Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Слуцкі тэатр паказаў доўгачаканую прэм’еру

У сераду, 28 лістапада, у Гарадскім доме культуры адбылася прэм’ера спектакля «Стомлены Д’ябал» у пастаноўцы Слуцкага народнага тэатра імя У. Галубка.
Асновай пастаноўкі стала п’еса сучаснага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва.
Прэм’ера адбылася пры амаль поўнай зале.
«Цяжка ўзяць тое, што табе не падабаецца. Дзякуй Богу, мінулі тыя часы, калі маглі дыктаваць што ставіць», — тлумачыць выбар п’есы Аляксандр Туміловіч. — У гэтым спектаклі ёсць думка. І, нягледзячы на ўсе жыццёвыя дробязі, хацелася б глянуць глыбей на тое, што мы робім і навошта мы гэта робім. Я адважыўся на гэтую п’есу».

Сюжэт. Дзеянне п’есы пачынаецца з маналога галоўнага героя Яські, які збіраецца павесіцца. У сваіх цяжкасцях Яська абвінавачвае Адама. На сцэне з’яўляецца незнаёмец, які прапаноўвае Яську выправіць памылку Адама, змяніўшы тым самым гіторыю чалавецтва.
Аказваецца – гэта Д’ябал, які стаміўся ад жыцця ў пекле і хоча дапамагчы людзям, каб вярнуцца ў рай. З гэтага пачынаецца гісторыя выпрабаванняў, у якой зусім побач ідуць гумар і глыбіня думкі.

Публіка. Гледачы з вялікай увагай сачылі за тым, што адбывалася на сцэне, гучным смехам адзываючыся на жарты акцёраў. Як і ў выпадку папярэдняга спектакля тэатра, напрыканцы паказу гледачы апладзіравалі стоячы.
Праз церні. У арыгінале п’еса Сяргея Кавалёва выглядае «зубастай». У пастаноўку занадта вострыя месцы не ўвайшлі, але і гэта не палегчыла шлях спектакля да гледача. Прэм’ера «Стомленага Д’ябла» была запланавана яшчэ на лета гэтага года, да пяцідзесяцігоддзя прысваення тэатру звання «Народны», але выйшла на сцэну толькі зараз, напрыканцы лістапада.
Так доўга спектакль ішоў да гледачоў таму, што пастаноўка прошлага года пад назвай «Мудрамер»  прыцягнула да сябе пільную ўвагу чыноўнікаў. На карысць спектакля сыграла тое, што ён з’яўляецца візітнай карткай Варшаўскага тэатра, ставіцца ў Тэатры беларускай драматургіі ў Мінску, а таксама ў Гродна.
Трупа. «Наш тэатр аматарскі, але ўжо заваяваў сабе званне «Народны». Спачатку ў мяне не было ніводнага прафесійнага акцёра, — распавядае Аляксандр пра састаў трупы. — Зараз сітуацыя змянілася. Вось, напрыклад, Дзіма Шуманін, які выконваў ролю рэвалюцыянера, па прафесіі рэжысёр-сцэнарыст. Алега Пінчука, які выконваў ролю Д’ябла, можна назваць прафесійным акцёрам, таму што ён скончыў каледж мастацтваў і дзесяць гадоў працуе на сцэне. Акцёра, выконваўшага ролю вайскоўцы, таксама можна назваць прафесійным». Але ў спектаклі задзейнічаны і тыя, чый працоўны дзень праходзіць далёка ад сцэны. Напрыклад, галоўную ролю выконваў Уладзімір Івановіч, які працуе галоў-ным механікам ПМК.  «Яго можна  смела назваць мэтрам слуцкай эстрады», — з гонарам расказвае рэжысёр.

Спецыфіка. «Спецы-фіка народнага тэатра ў тым, што людзі працуюць на сваёй рабоце, а сюды прыходзяць як за аддушынкай.
Адны ходзяць пасля працы спяваць, другія п’юць, а мы збіраемся і ставім п’есы. Вось, напрыклад, ролю Д’ябла павінен быў выконваць зусім іншы чалавек, але ён два месяцы таму сказаў, што ў яго вельмі шмат працы і ён не можа хадзіць на рэпетыцыі. Таму я Алега Пінчука ўвёў да сябе.
Такое здараецца, што чалавек прыходзіць і кажа: «Я не магу», — дзеліцца падрабязнасцямі працы рэжысёр.
Узнагароды. У  пят-ніцу, 30 лістапада, на фестывалі «Бярэзінская рампа» тэатр узяў Гран-пры і яшчэ чатыры ўзнагароды.
«Бярэзінская рампа» – абласны фестываль народных тэатраў.  «Гэты фестываль адбываецца раз у два гады. «Два гады таму мы вазілі «А зоры тут ціхія». Тады мы занялі трэццяе месца. На кожны фестываль прыязджае восем тэатраў, і мы ўсё роўна ўваходзім у лік лепшых», — расказаў Аляксандр.

Адзін-два разы ў год. На пытанне: «Чаму спектакль паказваецца ўсяго адзін дзень», Аляксандр адказвае так: «Гэта пытанне не да мяне. На мяне нават і акцёры за гэта скардзяцца. Мы паказалі шыкоўную камедыю «Хочаш вер – хочаш не вер» усяго два разы, Чэхаўскае «Вяселле» — адзін раз. «А зоры тут ціхія»  паказалі       ў  Слуцку адзін раз і павезлі на фестываль, «Мудрамера» — два разы з прамежкам у паўгады. Калі мы паказвалі «А зоры тут ціхія», было ўсяго сто чалавек. Для параўнання – зала Дома культуры змяшчае 580 чалавек. Менавіта тое, што раней на нашы спектаклі хадзіла мала людзей, перашка-джала нам атрымаць дазвол адміністрацыі ДК на больш частыя паказы». Да гэтага дадаць можна толькі тое, што вынікам гадавой, як у гэтым выпадку, працы, становіцца адзін-два паказы спектакля.
Зразумела і тое, што ў дзень паказу шмат жадаючых па розных прычынах не змаглі прысутнічаць на спектаклі: нехта хварэў, нехта працаваў, хтосьці не ведаў. На маю думку, і у другі дзень спектакль наведала б не менш людзей, чым у дзень прэм’еры.

Вольга Шуманская

Слуцкі тэатр паказаў доўгачаканую прэм’еру

Слуцкі тэатр паказаў доўгачаканую прэм’еру

Слуцкі тэатр паказаў доўгачаканую прэм’еру

Слуцкі тэатр паказаў доўгачаканую прэм’еру

Слуцкі тэатр паказаў доўгачаканую прэм’еру

Слуцкі тэатр паказаў доўгачаканую прэм’еру

Слуцкі тэатр паказаў доўгачаканую прэм’еру

Слуцкі тэатр паказаў доўгачаканую прэм’еру

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 653

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 452

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 684

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 564