Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Урад дбаў пра інтарэсы сваіх грамадзян

Сёлета неабыякавая да гісторыі сваёй краіны беларуская грамадскасць святкуе 95–я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Хацелася б да Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка, падзяліцца з чытачамі «Кур’ера» сваімі меркаваннямі на гэту гістарычную падзею.

Ва ўмовах  Першай  сусветнай вайны патрыятычна  настроеныя дзеячы склікалі 18 снежня 1917 года ў Мінску Першы Усебеларускі кангрэс палітычных сіл. Сабраліся 1872 дэлегаты ад усіх рэгіёнаў Беларусі, усіх грамадскіх і палітычных арганізацый, прафсаюзаў і кааператыўных таварыс-тваў.  Але бальшавікі па загаду  Ландэра ў ноч з 30 на 31 снежня, выкарыстаўшы ваенную сілу, разагналі кангрэс.


Паспелі абраць

Аднак Усебеларускі кангрэс (з’езд) паспеў  абраць  Раду і Выканаўчы камітэт, якія сталі адзінымі прад-стаўнікамі  інтарэсаў беларускага народа. У лютым–сакавіку 1918 года Рада была папоўнена прадстаўнікамі з месцаў і ператворана ў беларускі парламент – Раду БНР. Выканаўчы камітэт стаў урадам БНР, які называўся Народным Сакратарыятам.


Абвяшчалася вольнай

25 сакавіка 1918 года ў 3-й Устаўной грамаце Рады БНР Беларусь абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Устанаўліваўся 8–гадзінны працоўны дзень; лясы, азёры і нетры нацыяналізаваліся, а зямля без выкупу перадавалася тым, хто на ёй працуе. Абвяшчалася вольнасць слова, друку, сходаў, стачак, веравызнання, недатыкальнасць  асобы і памяшканняў.


Была прызнана

У канцы лютага ў Мінск, дзе знаходзіўся ўрад БНР, прыйшлі войскі кайзераўскай Нямеччыны. Яны забралі касу Народнага Сакратарыята, сарвалі з яго будынка бел-чырвона-белы сцяг, выгналі службоўцаў.  Паводле Брэст–Літоўскай дамовы, Нямеччына абавязалася не прызнаваць новых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Тым не менш БНР паспелі прызнаць такія краіны, як  Латвія, Аўстрыя, Літва, Эстонія, Чэхаславаччына, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя, Україна.


Не была марыянетачнай

Урад БНР зацвердзіў дзяржаўнымі сімваламі  бел-чырвона-белы сцяг і старажытны герб Вялікага Княства Літоўскага «Пагоня», гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».  Быў уведзены пашпарт  грамадзяніна БНР, надрукаваны паштовыя маркі і створана беларускае войска, у якім  налічвалася на працягу некалькіх гадоў  каля 11 000 жаўнераў. Тэрыторыя абвешчанай БНР уключала Магілёўшчыну, частку Міншчыны, Гарадзеншчыну, Беласточчыну, Віленшчыну, Віцебшчыну, Чарнігаўшчыну і сумежныя часткі суседніх губерній, населеных беларусамі. БНР не была марыянетачнай дзяржавай, урад БНР дбаў толькі пра інтарэсы сваіх грамадзян, беларускага народа.


Падзея

Гэта падзея  прымусіла бальшавікоў пайсці на стварэнне ў 1919 годзе  БССР. А напрыканцы стагоддзя ідэя нацыянальнага адраджэння  рэалізавалася праз абвяшчэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 655

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 668

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 893

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 686

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 568