Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Слуцкі педтэхнікум — люстэрка часу

У Слуцку 85 гадоў таму  быў заснаваны педагагічны тэхнікум і тады ж, напрыканцы лета 1927 года, арганізаваны першы набор навучэнцаў.

Гэтай навучальнай установе было наканавана стаць буйным ачагом мясцовай культуры, а праз дасягненні сваіх выкладчыкаў і навучэнцаў яна пакінула значны след і ўвогуле на Беларусі.
У аснове матэрыяла, які прапануецца чытачам, ляжаць успаміны Аляксея Андрэевіча Новіка, сведкі таго часу і выпускніка педагагічнага вучылішча 1940 года, які цяпер жыве ў вёсцы Сярагі Слуцкага раёна.

З ГІСТОРЫІ ЎСТАНОВЫ. У той час у горадзе і раёне значна пашырылася сетка пачатковых і сярэдніх школ. Новая педагагічная ўстанова, якая размясцілася ў будынку былога камерцыйнага вучылішча (цяпер корпус кансервавага завода), павінна была ліквідаваць дэфіцыт настаўніцкіх кадраў. Тэхнікум рыхтаваў настаўнікаў пачатковых класаў і пачатковых школ для горада і раёна. Тэрмін навучання складаў чатыры гады, у 1930 годзе ён быў скарочаны да трох. У 1935 годзе  педтэхнікум рэарганізавалі ў педагагічнае вучылішча. Колькасць навучэнцаў у канцы 1930-х гадоў дасягала 500 чалавек.

ПЕРШЫЯ ЎРАЖАННІ. З успамінаў Аляксея Андрэевіча Новіка: «Калі бываю ў Слуцку і праходжу міма будынка, дзе вучыўся, не магу не зняць шапку перад памяццю маей маладосці, былых выкладчыкаў і навучэнцаў гэтай установы. У 1937 годзе, калі скончыў Іграеўскую сямігадовую школу, паступіў на першы курс вучылішча. Здаваў уступныя экзамены ў напружаным стане, бо на адно месца было пададзена пяць заяў. Пасля залічэння навучэнцам, 1 верасня 1937 года ў першы дзень заняткаў адзначалася 10-годдзе  з дня ўтварэння педтэхнікума-педвучылішча. З гэтай нагоды адбылася ўрачыстая сходка выкладчыкаў і навучэнцаў. Нас, вясковых хлапчукоў, вельмі ўразіў будынак вучылішча ў тры паверхі, ды яшчэ былі цокальныя памяшканні, дзе знаходзіліся сталовая і гардэроб. Першы паверх адводзіўся пад аўдыторыі і бібліятэку з вялікай колькасцю кніг. На другім паверсе размяшчаліся фізкультурны зал і чытальня, дзе навучэнцы рыхтаваліся да заняткаў. Працавала яна з 14 да 23 гадзін. На трэцім паверсе знаходзіўся актавы зал са сцэнай. Лічу, што тады гэта быў самы лепшы будынак у Слуцку.

ВЫКЛАДЧЫКІ І ЛЕКТАРЫ. Нашы настаўнікі былі культурныя і адукаваныя асобы. Матэматыку выкладаў Майсей Ільіч Казак, які яшчэ да рэвалюцыі скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Аляксей Давідавіч Бахман (з прыволжскіх немцаў) выкладаў нямецкую мову. У свой час ён скончыў Варшаўскі ўніверсітэт (падчас нямецкай акупацыі ў 1941—1944гг.  ён стаў бургамістрам Слуцка і ўзначальваў мясцовую ўправу — Заўвага рэдакцыі).
Усе другія выкладчыкі мелі вышэйшую адукацыю, атрыманую імі ва ўніверсітэтах Мінска, Ленінграда і Кіева ўжо ў савецкі час. Сярод іх хочацца адзначыць Уладзіміра Іванавіча Агіевіча. У 1946 годзе ён стаў акадэмікам Беларускай акадэміі навук. Шпакоўскі Лявонцій Раманавіч у педвучылішча прыйшоў як выкладчык рускай літаратуры пасля адсідкі ў турме за нейкую палітычную “правіннасць”. Вельмі цікава выкладаў пра творчасць савецкіх паэтоў. Але ў 1940 годзе яму аб’явілі вымову “за ўсхваленне Ясеніна”. Пазней ён стаў цікавым паэтам і пісьменнікам пад псеўданімам Лявон Случчанін.

Гісторыю выкладаў “геніяльны” Ляўковіч (імя, на жаль, не помню). Яго называлі так за эрудыцыю і ўменне даходліва тлумачыць складаныя тэмы. У 1939 годзе быў  арыштаваны  і расстраляны. Справа ў тым, што ён хацеў напісаць падручнік па гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага, перапісваўся з бібліятэкай Радзівілаў, якая знаходзілася ў Польшчы. Улады яму інкрымінавалі шпіянаж на карысць гэтай буржуазнай дзяржавы. Некаторыя навучэнцы напісалі пісьмо Сталіну, каб Ляўковіча вызвалілі з турмы. Але іх хутка выклікалі ў  будынак НКУС і правялі “прафілактычную” работу.
Некалькі разоў перад навучэнцамі з лекцыямі выступаў Юрка Гаўрук (Юрый Паўлавіч) — вельмі таленавіты беларускі перакладчык, крытык, паэт, ураджэнец Слуцка. Тэма яго выступаў – тэатр і кіно. Але і яго не мінула сталінская навала: быў арыштаваны і высланы ў Сібір.
З такімі выкладчыкамі вучыцца было вельмі цікава, але атмасфера таго часу з’яўлялася жахлівай. Большась людзей баялася  слова сказаць, а па начам чакала “чорнага ворана”.

Заканчэнне ў наступным нумары

Уладзімір Іваноў

 

 

Слуцкі педтэхнікум — люстэрка часу

 

 

СЛУЦКАЯ «ЖАМЧУЖЫНА». Пасля таго як палякі ў 1920 годзе спалілі будынак былога камерцыйнага вучылішча, яно было адбудавана ў сярэдзіне 1920-х. Тут размясціліся Дом культуры, краязнаўчы музей, камітэт прафсаюзаў, а пазней і педагагічны тэхнікум.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 892

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 685

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 568