Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У памяці назаўсёды

Больш за трыццаць гадоў як скончылася для яго вайна, але і да сённяшняга часу Аляксандр прачынаецца ад прывідаў, якія прыходзяць у снах.

Там, за «рэчкай», прабыў больш за дваццаць месяцаў, але тое, што прыйшлося пабачыць і перажыць, застанецца ў памяці на доўгія гады. Успамiны болем адгукваюцца ў сэрцы, баляць на ненагоду атрыманыя раны.

Васемнаццаць маладых хлопцаў пайшлі абараняць гонар Радзімы, так сказаць, аддаць свой мужчынскі доўг, але дахаты, на родную Случчыну, вярнуліся не ўсе.
Для Аляксанра пасля заканчэння школы не паўставала пытанне, куды iсцi далей. Скончыў курсы вадзіцеля. Атрымаў пасведчанне амаль што па ўсіх катэгорыях. Толькі на самалёт не атрымаў – смуткаваў Аляксандр.

Праз месяц павестка з ваенкамата, затым вучэбка пад Віцебскам. Пяць с паловай месяцаў, дзень і ноч, трэніроўкі, трэніроўкі. Стральба, прыжкі з самалёта, паласа перашкод... Аляксандр вытрымаў гэтае выпрабаванне, што потым і дапамагло застацца ў жывых, хоць і быў паранены.

І вось ужо ён у небе пад Аўганістанам, а праз тыдзень першае баявое хрышчэнне. На кропку, дзе неслі службу хлопцы-беларусы, выходзіла банда душманаў. Камандаваннем была пастаўлена задача затрымаць і знішчыць.

Бойка цягнулася амаль што чатыры гадзіны, пакуль не падышла падмога. Адарваныя рукі і ногі, стогны параненых, зямля, перамешаная папалам з салдацкай крывёю, і сёння ўрываюцца ў сны салдата, радавога Навічэнка.

Потым шпіталь у Джэлабадзе, восем жалезных аскабалкаў на памяць – выжыў, а наперадзе быў яшчэ цэлы год. Службу прыйшлося несці на многіх кропках Аўганістана. Перад самай дэмабілізацыяй загінула яшчэ трое землякоў, сам Аляксандр быў ізноў паранены, але няцяжка. За гэтую аперацыю ён узнагароджаны ордэнам Чырвоной Зоркі, а за ўвесь срок службы ў Аўганістане ўзнагароджаны трыма медалямі. З васямнаццаці землякоў дахаты вярнуліся толькі трое.

Вярнуўшыся дадому жывым, доўгі час не мог прывыкнуць да мірнай цішыні. Аднойчы праводзiў дзяўчыну, гэта было ўвосень, шарахнуўся ў бок, прыкрываючы сабой яе. Хлопцу падалося, што ён у Аўгане... а гэта ў садочку падалі на зямлю яблыкі...

У памяці назаўсёды

Дарагі сябар Аляксандр, і вы, хто застаўся ў жывых, і вы, чыя маладосць засталася за «рэчкай», – слава вам. Прыміце ад мяне гэты верш як памяць пра вас – тых, хто да канца выканаў свой абавязак.

Сядем, брат, за жизнь мы потолкуем,
Чарочку хмельную разольём,
Вспомним наши годы боевые,
Песню нашу ротную споём.

Мёрзли мы с тобой в горах чужбины,
И бычок делили пополам,
И ребят с тобой мы хоронили,
Видя слёзы поседевших мам.

А теперь не по годам седые
С памятью ненужной той войны
Мы листаем годы боевые,
Где остались наши пацаны.

Белорусы – парни молодые,
Вам бы жить да девушек любить.
Но стоите в бронзе отлитые,
Заставляете любимых слёзы лить.

Но пройдут года, и боль утихнет,
В наших душах раны заживут,
А к бронзовым подножьям их
Внуки им гвоздики принесут.

Мікола Корань

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№8 от 20 февраля).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 641

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 426

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 450

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 658

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 885

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 544

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 674

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 557