларусі па радыёсувязі.

Яшчэ адны навучэнцы гуртка, вучні 9-га класа школы №5, Андрэй Бягуной і Антон Вечар, лічаць, што набытыя навыкі дапамогуць ім у жыцці. «Нам вельмі падабаецца тут займацца. На занятках мы вучымся чытаць радыёсхемы, а потым па ім  канструяваць радыёпрыборы. Мы шмат чаму ўжо навучыліся. Напрыклад, умеем карыстацца станком, паяць. Гэтыя навыкі, безумоўна, будуць вельмі карыснымі ў далейшым жыцці», – распавядаюць хлопцы.

Гурток для душы

У гуртку хлопцаў вучаць карыстацца станком  і паяць. Гэтыя навыкі, на думку навучэнцаў, безумоўна, спатрэбяцца ім у далейшым жыцці.

Трэба адзначыць, што гурток трымаецца на асабістай ініцыятыве. Гэта дастаўляе складанасці, аднак цікавасць да заняткаў вышэй за ўсё.
«Хочацца многаму навучыць дзяцей, але многія радыёдэталі цяжка дастаць. Вельмі шкада, што матэрыяльнае забеспячэнне трымаецца на ўласнай ініцыятыве, – кажа Павел Вярынскі. – Прыемна  сустракацца з былымі навучэнцамі. Многія з іх зараз працуюць з радыётэхнікай. Першую навуку атрымалі тут, у нашым гуртку. І яна для іх на ўсё астатняе жыццё. Сёння без тэхнікі жыць немагчыма».

Уладзімір Амяльчэня

Гурток для душы

Максім Лашчанка вядзе гутарку ў эфіры з радыё аматарам замежжа.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 647

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 429

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 451

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 663

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 887

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 546

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 679

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 563