Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Памяць пра свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага

У снежні мінулага года споўнілася  335 гадоў з таго часу, як распачаўся слуцкі перыяд духоўна-асветніцкай дзейнасці святога Дзімітрыя Растоўскага. Памяць аб яго прыбыванні ў нашым краі захоўвалася і ў наступныя стагоддзі, памятаюць яго і сёння.
У Слуцку дзейнічае Праваслаўны духоўна-асветніцкі цэнтр святога Дзімітрыя Растоўскага. А радкі з яго верша “Почто нам в Самарию за водою ходити, Егда и зде, в Случеске, лепо ее пити?” змешчаны на першай старонцы выдаваемай у Слуцку духоўна-асветніцкай газеты “Преображение”. Яны дайшлі да нас з ХVІІ стагоддзя.


Родам з Украіны

Дзімітрый Растоўскі, святы Рускай Праваслаўнай царквы, сваю духоўна-асветніцкую дзейнасць пачаў на Украіне, а скончыў у Расіі. Кароткі перыяд яго жыцця быў звязаны і з Беларуссю, а дакладней са Случчынай.
Нарадзіўся Дзімітрый на Украіне ў 1651 го-дзе ў сям’і запарожскага казака.

Падчас вучобы праявіў здольнасці да літаратурнай працы, але ў свой час атрымаў славу перш за ўсё як таленавіты рэлігійны прапаведнік і палеміст.

У разглядаемы намі перыяд прадстаўнікі розных накірункаў хрысціянства ў справе адстойвання сваіх пазіцый і поглядаў надавалі вялікае значэнне рэлігійнай палеміцы, а дзейнасць царкоўных прапаведнікаў мела вялікую грамадскую значнасць. Праводзіліся багаслоўскія дыспуты, перад вернікамі-адзінадумцамі выступалі аратары-багасловы, выдавалася палемічная літаратура. На Украіне малады прапаведнік Дзімітрый звярнуў на сябе ўвагу, аказаўся пад апекаю царкоўных іерархаў і казацкіх вярхоў.


Складаны час

У Слуцку Дзімітрый, тады яшчэ іераманах, з’явіўся 6 снежня 1677 года. Прыбыў па запрашэнню Феадосія Васілевіча, епіскапа Беларускага і слуцкага архімандрыта, а таксама кіраўніцтва слуцкага Спаса-Праабражэнскага брацтва. Больш года жыў і працаваў у Праабражэнскім манастыры. У сваім дзённіку ён напісаў так: “Напярэдадні Філіпава загавення праасвяшчэнны епіскап Беларускі прыехаў у Вільню і адсюль з яго праасвяшчэнствам паехаў я, 24 лістапада, у Слуцк. Снежня 6-га ў Слуцкім брацтве пачаў мець жыцельства”.

У Вялікім Княстве Літоўскім Слуцк з’яўляўся значным цэнтрам праваслаўя. Да пачатку ХVІІ стагоддзя яно мела падтрымку з боку слуцкіх князёў Алелькавічаў.

У часы Дзімітрыя на Случчыне ўжо гаспадарылі Радзівілы, якія былі пратэстантамі. І Януш, і Багуслаў, І Людвіка-Караліна Радзівілы таксама падтрымлівалі праваслаўных вернікаў свайго краю. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім, якое пайшло на саюз з Каралеўствам Польскім, утварыўшы ўнію і стварыўшы агульную дзяржаву – Рэч Паспалітую, дзяржаўнай падтрымкай карыстаўся каталіцызм, а дзейнасць слуцкіх Радзівілаў, у тым ліку і ў рэлігійнай плоскасці, разглядалася як апазіцыйная.

У склаўшыхся ўмовах царкоўнае кіраўніцтва і праваслаўныя братчыкі павінны былі разлічваць не толькі на апеку гаспадароў края, але і на ўласныя сілы. Адной з іх ініцыятыў і было запрашэнне ў горад знакамітага прапаведніка.

Памяць пра свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага

Мясцовы іканапісец адлюстраваў на ёй выяву Ісуса Хрыста, які размаўляе з Самаранкаю, і прывёў верш Дзімітрыя Растоўскага: “Почто нам в Самарию за водою ходити, Егда и зде, в Случеске, лепо ее пити?”


Слуцкі перыяд

У Слуцк Дзімітрый разлічваў заехаць не надоўга, аднак прабыў больш года: з 6 снежня 1677 па 29 студзеня 1679 года. Справа ў тым, што манаха чакалі на радзіме, да яго нават прыходзіў загад аб вяртанні ад ігумена Кіеўскага Міхайлаўскага манастыра і ад казацкага гетмана, чарнігаўскага палкоўніка. Тады Праабражэнскае брацтва і слуцкае духавенства звярнуліся да кіеўскага ігумена і да гетмана з просьбай дазволіць Дзімітрыю затрымацца ў Слуцку. Іх просьба была вырашана станоўча.

З пропаведзямі іераманах Дзімітрый выступаў не толькі ў храмах Слуцка. Вядома, што 9 мая быў у Грозаве, дзе знаходзіўся Іаана-Багаслоўскі манастыр, 14 ліпеня наведаў Старчыцкі Петра-Паўлаўскі манастыр, дзе пакланяўся мясцовапачытаемаму цудатворнаму абразу Прасвятой Багародзіцы. Сюды ж яшчэ раз наведваўся 22 верасня разам з ігуменам Мінскім. Працягваў літаратурную дзейнасць, па магчымасці займаўся не толькі духоўнай, але і фізічнай працай. Захавалася паданне, што ў Слуцкім Троіцкім манастыры ён выкапаў калодзеж і паставіў зруб, на верхняй дошцы якога выразаў свой верш.

Калодзежа з часам не стала, а тэкст верша захаваўся. Пазней яго выкарыстаў мясцовы іканапісец, які для Троіцкага манастыра напісаў ікону з выявай размовы Ісуса Хрыста з Самаранкаю і прывёў згаданы у пачатку артыкула верш.

***

Памяць Дзімітрыя Растоўскага адзначаецца 23 чэрвеня (10 чэрвеня па старому стылю), 4 кастрычніка (21 верасня па старому стылю) і  10 лістапада (28 кастрычніка па старому стылю)

Ігар Ціткоўскі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 656

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 432

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 670

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 894

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 551

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 687

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 568