Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Цяпер я ведаю, што рабіць, каб мяне не з’елі мядзведзі»

На адным з заняткаў школы маладога журналіста нам было абвешчана, што ў сакавіку да нас прыедзе вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў. І адразу папярэдзілі: госць размаўляе толькі па-беларуску. Хатнім заданнем было падрыхтаваць пытанні на беларускай мове.

«Цяпер я ведаю, што рабіць, каб мяне не з’елі мядзведзі»

Цэлы тыдзень перад сустрэчай я рыхтавалася: чытала біяграфію, некаторыя творы літаратара. Увогуле, зрабіла ўсё, як вучылі нас нашы трэнеры на занятках па інтэрв'ю. Прызнаюся шчыра, раней мне ніколі не даводзілася весці гутарку з такой вядомай асобай.

І вось мы чакаем прыезду нашага госця. Крэслы расстаўлены, ручкі і нататнікі падрыхтаваныя, батарэйкі ў дыктафонах і фотаапаратах праверылі некалькі разоў. Прэс-канферэнцыя — гэта вам не жарты! Усе хвалююцца, нават не хаваючы гэтага.
За шклянымі дзвярыма паказваецца сілуэт, і мы здагадваемся, што гэта і ёсць наш сталічны госць — пісьменнік Уладзімір Арлоў.
…Запомнілася, як наш суразмоўца прызнаўся, што калісьці ён пісаў свае творы «у суаўтарстве з чырвоным віном». Але, па сцвярджэнні самога Арлова, гэтыя часы даўно ў мінулым.

«Не рэкамендую», — сказаў Арлоў, мабыць, падводзячы вынiк адказу на небяспечнае пытанне пра крыніцы натхнення. Выдатны быў бы загаловак: «Уладзімір Арлоў:«Мой суаўтар — чырвонае віно»...
Асабліва мяне ўразіў адказ на пытанне «Чаму нам, беларусам, патрэбна ведаць сваю гісторыю?».

Пісьменнік прывёў прыклад, як ягоны знаёмы назваў сына Сашам у гонар Суворава.

— Я яму спрабаваў тлумачыць, хто такі Сувораў. Гэта, безумоўна,  выдатны расійскі палкаводзец. Але для нас ён акупант, кіраўнік карнікаў, якія душылі паўстанне Тадэвуша Касцюшкі…

Адно з правілаў для атрымання добрага інтэрв'ю – быць уважлівым да дэталяў. На працягу ўсёй прэс-канферэнцыі, уважліва слухаючы адказы на пытанні, я назірала за дзеяннямі госця. Вось ён у энны раз папраўляе прадметы на стале, выбудоўваючы іх пад нябачную лінейку, а вось час ад часу глядзіць на гадзіннік...

Адказваючы на нашыя пытанні, ён некалькі разоў згадвае свае творы. Назвы я пазначаю сабе ў нататнік. Напрыклад, кніга «Ордэн Белай Мышы», якая складаецца з некалькіх аповесцяў і апавяданняў. У адным з іх маю цёзку Машу з'елі мядзведзі. Трохі дзіўны аповед, але прачытаць трэба абавязкова. Буду ведаць, што рабіць, каб мяне не з'елі мядзведзі. Увогуле, цікава было б пазнаёміцца з яго творчасцю бліжэй.

На здзіўленне, час бяжыць імкліва. Мы не паспяваем задаць усе падрыхтаваныя пытанні. Што ўжо казаць пра пытанні, якія з’явіліся падчас прэс-канферэнцыі!

Пасля сыходу нашага госця дзелімся адзін з адным сваімі ўражаннямі. Усе сышліся на тым, што было цікава. Але некаму падалося, што Уладзіміру Арлову нешта перашкодзіла да канца быць з намі адкрытым і шчырым. Можа, з-за таго, што спяшаўся з'ехаць дадому, дзе потым святкаваў у сямейным коле Міжнародны дзень пісьменніка?

Марыя Патрыкава, школа маладога журналіста пры газеце «Кур’ер»


Ранее:
Уладзімер Арлоў: «Мы — дзеці горшых»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 656

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 433

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 454

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 671

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 897

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 551

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 687

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 570