Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Слуцкая бальніца: погляд у мінулае

У сувязі з круглай датай у гісторыі Слуцкай бальніцы (170 гадоў) чытачу прапануецца матэрыял, абазначаны назвай артыкула. Тут не робіцца спроба ацаніць набыткі і поспехі або разглядаць праблемы аховы здароўя ў мінулым ці ў наш час. Увага звяртаецца на развіццё лекарскай справы на агульным фоне гісторыі нашага горада.  

ДЗЕ ЛЯЧЫЛІСЯ ДАЎНЕЙ. Найранейшыя звесткі пра лячэбныя ўстановы ў Слуцку сустракаюцца з ХVІ-ХVІІ стагоддзяў. Гэта былі шпіталі, якія ўтрымліваліся на сродкі царкоўных прыходаў, рамесных цэхаў або багатых дабрадзеяў. Напрыклад, да 1582 года адносяцца звесткі пра шпіталь на Востраве, які існаваў за кошт сродкаў князёў Слуцкіх. Пра шпіталь на Трайчанскім прадмесці вядома з дакумента за 1661 год, яго трымаў прыход Стэфанаўскай царквы. Акрамя таго, у ХVІІ стагоддзі шпіталі меліся пры Юр’еўскай царкве, Спаса-Праабражэнскім брацтве, Ільінскім манастыры і пры фарным касцёле. Іх утрымлівалі таксама яўрэйская, кальвінская і лютэранская абшчыны. Хворых даглядалі члены абшчыны або царкоўнікі, якія мелі медыцынскія веды.

Дапамагалі насельніцтву і цырульнікі. Яны не толькі рабілі прычоскі і галілі бароды. Ім належыла ведаць анатомію, умець прымяняць лекі, упраўляць вывіхі і нават ампутаваць канечнасць. У Слуцку ў ХVІІ–ХVІІІ стагоддзях мелася па 5–7 цырульнікаў, якія аказвалі медыцынскую дапамогу.
Магнаты карысталіся парадамі дактароў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, якія нярэдка былі іншаземцамі. Але іх было мала, часцей за ўсё адзін, які абслугоўваў двор слуцкага князя. У 1728 годзе ў Слуцку працавалі 2 дактары.

НАБЫТКІ ХІХ СТАГОДДЗЯ. З першай паловы ХІХ стагоддзя пытанні лекарскай справы пераходзілі ў кампетэнцыю дзяржавы, дзейнасць шпіталяў адыходзіла ў нябыт або рэарганізоўвалася.
У 1828 годзе за цытадэллю, на месцы існаваўшага з ХVІІ стагоддзя перад ёй дадатковага ўмацавання — хорнверка (раён вуліцы Вечаркевіча) — быў пабудаваны лазарэт для салдат і жыхароў месца. Узвялі яго на сродкі тагачасных уладароў горада Вітгенштэйнаў. З часам лазарэт перайшоў у падпарадкаванне дзяржаўнай казны. Там мелася памяшканне на 15 ложкаў. Пазней лазарэт залічылі да этапных ваенных бальніц і павялічылі да 100-150 ложкаў, але з умовай, каб сюды паступалі інваліды і хворыя з вайсковых каманд. Пасля таго, як па вуліцы Турэмнай была заснавана гарадская бальніца, бальніца за цытадэллю стала называцца сельскай, бо тут ужо лячыліся пераважна вяскоўцы.

Даследчык пачатку ХХ стагоддзя Іван Глебаў прыводзіць звесткі пра тры слуцкія бальніцы: гарадскую, сельскую і яўрэйскую (апошняя, верагодна, — даўнейшы яўрэйскі шпіталь). Па афіцыйных дадзеных за 1904 год, у Слуцку таксама было 3 бальніцы: гарадская, сельская і турэмная; мелася 7 урачоў, 6 акушэрак, 11 фельчараў і 1 ветэрынар. На адно бальнічнае месца прыходзілася 279 чалавек, на 1 урача – 2192 жыхары. Мелася і лячэбніца пры духоўным вучылішчы.

ЗЕМСКАЯ БАЛЬНІЦА. З ся-рэдзіны ХІХ стагоддзя фарміра-ваўся комплекс бальнічнага гарадка па вуліцы Турэмнай (цяпер імя Аляксандра Манахава). Афіцыйна Слуцкая гарадская бальніца, разлічаная на 25 ложкаў, якая з часам стала называцца земскай, сваю гісторыю адлічвае з 1842 года. На яе тэрыторыі размясцілася некалькі бальнічных карпусоў. Адным з іх быў аднапавярховы драўляны будынак, складзены з круглых бярвенняў. Ужо пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася хірургічнае аддзяленне, а ў 1960-90-ыя гады – радзільнае.

У 1886 годзе на рагу вуліц Нова-Цішкаўскай (цяпер Ленінская) і Турэмнай з’явіўся двухпавярховы мураваны корпус. У яго архітэктуры можна заўважыць рысы позняга класіцызму і новага на той час мадэрну. У гэтым корпусе да 1960-ых гадоў быў кабінет галоўнага ўрача. Пасля вайны тут знаходзілася інфекцыйнае аддзяленне, у 1990-ыя — кожнае.
У 1904 годзе пабудаваны аднапавярховы мураваны корпус, у якім з сярэдзіны ХХ стагоддзя размяшчалася дзіцячае аддзяленне, у 1970-90-ыя гады — кожвендыспансер і жаночая кансультацыя.

У САВЕЦКІ ЧАС. Пасля рэвалюцыі бальнічных карпусоў стала больш. У 1930-ыя гады бальніца была разлічана на 100 ложкаў, меліся амбулаторыя для вясковага насельніцтва, туберкулёзны дыспансер, працоўная амбулаторыя, дзіцячая і жаночая кансультацыі, зубаўрачэбная амбулаторыя, рэнтгенкабінет. Працавалі 17 урачоў. У 1936 годзе ўзвялі драўляны корпус радзільнага дома на 40 ложкаў. Агульная ж колькасць ложкаў дасягнула 265. З’явіўся фізкабінет, арганізавалі школу медсясцёр. Урачоў стала ўдвая больш.

Пасля Айчыннай вайны, да 1948 года, былі прыведзены ў належны стан карпусы на бальнічнай тэрыторыі. У 1959 годзе на прылягаючай да вуліцы Ленінскай пляцоўцы пачаў узводзіцца трохпавярховы цагляны будынак, завершаны праз два гады. Разлічаны на 425 месцаў, ён стаў галоўным бальнічным корпусам. Тут размясціліся хірургічнае, тэрапеўтычнае, нервовае і дзіцячае аддзяленні. У 2005 годзе ён быў атынкаваны і звонку атрымаў больш эстэтычны выгляд за кошт афарбоўкі фасадаў.
Напрыканцы 1960-ых гадоў у Слуцку працавалі 122 урачы, у 1974 годзе мелася 172 урачы і 467 чалавек сярэдняга медперсаналу.

СУЧАСНАЯ БАЛЬНІЦА. У другой палове 1970-ых гадоў распачалося будаўніцтва новага бальнічнага комплексу па вуліцы Чайкоўскага. Па меры ўвядзення ў эксплуатацыю карпусоў аддзяленні з тэрыторыі старой бальніцы па вуліцы Манахава пераводзіліся на новае месца.
Цяпер Слуцкая ЦРБ уяўляе некалькі злучаных паміж сабою лячэбных і адміністрацыйнага карпусоў, паліклінікі для дарослых. Ёсць і асобна размешчаныя карпусы. Да канца ХХ стагоддзя калектыў медаб’яднання прыйшоў у колькасці 267 урачоў. На тэрыторыі старой бальніцы засталося радзільнае аддзяленне.

Гістарычная забудова бальніцы знікла. Драўляны аднапавярховы будынак разабралі ў 1996 годзе. У 2005 годзе не стала аднапавярховага мураванага корпуса. У тым жа годзе быў разбураны двухпавярховы мураваны корпус.

Ігар Ціткоўскі

 

Слуцкая бальніца: погляд у мінулае

 

 

МУРАВАНЫ КОРПУС ЗЕМСКАЙ БАЛЬНІЦЫ. Яго, як і іншыя карпусы старой  лячэбніцы, цяпер можна ўбачыць толькі на фотаздымках.

 

Слуцкая бальніца: погляд у мінулае

 

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 685

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 565