Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сон у руку праз гады

Наступаў час, калі добрыя людзі кладуцца спаць: паглядзелі навіны свету, тэлевізар выключылі. Я зайшоў у спальны пакой жонкі. Яна разбірала ложак. Заўтра будзе дзень вельмі значны ў нашым жыцці, а цяпер ішла ноч, у якую пяцьдзясят два гады назад я амаль не спаў: вырашаўся лёс – жаніцца ці не  жаніцца. Калі наступіў ранак, я заявіў бацькам, што жанюся.
Жонцы гаварыць пра заўтрашні дзень мне не хацелася. Калі ўспомніць – дык добра, а не ўспомніць – заўтра здагадаецца ці незнарокам напомню. Я падышоў, абняў і пацалаваў, пажадаўшы добрай ночы.
“Стаміўся сёння нешта” — сказаў я. “Ідзі адпачывай, спі салодка, хоць ноч важная і доўгая, — адказала жонка, пяшчотна прытуліўшыся да мяне. “Мусіць здагадваецца”, — падумаў я. У сваім пакоі разабраў ложак, уключыў над галавой ліхтарчык. Мяне чакала цікавая кніжка. Прачнуўся, як звычайна, яшчэ за акном было цёмна.
Калі сняданак быў прыгатаваны, пачуў голас жонкі: “Ты прыгатаваў мой любімы чай з малаком, пах разбудзіў мяне”. Я зайшоў у спальны пакой. “Сядзь каля мяне, я раскажу табе дзіўны сон”, — сказала яна. Я засмяяўся, абняў і пацалаваў. “Што  за дзіўны сон?”- спытаўся. Яна пачала расказваць.

“Была ноччу ў юнацтве. Гулялі вечарам на скрыжаванні вуліц каля могілак герояў. Раптам быццам з неба нехта сказаў: “Што вы тут бавіцеся, у краме шчасце раздаюць, бяжыце, бо разбяруць.” Прыбеглі, а крама старая, сяльпоўская, дзверы расчыненыя, баімся заходзіць. Першай штурхнулі Ядзю Кулінчыну, пасля Валю Васілёву, а за ёю, як авечкі, усе астатнія гуртам сталі ціснуцца. Мне стала страшна, што буду апошняй і шчасця не хопіць. У дзвярах я адштурхнула Дуню Перапёльчышыну. Ты памятаешь яе? У краме за прылаўкам незнаёмая дзяўчына, а каля прылаўка сустракае нас стары Апанас. Ён чамусьці зморшчаны, маленькі, а з галавы пасмы сівыя звешваюцца. “Каму што падаць?” — пытаецца. “Мне шчасце, і вялікае”, — кажа Ядзя. Стары Апанас павяртаецца да дзяўчыны за прылаўкам і кажа: “Падайце вялікае”. Дзяўчына падае, а дзед адчыніў скрыначку і дадае: “Толькі гэтае шчасце было ўжо ў адной дзяўчыны, сэрца ёй разбіла і ўцякло”. “Дык не мне”, — адказала Ядзя.
Стары Апанас гаворыць: “Бяры, але гэтае шчасце без гарантыі”. — ‘‘Мне такое, каб багаццем поўніўся дом, каб муж начальнікам быў’’, — сказала Валя. ‘‘І такое знойдзем’’, — адказвае стары. Расчыняе скрыначку і дадае: ‘‘Некаторыя зайздросціць будуць, а нехта злосна пасылаць. Не баішся — бяры’’. І так дзед раздаваў дзяўчынам шчасце, а, ўбачыўшы мяне, спытаў: “Табе якое шчасце, суседка?” Стары Апанас быў нашым суседам, да яго мы часта лазілі па грушы. Такіх смачных больш ні ў кога не было па ўсяму мястэчку. “Мне такога, каб у доме ды ў агародзе было многа кветак”, — ціха прамовіла я. – Каб кветкі раслі, працаваць цяжка будзеш,- адказвае дзед. “Не баюся я працы”, — адказала я. “Ёсць такое шчасце, толькі яно далёка яшчэ”, — расчыніўшы скрыначку, сказаў дзед. — Цярпенне і вера вялікія патрэбны, каб валодаць гэтым шчасцем. Вось тут ёсць бліжэйшае, але нядоўгае, зато лягчэйшае. І без кветак у доме. Выбірай’’.

Сон у руку праз гады

Цярплівая я, цяжкай працы не баюся, але кветкі вельмі люблю. Хіба бывае шчасце без кветак? Дзед падаў мне скрыначку, я прыпадняла вечка, а з-пад вечка вясёлка выпрыгнула. І так светла стала, што я прачнулася. А пах смачнага сняданку зусім разбудзіў мяне. Скажы, хіба гэта не шчасце?”
Я здагадаўся, што жонка помніць, які наступіў значны дзень нашага жыцця. Мне нічога не заставалася, як пацалаваць жонку, павіншаваць з новым днём і запрасіць на сняданак.

Уладзімір Дамель, Салігорск

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 653

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 684

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 564