Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бяда ў нас, проста бяда

Звярнуліся да мяне жыхары слуцкіх вёсак Маяк, Ветка, Шулякі са сваёю гора-бядой: “Мікола, ты ж часта пішаш у газету. Ведаеш, бяда ў нас: пошту ўбралі, сельсавет пераехаў у Грэск, магазіны ў Шуляках і Ветцы закрылі. У Ветцы руіны былога магазіна-клуба ўжо другі год ляжаць непрыбраныя. Напішы пра гэта, можа штосьці зменіцца”.
З магазінам аднак разабраліся: прыязджае крама на калёсах два разы на тыдзень. Да таго ж камерсант на сваім бусіку з таварам не пакідае сяльчан. А наконт аптэкі, ці да доктара, ці ў сельсавет, то ёсць у маіх землякоў, бабулек ды дзядулек, палачка-ратавалачка – сацыяльныя работнікі Таццяна Корзун i яе дачка. Яны вам і лекі даставяць, і да док­тара завязуць, і ў сельсавет у Грэск. Праўда, на сваёй машыне, хоць гэта і накладна, бо паліва і запчасткі дарагія. Але ж едуць, бо трэба вас, бубулі і дзядулі, выручаць. Так і выкручваюцца мае аднавяскоўцы з дапамогай Бога і добрых людзей.

А тут пайшлі чуткі, што апошнюю культурную кропку, Дом культуры ў вёсцы Маяк, хочуць закрыць. Разам з ім і бібліятэку.

А было ж добра, калі іх работнікі зрабілі свята, дзень вёскі Ветка, а затым фэст моладзі ў Маяку. Было шмат песень, вершаў, конкурсаў розных. Больш за сто чалавек прысутнічала. Ды і старыкі на моладзь паглядзелі, адпачнулі. I на Новы год местачковыя артысты добры вечар зрабілі. Былі розныя сцэнкі, латарэя, песні. Адна з маіх бабулек шампунь выйграла.

Бяда ў нас, проста бяда

Асобу чалавека фарміруе асяроддзе, аснова якога культура і традыцыі народа. У беларусаў гэта ёсць. Трэба толькі захаваць і перадаць нашчадкам. Фота: Таццяна Гусева

“А зараз што, прападае культура. Кажуць, скарачэнне... Каб ім што-небудзь самім укарацілі”, – кажа адна з маіх суразмоўцаў. Іншая ж гаворыць: “І навошта вам гэтая культура? Памятаеце сваю маладосць? Ні клубаў, ні кіно. Збіраліся на вуліцы, нанімалі Ваньку з Вынісц з гармонікам і танчылі да раніцы. Ды ў рэшце рэшт, у кожнага з вас ёсць тэлевізар, а ў маладых – камп`ютары з інтэрнэтам”.

“Цьфу на гэты тэлевізар, – абураецца першая. – Там адныя дзеўкі голымі задкамі трасуць ды серыялы пра міліцыянераў і бандытаў”.

Тут я сваім бабулям нагадаў, што пры Саюзе ў нас жа сэксу не было. Праўда, невядома, адкуль дзеці браліся. А зараз свабода сэксу: “Вось дзед паглядзіць на гэтых дзевак і ўспомніць маладосць...”

У адказ мне растлу-мачылі, што я бесса-ромнік, і працягнулі гутарку пра сваё. Маўлялі, што збіралі жыхары вёскі подпісы супраць закрыцця Маякскага дома культуры. Зварот да ўлады ўжо падпісалі больш за 90 чалавек.

А я слухаў ды думаў, что культура не толькі ў іх вёсках у заняпадзе. Вунь дырэктар Казловічскага дома культуры зволіўся. Забаранілі два спектаклі народнага тэатра імя У.Галубка. Раней театр славіўся на ўсю краіну, ведалі яго і за мяжой. А зараз што?.. Нават пяцідзесяцігоддзе театра ў раёне не паклапаціліся правесці. Хоць бы віншаванне ў газету далі...
А гэтыя бабулі пра нейкі клуб на сяле. Ну збяруць подпісы, толькі ці будзе з гэтага толк...

Мікола Корань


Ад рэдакцыі

Толк ўсё ж быў. Улады прыслу-халіся да меркавання лю­дзей: Дом культуры ў вёсцы Маяк зачыняць не будуць. Пакуль...

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 648

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 429

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 451

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 664

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 888

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 546

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 680

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 564