Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Без абеда і без рыбы

Гэты кастрычніцкі дзянёк выдаўся надзвычай цёплым. Хоць месяц пераваліў за палову, а на вуліцы было цёпла амаль па-летняму.

Адпачнуўшы пасля начной змены, Міхаіл вырашыў троху парыбачыць. Сябры сказалі, што на Лакнейцы добра “бярэ” карп. У Міхаіла там былі свае мясціны. Прыгатаваўшы прыманку, ён узяў вуды, садок, прыхапіў “тармазок”:  хлеб, соль, яйкі ды шматок вэнджанага мяса, сеў у машыну і паехаў. Прыбыўшы на месца, Міхаіл паставіў машыну пад разгалістую вярбу, на якой было яшчэ шмат зялёных лісточкаў і дзе-нідзе праз гэтую зеляніну праглядвалі быццам залатою фарбай пафарбаваныя лісточкі, і пад нагамі ляжаў такі ж зялёна-залаты дыван з апаўшага лісця.

Міхаіл дастаў вуды, “прысмакі” для рыбы, садок і пакрочыў да ракі. Не паспеў ён развярнуць другую вуду, як на першай задрыгаў паплавок і пачаў гуляць па рацэ. Мужчына, кінуўшы вуду, падбег да першай, падхапіў і выцягнуў на бераг ладнага карпа. Начапіўшы прыманку, ён закінуў  вуды ў раку і стаў чакаць. Раптам пачуў нейкае шабуршанне каля машыны, азірнуўся і ўбачыў, як вялізны рыжы кот матлошыць яго “тармазок” і ласуецца вэнджанінай. “Ах ты, злодзей!” — закрычаў Міхаіл, але было ўжо позна. Кацяра ўхапіў недаедзены кусок мяса і даў дзёру ў бок вёскі. Міхаіл сабраў рэшткі “тармазка” і пакрочыў да ракі, дзе паплаўкі на абедзвюх вудах “скакалі польку”. Ён хуценька, па чарзе, выцягнуў дзве рыбіны. Ішоў час, пачало вечарэць. Як ні кажы, а кастрычнік сваё бярэ. На гадзінніку сёмая гадзіна, і на раку паціху насоўваўлася цемень, падымаўся туман, засцілаючы белай коўдраю спачатку скошанае іржышча, затым ахінаючы белай вуаллю дрэвы і кусты.

Рыба перастала кляваць, і паплаўкі ціха гойдаліся на вадзе. Туман прыціскаўся ўсё бліжэй і бліжэй да ракі. Стала халадаць. Міхаіл сабраў вуды, укінуў улоў у садок і замацаваў яго рагуляй, апусціў у ваду і пайшоў да аўтамабіля, каб трохі перакусіць тым, што засталося пасля рыжага “бандыта”.
Прагрэўшы салон, Міхаіл павячэраў, наліў гарачай кавы з тэрмаса, паслухаў апошнія навіны і ўладкаваўся на начлег.

Прачнуўшыся раніцаю, Міхаіл узяў вуды і рушыў да ракі. Там яго чакала непрыемнасць: садок ляжаў на беразе ра-зарваны, ад рыбы засталося толькі шалупенне – ні галавы, ні хваста. “Няўжо зноў гэты рыжы “бан-дзюга”? Але ж кот заўжды астаўляе галаву, а тут ўсё з’едзена”. У кусце нешта зашамацела. Міхаіл замер, не шавяліўся, толькі ўзняў вочы і ўтаропіўся на куст, а адтуль на яго паглядалі два бліскучыя гузікі: вочкі і выцягнутая чорненькая мыска звярка. Міхаіл зрабіў крок — звярок юркнуў за куст і знік.
“Чаму ж так не шанцуе?” – падумаў мужчына і пайшоў разварочваць вуды, але яму падфарціла. Вярнуўся ён дахаты з добрым уловам.

Мікола Корань

Без абеда і без рыбы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 684

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 565