Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пётр І: Вітайце Капіевіча

Ілья Капіевіч — асветнік, перакладчык, кнігавыдавец і паэт-гуманіст – атрымаў адукацыю ў Слуцкай кальвінісцкай школе – перадавой навучальнай установе свайго часу. Напачатку XVIII стагоддзя пры ўдзеле з Пятром І працаваў над спрашчэннем царкоўнаславянскага алфавіта і выдаў першую рускую астранамічную карту.

Цяжка сказаць, хто з іх больш радаваўся – сам Ілья Фёдаравіч Капіевіч ці ўсё ж Пётр I. Настрой святочны, прыўзняты быў і ў таго, і ў другога. І абодва не хавалі гэтага. Радасць праз край лілася.

Ды і навошта стрымліваць пачуцці, калі ажыццяўлена справа, пра якую дбалі даўно, чакалі дня, калі нарэшце з`явяцца кнігі, што будуць надрукаваны шрыфтам, які стане блізкім і зразумелым кожнаму, хто чытаць і пісаць умее.

Капіевіч яшчэ ў Амстэрдаме, выпускаючы свае першыя кнігі, заўважыў, што царкоўнаславянскі шрыфт у многім ускладнены, выклікае вялікія цяжкасці пры наборы тэкстаў свецкага зместу. Наколькі магчыма, Ілья Фёдаравіч уносіў у яго змены, нешта спрашчаў.

Пётр І: Вітайце Капіевіча

КАПІЕВІЧ. Знакаміты асветнік атрымаў адукацыю ў адной з лепшых устаноў свайго часу — у Слуцкай кальвінісцкай школе. Літаграфія: Валянцін і Лілія Варэц


Імператарская падтрымка

Пётр I, які ва ўсім раўняўся на Еўропу, таксама перад новым ніколі не спыняўся, таму гатовы быў падтрымліваць Капіевіча. Не забыўся і неаднойчы яму нагадваў пра ўдасканаленне шрыфту, калі ў 1707 годзе Ілья Фёдаравіч з некаторымі друкарамі, з якімі працаваў за мяжой, нарэшце пераехаў у Маскву, пачаў працаваць ва ўрадавай друкарні. Калі ж ёсць імператарская падтрымка, дык і працаваць лягчэй, ведаеш, што цябе зразумеюць.


Эскізы літар ад Пятра І

Ды і не толькі падтрымку адчуў Ілья Фёдаравіч. Імператар, які да любой справы любіў дайсці сам, і тут у баку не застаўся. Хто б падумаць мог – пачаў рабіць эскізы некаторых літар.
Праз некаторы час Капіевіч меў узоры новага шрыфту. У царкоўнаславянскі, якім дагэтуль карысталіся ў Расіі, унеслі змены. Пры спрашчэнні напісання арыентаваліся не на гатычнасць літар, а на іх акругласць. Тут спатрэбіўся ў якасці ўзору лацінскі шрыфт антыква. Зменшылася ў новай азбуцы і колькасць літар. У прыватнасці, сталі лішнімі грэчаскія літары “псі”, “ксі”, “амега”. Перасталі карыстацца знакамі націску (сілы). Адмовіліся ад скарачэнняў (цітлы). Замест абазначэння лічбаў літарамі пачалі выкарыстоўвацца арабскія лічбы.


Вітайце Капіевіча

Адліўшчыкі зрабілі адпаведныя формы – і вось яны, чаканыя літары новага шрыфту! Пётр I не стрымаўся, кінуўся да Капіевіча, моцна, па-мужыцку абняў яго. Усе ведалі, што імператар ніколі не саромеецца выказваць пачуцці. Аднак ведалі і іншае: хто-хто, а Пётр I за абы-што віншаваць не стане. Імператар голасам грамавым развёў усе сумненні:
— Вітайце слугу майго вернага! Вітайце Капіевіча!

Падыходзілі саноўныя баяры. Паціскалі руку, казалі нешта абавязковае ў падобных выпадках. Што гаварылі, Капіевіч ад хвалявання разабраць не мог. І навошта разбірацца? Не з павагі кажуць, не па сваёй волі, а таму што імператар загадаў. Паважаў Капіевіч Пятра I за розум, за ўменне па-дзяржаўнаму да любой справы ставіцца, за разуменне, што без адукацыі, асветы не дасягнуць у краіне жаданых поспехаў.
— Пётр I, запомніце дзень гэты. Назаўсёды запомніце. Ведайце, незвычайны ён. Сёння мы зрабілі новы друкарскі шрыфт. Быў царкоўнаславянскі, такі важны і патрэбны. Быў і будзе... У справе выдання кніг царкоўных, духоўных, а гэты новы... для кніг свецкіх. Іх жа друкаваць нам шмат трэба. Каб перад Еўропай Расіі не сорамна было. Ды і перад народам сваім... Так і ўвайшоў у гісторыю гэты дзень –  18 мая 1707 года.


Шрыфт “капіеўка”

У Расіі ўпершыню адлілі новы шрыфт, які ў далейшым атрымаў назву грамадзянскага. Але тут да месца не столькі гэтая назва, а і іншая – “капіеўка”... Хіба не гучыць?

Гэты шрыфт у XV-XIX стагоддзях быў узяты за аснову балгарскага і сербскага алфавітаў. Пазней – украінскага, беларускага і многіх іншых народаў.
Сапраўды Ілья Капіевіч – беларус. Хоць і па сённяшні дзень у некаторых аўтарытэтных выданнях яго па звычцы адносяць да рускіх, а часам называюць палякам. Нам, беларусам, да такой несправядлівасці не прывыкаць. Аднак і не будзем забываць, што яшчэ вядомы рускі бібліёграф Васілій Сопікаў назваў Ілью Капіевіча “белорусцем”.


Вучыўся ў Слуцкай школе

Месцам нараджэння Ільі Капіевіча называецца Мсціслаўшчына, хоць правільней спыніцца на Брэстчыне, ці нават непадалёку ад Ляхавічаў, ці ў саміх Ляхавічах. З`явіўся ён на свет у 1651 годзе. Вядома, что асветнік вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай школе – перадавой навучальнай установе свайго часу. Праявіў асаблівыя схільнасці да гуманітарных навук. Дасканала авалодаў рускай, нямецкай, лацін-скай і іншымі мовамі.

Вяртанне кнігавыдаўца ў родныя мясціны радасці не прынесла. Яго родавы маёнтак быў канфіскаваны. Адзінае заставалася ў такім разе – пошук новага пастаяннага прыстанішча. У 1669 годзе ён апынуўся ў Даніі пры Амстэрдамскім саборы, працаваў у друкарні Яна Тэсінга, якая выпускала рускія кнігі.

Пётр І: Вітайце Капіевіча

ШЛЯХІ. Жыццёвыя шляхі Капіевіча прайшлі па розных краінах Еўропы. Акрамя Слуцка, у якім ён атрымаў адукацыю, асветнік жыў у Амстэрдаме, Берліне, Варшаве і Маскве. Карта з архіва рэдакцыі


Уласная справа

Нейкім чынам Ільi Фёдаравічу ўдалося ўстанавіць сувязь з пасольствам, а паколькі ён слыў чалавекам высока­адукаваным, яго неўзабаве запрасілі выкладчыкам замежных моў для Пятра I. Дарэчы, Пётр I выдаў Яну Тэсінгу грамату, паводле якой той павінны быў выдаць кнігі не царкоўнага, а свецкага характару. Падобная арыенціроўка вабіла і Ілью Капіевіча. Пасля рознагалосся з датчанінам ён узяўся за ўласную выдавецкую справу. Да 1701 года была выпушчана 21 кніга. Наступны 1702 год у гісторыі рускага кнігадрукавання стаў знамянальным – у Амстэрдаме з`явіўся першы рускі друкаваны каляндар.

Ставячы перад сабой шырокія асветніцкія мэты, Капіевіч надаваў вялікае значэнне развіццю гістарычнай навукі, разумеў яе як сістэму ведаў. Гісторыя, на думку Капіевіча, дае кожнаму, хто далучаецца да мінулага, парады, як “благоразумно управляются государства”.


Астранамічная карта

На рахунку Ільі Капіевіча выдатная праца па астраноміі “Уготование и толкование ясное и зело изрядное поверстания кругов небесных...”. Канешне, яна з`явілася намаганнямі не аднаго Ільі Фёдаравіча ў 1699 годзе, а парадамі дапамог і Пётр I, які з`явіўся па сутнасці заказчыкам. Гэта не звычайная кніга, а зорная карта. Як вядома, Пётр I надаваў вялікае значэнне выхаду Расіі да марскіх рубяжоў. А плаваючы па марах-акіянах, не абысціся без навігацыйных прыбораў, іншага адпаведнага рыштунку і, канешне, без картаў.

Мараплаўцам  даво­дзілася ў асноўным разлічваць на прыборы і карты, прывезеныя з-за мяжы. Але так працягвацца не магло, і Пётр I гэта разумеў. Таму і атрымаў Капіевіч ад яго спецыяльны заказ – стварыць першую на рускай мове карту зорнага неба. Ды і сам Ілья Фёдаравіч разумеў, што неабходны дапаможнік на “карысць і ўцяшэнне” людзям, якія любяць астраномію. За кароткі тэрмін былі зроблены карты і апісанні іх. Карта ўяўляла сабой прамавугольнік, выгравіраваны на медным лісце. Памер яго не такі і малы – 56 см у даўжыню і 48 см у шырыню. З гэтай свайго роду матрыцы можна было рабіць шматлікія адбіткі, на якіх выступалі фігуры сузор`яў, геаграфічныя градусы, паралелі. Карту Ілья Капіевіч разбіў крыж-накрыж на чатыры аднолькавыя часткі. У кожнай з іх прыводзяцца назвы сузор`яў, асобных зорак, па размяшчэнні якіх маракі вызначаюць курс судна.


Асветнік, перакладчык, кнігавыдавец

У 1707 годзе Ілья Капіевіч пераехаў у Варшаву, а праз год перабраўся ў Маскву. З цяжкасцю ўладкаваўся на працу ў Пасольскім прыказе. Узялі як знаўцу польскай мовы. Памёр 23 верасня 1714 года.
Разумеў Ілья Фёдаравіч, на якую сцяжынку ступіў аднойчы і якой дарогай яму ісці ўсё жыццё. Рэфарматарам быў ён, а дакладней асветнікам, перакладчыкам, кнігавыдаўцом і паэтам-гуманістам. А значыць, працаваў і ў імя нашага сённяшняга і заўтрашняга дня.
Такі ён, “беларусец” Ілья Капіевіч.

Павел Пугач


У тэму

Пра Ілью Капіевіча «Кур`ер» пісаў таксама раней — №6 ад 9.02.2006. Артыкул падрыхтавала Ларыса Лук`янцава, наш пазаштатны аўтар, якая, нягледзячы на свой сталы ўзрост, унесла вялікі ўклад ў даследаванне гісторыі регіёна. Яна са старонак «Кур`ера», «Слуцкага края», «Преображения», «Царкоўнага слова», «Мінскай праўды» прапанавала чытачам мноства цікавых матэрыялаў аб гісторыі і культуры, аб знакамітых людзях Случчыны.

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№7 от 13 февраля).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 648

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 429

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 451

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 664

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 887

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 546

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 680

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 564