Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Беларускамоўная школа: «Мы размаўляем на трасянцы»

Хто ў Слуцку гаворыць па-беларуску, ці разумеюць у горадзе беларускамоўных, і на якой мове размаўляюць вучні вясковых школ – высвятляў “Інфа-Кур’ер”.

Беларускамоўная школа: «Мы размаўляем на трасянцы»

«Роднай мовай 60 % усіх жыхароў нашай краіны лічыцца беларуская мова, але дома на ей размаўляе 1/3. Беларускую мову для размовы выбірае 23 % насельніцтва, а рускую — 70 %». Так напісана ў падручніку геаграфіі за 10 клас.

Я сама не размаўляю па-беларуску, бо маё атачэнне рускамоўнае. Вучуся ў рускамоўнай школе, і на жаль, беларускай мовы не чую. Многія мае аднагодкі папросту не разумеюць роднай мовы. Адзіны мой знаёмы, хто ў Слуцку гаворыць па-беларуску кожны дзень, — рэжысёр народнага тэатра драмы і камедыі Аляксандр Туміловіч.


«Нават кітаец зразумеў бы мяне па-беларуску»

«Калі я жыву ў гэтай краіне, мае бацькі — беларусы,то чаму я мушу карыстацца іншай мовай, апроч роднай?» – разважае суразмоўца.
Аднак у сям’і Аляксандра па-беларуску не размаўляюць ні дзеці, ні жонка.
«Мае дзеці беларускай мовы не прызнаюць, бо ў іх свядомасці гэта мова калгаснікаў ці забітых сялян».

Беларускамоўная школа: «Мы размаўляем на трасянцы»

Аляксандр рэдка сутыкаецца з тым, што яго не разумеюць:
«Я імкнуся, каб людзі ўсвядомілі, чаго я ад іх хачу. Думаю, нават кітаец зразумеў бы мяне па-беларуску».

Хоць, як прызнаецца Туміловіч, у крамах яму часам давозіцца пераходзіць на другую дзяржаўную мову.
«Бывае, што прадавачкі нават слова цукар не разумеюць!» — дзівіцца рэжысёр.


«На тэставанні нам прапанавалі заданні на рускай мове: давялося перакладаць»

У пошуках беларускамоўных землякоў я наведалася ў вёску. На жаль, на сёння ў горадзе ўсе школы — з рускай мовай навучання, а вось усе вясковыя аднесеныя да беларускамоўных.

У Вясейскай сярэдняй школе пытаюся ў вучняў: на якой мове яны размаўляюць дома. Выпускнікі прызнаюцца: на руска-беларускай.
— Гэта як? – не разумею я.
— На трасянцы, — смяюцца мае аднагодкі.

Намесніца дырэктара Жанна Салановіч кажа, што калі дзеці прыязджаюць у горад, стараюцца гаварыць па-руску – па-гарадскому. Старэйшае пакаленне, наадварот, звяртаецца да гараджан на звыклай трасянцы. «І людзі пераходзяць на нашу мову», — заўважае педагог.

Адзінаццацікласніку Яўгену Бараноўскаму спачатку было цяжка вучыцца ў вясковай школе, куды бацькі перавялі яго з гарадской.
— Я ўвесь час карыстаўся беларуска-рускім слоўнікам. Цяпер ён мне непатрэбны, — дзеліцца хлопец.
Але па-беларуску ён размаўляе з неахвотай, бо не хоча “сапсаваць” сваю рускую мову і не жадае мець беларускі акцэнт.
— Я збіраюся жыць у Расіі, — тлумачыць Яўген.

Як высветлілася, не ўсе прадметы ў школе выкладаюць па-беларуску. Выключэнне – замежная мова.
— Падручнікі для трэцяга класа — на беларускай мове, а ўжо пачынаючы з чацвёртага – то на рускай, то на беларускай. Каб у дзяцей не было блытаніны ў галаве, я выкладаю па-руску, — гаворыць настаўніца нямецкай мовы Наталля Пракапеня. — Ды і нямецкай граматыкі ў беларускім перакладзе я ніколі не сустракала.

Адсутнасць беларускамоўных падручнікаў па адзіным прадмеце ў вясковай школе сур’ёзнай праблемай не лічаць. Дзяцей і настаўнікаў хвалюе тое, што калі перад паступленнем яны здаюць тэсты, ім могуць даць варыянты на рускай мове.

Адзінаццацікласніца Наталля Заброцкая прывяла прыклад: «Калі мы здавалі рэпетыцыйнае тэставанне, нам прапанавалі заданні на рускай мове. Было вельмі цяжка, бо давялося перакладаць».
Прызнаюся, і мне прыйшлося “уключыць перакладчыка” у сваёй галаве, каб размаўляць са сваімі аднагодкамі з вясковай школы. Не хапае слоўнікавага запасу і практыкі. І адкуль яны возьмуцца, калі на тыдзень у нас усяго дзве гадзіны беларускай мовы?

Дар’я Пятрэнка, школа маладога журналіста пры рэдакцыі газеты “Кур’ер”

Беларускамоўная школа: «Мы размаўляем на трасянцы»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 648

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 429

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 451

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 664

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 888

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 546

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 680

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 564