Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Самазабойства — грэх апраметны

У Беларусі ў 2012 годзе закончылі жыццё самагубствам, паводле дадзеных СМІ, 1949 чалавек («НН», 4.9.2013). У Слуцкім раёне — сёлета амаль 30 чалавек. Мяркую, прапануемае мною фаталістычна-язычніцкае апавяданне засцеражэ намежавых ад гіблага кроку ў Тагасвецце.

Што памеры ўлоння жанчыны ў параўнанні з памерамі Зямлі, тое памеры Зямлі ў параўнанні з Тагасвеццем — у Ім безліч вымярэнняў, ацэнак матэрыі, руху, святла. Лабарантка Марыя Петрачэнка пра гэты свет і той свет ніколі дасюль не задумвалася. Як і большасць нармальных здаровых людзей вакол.

Зроблены аборт, насуперак просьбам і рашэнню мужа, перавярнуў душу маладзіцы. Рашучае асуджэнне свякрухі, свёкра, цвёрдая навага Арцёма на развод, страх зробленага граху даканалі Марыю Петрачэнка. Удар грузавіка, бальнічная палата. У жанчынкі адбыўся пераварот у ацэнках, вымярэннях. Яна стала зачаста ўзірацца ў вакно. Увечары доўга не засынае. На пытанні бацькоў адказвае неахвотна. Пасляабортны раз`езд з мужам, дасюль родненькім і дарагім, абражаным бязглуздасцю яе рашэння, падзейнічаў на завочніцу Гомельскага ўніверсітэта надта адмоўна. Нішто не міла дваццацігадовай. Сама не разумее, што з ёю.
Калі стала затрымлівацца на гарышчы хаты, маці паехала ў гарадскую школу “Штосьці нядобрае робіцца з дачкою, да доктара ісці не хоча, травяныя настоі не п`е, да шаптухі не ўгаварыць — можа ў школе вы, начальства, мучыце яе”, — перапытвала дырэктарку занепакоеная маці.

“Апошнім часам яна часта размаўляе з настаўніцай Антанінай Адамаўнай Макарэня. Пагаварыце з ёю. У школе ў Марыі Сапронаўны ўсё нармальна,” – кажа дырэктар і адводзіць маму Марыі Петрачэнка ў настаўніцкую.

Дзве жанчыны размаўлялі не так доўга, але завохкалі, а пасля і заслязіліся практычна ў адначассе. “Баюся, каб не звар`яцела... Сонная стала, нішто яе не кранае,” – рэдзіць старэйшая.
Антаніна Макарэня не спяшыць запаўняць журнал, блізіцца да крамяной жанчыны: “Не таго вы баіцеся, не таго”.

Як мякчэй сказаць матцы пра мажлівую страту дачкі, ну як? Агучваецца згадка сама: “Яна зсамагубнічаць уздумала. Дзіцё яна яшчэ ў вас, дзеці і алкашы на штохочна адважваюцца ў хібны момант”.
“У мяне ёсць адзін варыянт, – выціскае Антаніна Макарэня. – Быў тут мой зямляк, доктар ад медінстытута і доктар народнай медыцыны. Нешта ведае з памежавага, заглыбіннага. У Слуцку адной сям`і моцна памог, выручыў ад аварыі, гаспадара ад самагубства. Яны здалі яму адну кватэру. Два ці тры дні на месяц прымае ў ёй людзей”.

Жанчына просіць даць адрас. “Ехаць не трэба, ён вас не прыме”, — кажа Антаніна і прапануе зрабіць інакш.
Праз тыдзень заказныя пісьмы адначасова атрымалі дачка і яе маці.


Марыі Петрачэнка
1

Пазаўчора Раман Ка­ва­лёў па просьбе жонкі Антаніны Макарэня размаўляў са мною па тэлефоне, прыслаў пісьмо-просьбу памагчы невядомай мне Марыі Петрачэнка, вярнуць яе да рэаліяў школы і вёскі. У просьбы дальніх я стараюся не ўмешвацца. Паможаш не паможаш — падзякі не будзе, крыўды займець можаш.
Тут не той каленкор. Маладая справядлівіца з розуму і дурасці стаіць на мяжы непапраўнага, рыўка ў гнюсную для чалавека несціраннасць. Яна на мяжы самагубства, ведае гэта маці ці не, няхай асэнсовіць і засцеражэ маладушку.

Спецыяльна адсылаю асобна заказное пісьмо вам, матуля, і табе, Марыя. Каб ты, маладая пакрыўджанка, ведала: не цябе крыўдзіць жыццё — ты аплёўваеш вакольных, а цяпер збіраешся абгнюсіць блізкіх, школу, быццё.

Будзеш ты жывая, не будзеш жывая – існасці твой псіхаваны бзык нуль. Гэтым пісьмом расчыняю табе вочы і мазгі. Нікога губствам не ўразіш, не ўпячэш, адно сябе і крэўных. Так, да жалю, бывае ў асобных псіхічна кранутых. Пасля азнаямлення дадзеным лістом з часцінкаю Тагасвецця ні адзін хворы самаахвотна не кінуўся ў апраметную цемру. Веру, ты, Марыя, зробіш жыццедайны выбар. Цяперашнія ўдары быцця, сямейныя няўладкі не будзеш успрымаць канцом свету.


2

Дазвольце задаць вам абедзвюм нескладанае пытанне. Для чаго нараджаецца чалавек? Заплюшчыце вочы і дайце адказ, а тады чытайце далей.

Для працы, шчасця, радасці, здабывання дабротаў, гадавання дзяцей, дапамогі блізкім і знаёмым... – усё правільна. Тым не меней яно ўсё на другім плане. На першым – чалавек нараджаецца для пакутаў. Для па-ку-таў! Найперш для іх. Пасля ўсведамлення такога кожны жыційны прасвет радасці ў чалавека – шчасце. Цікавая размова, кніга, поспех, адметная сустрэча, учынак, нараджэнне дзяцей – шчасце. Любая праца – значная, волатная.

Чалавек павінны жыць, каб не абцяжарваць слязамі і просьбамі, дакорамі і папрокамі блізкіх: сваякоў, мужыка, дзяцей, знаёмых, супрацоўнікаў. Аксіёма. Чым болей ён пішчыць, тым болей яго шкадуюць, дабрачаць і... пагарджаюць. Не выказваюць, выгляду не падаюць, у сэрцы гэтага не маюць, а на далёкіх ступеньках падсвядомасці сядзіць патай зневажэння да нясконцага просьбітніка. Лішнія турботы нікому не трэба. Жабрака шкадуюць, не любяць.


3

На першым пера-крыжаванні чалавека ацэньваюць найперш не за добрыя справы (гэта само сабою), не за недапушчанае зло (такое разумеецца, але яно на другім плане).

Найперш ацэньваецца... Не ўсім ведаць поўны адказ, стрыжнявае не кажу. Дастаткова вам наступнага. Жыць трэба не адно для працы, здзяйсненняў, а каб не знікла мінулае, твой род, гісторыя тваёй нацыі.
Сваякі будуць гідзіцца самазабойцы, з-за неда-мысліка народ стане бэрсіцца яго крэўных. Як карослівых. Будуць смяяцца, абыходзіць, апасацца. Ты абавязаны дастойна прайсці свой метр пакутаў, не можаш метр – сантыметр, не долееш – міліметр. Але прайдзі. Не выцерпіш удары жыцця, не адкрыеш запланаванае – рэзка сплывеш уніз, на полкі пекла. Як алкаш, бомж. Найперш ацэньваецца Там не ўзрост і прафесія, нацыя, грошы і пасада – хада ў дабрынь, цярплівасць.

Ты ўсё, Марыйка, выканала? Памагла навучыцца пісаць і лічыць школьным дзеткам? Памагла ўсім дастойным і слабым, добрым і злым, лепшым за цябе і горшым ад цябе? Не дапамагла, як і я, лекар добры і нядобры, шчасны і няшчасны.

Мы з табою ў гэтым плане роўныя – колькі ні стараемся, усё мала, усё не поўнае, не тое...
Ніхто не можа пайсці Дахаты пакуль не выканае запланаванае правідэнцыйнасцю, генамі і ўласнымі мазгамі, горам уласным і працаю. Усе абавязаныя здзяйсняцца, працаваць, тварыць. Радаваць вакольных справамі і словамі. Не думаць раней часу пра Тагасвецце.

Самазабойства — грэх апраметны

Ніхто не можа пайсці Дахаты пакуль не выканае запланаванае правідэнцыйнасцю, генамі і ўласнымі мазгамі, горам уласным і працаю. Усе абавязаныя здзяйсняцца, працаваць, тварыць. Радаваць вакольных справамі і словамі. Не думаць раней часу пра Тагасвецце. Фота: Алесь Дастанка


4

Ёсць тысячы няшчаснейшых за нас. Не кідаюцца ў пролубку, пад цягнік, на стрэл ці нож, не вешаюцца. Церпяць нядолю існавання. Церпяць.


5

Падышоў да галоўнага ў дадзеным пісьме.
У чалавека няма нагі, рукі. Церпіць. Прыносіць якможнае цяпло і радасць блізкім. У другога галоўка паехала. Дзень здаецца ноччу, не верыць дабру, адвяргае цяплынь. Хочацца адпомсціць жывым, асабліва крэўным і прыяцелям. Аднак не рэжа блізкіх, церпіць долю-нядолю. Не кідаецца з дзевятага паверха ўніз ці пад цягнік.

Толькі няцямкія шкаляры могуць з лёгкасцю атруціцца, павесіцца ці кінуцца пад грузавік, каб дапячы родным, дзяўчыне, настаўніку. Недапечанцы не асягаюць, болей ніякіх учынкаў у іх Тут не будзе, сыходзяць з планеты навечна.

Памерлыя і забітыя не сплываюць у нябыт, а маладзёны-самазабойцы распыляюцца. Дык маладое – няразвітае, цёмнае, дурадурнотнае. А ты, Марыя, сталая і думкая.


6

Закон існавання жывога – не сам нарадзіўся, не сам канчаешся, ты не маеш права пасягнуць на волю Бога, перапыніць уласнае існаванне. Запла-наваў Ён калі табе сыхо-дзіць, а ты на Яго планы плюеш.


7

Грэх, найвялікі грэх кожнаму, хто перапыніў ручай уласнага быцця. Нарадзіўся – гаруй, выконвай можнае, дабрачнічай, карай цемру і зласнюкоў, працуй. Прыйдзе сузгодненасць, дзеці, заможнасць, гармонія.


8

Які б не быў ты раз`адчайнены, бойся падняць нож/сякеру на другога. Пусціў яму кроў – узяў яго грахі на сябе, забіў – узяў грахі яго крэўных на сваіх крэўных. Тое ж і з самазабойствам.


9

Душы смелых і найгарэтных, якія вераць у Бога, а не вераць у Тагаіснасць, перад якой планета Зямля – меней лістка на дрэве, – душы самагубцаў не трапяць на перакрыжаванне. Яны стануць смеццем перад палонкаю ў лёдзе: туды не могуць, сюды не пускаюць, тут няўлежна, там няўлежна.

Самагубцы пазайдросцяць чарвяку на распаленай патэльні. Пекла для іх у зямных вымярэннях доўжыцца не секунду ці трыццаць дзевяць дзён, не год ці стагоддзе, пекла для іх тысячы гадоў. Душы такіх, як забойцаў або падвучальнікаў на забойства, не ідуць уверх ці ўніз. Ім няма пераплаўкі. Такія нежыці парушылі волю Бога. Паўтараюся, бо патрэбна паўтарацца.


10

Баіцца самагубства любое існае на ўсіх паралелях. Так запісана на скрыжалях жыцця, укрэслена ў дрэве жыцця. Свядома/несвядома гэты закон шануюць усе. Думайце і бойцеся, людцы. Пакуты і радасці цяпершчыны – мільярдная доля ў параўнанні з Тагаіснымі радасцямі і пакутамі.


11

У цябе, Марыйка, так склалася, пакуль няма дзяцей, кінуў мужык. Ну і што – канец свету, плакаць, псіхаваць? Разам з птушкамі ляцець у вырай? Час супакоіцца, нікому не навязвацца. Усё засталюецца. Знойдзецца чалавек для душы і цела.

Самазабойства — грэх апраметны

Паводле меркаванняў аўтара, толькі пасля ўсведамлення, што чалавек перш за ўсё нараджаецца для пакутаў, кожная цікавая размова, кніга, поспех, адметная сустрэча ці ўчынак будуць успрымацца за шчасце. Фота: Алесь Дастанка


12

Адумайся. Пішчы не пра сябе і боль душы тваёй. Абмазгуй становішча блізкіх пасля твайго выкідону, ускрыку, самагубства. Сябе, недапечанка, не шкадуеш, іх пашкадуй, сталых і маладых.


13

Самагубцаў гід-зяцца сваякі, ніколі іх не ўспамінаюць, саромеюцца. Сваякоў сама-губцаў не бяруць за жонку, у прымакі, у ніводную прыстойную сям`ю. Крэўнікаў самагубцаў доўга пераць няшчасці, бо яны змалку не засцярогвалі дзіця ад звар`яцельства, як жывёлу, толькі кармілі, не вучылі мудрасці.


14

Самагубства не абараняе ніводная рэлігія. У храмах такіх не адпяваюць.


15

На кладах самагуб-цаў не хаваюць. За тысячы гадоў існавання ўсе нацыі планеты засвоілі: калі цела самагубца на кладах, непрыкаяная душа паміж небам і зямлёй; яна самасілам цягне да сябе ў магілу з`яўных паблізу людзей, зацягвае хваробы на жывых. Баіцца нежыць адзіноты. Нездарма самазагубцаў, іхняга радства інстынктыўна апасаюцца ўсе нармальныя.

Палічыў абавязкам напісаць пра што вы здагадваліся і не здагадваліся, пра што па маладосці не задумваліся. Выратуе вас дадзенае пісьмо, выратуе. Галовы ў вас і вашай мамы, мяркуючы па пераказанаму, небаламутныя, а сэрцы добрыя.

Бойся, Марыйка, зараннага сыходу ў неаб`ёмнасць, нічога ў цябе Там не будзе, адны стогны і просьбы да жывых.

З паважэннем – А.Б.

P.S. Як-небудзь пасля выкажу поўнасцю, за што найлепш ацэньваецца чалавек на першым перакрыжаванні. Думайце. Іншым уведы пісьма перадавайце. Бойцеся парушыць законы сусветнасці. А.Б.

Ліст страсянуў лабарантку. Прыляцела да маці, убачыла такі ж у яе на стале. Сходу ацаніла стан дарагой матулі.

“Колькі ў нашай вёсцы самагубцаў? – з ціхенькім прыдыхам пытае малодшую дачку сялянка. Адказу не чуе. – А ў суседніх? Ніводнага. У райцэнтры да Чарнобыльства таксама ні аднаго”.

Жанчыны абмяркоўваюць дэталі рэзкага пісьма, выдзяляюць асобныя. Народ беларускі баіцца граху. Адвечная, затысячагадовая традыцыя не дазваляе славяніну, як і большасці народаў свету, хаваць самагубца на кладах. Такіх не адпяваюць святары. Самагубны адчаюга не проста труновіць сябе – навечна ганьбіць крэўных, брудніць знаёмых.

Большасць напісанага для маці і дачкі навізна. Хочуць пакрытыкаваць – не могуць. Вострасць пранізвае абедзвюх. Жылі працавітыя добра, ясна, чыста – і ў цемрыве. З адчуванымі ўсім жывым ісцінамі яны і блізка не зналіся.

“Дачушка, хто ў нашай вёсцы і суседніх памёр пазалетась? Не памятаеш, і я не. – Хрысціцца на іконы, уздыхае. – А цябе будуць памятаць. Усе. І асуджаць. Праклінацьмуць. Як усіх самазабойных вырадкаў. Дзяцей табою стануць палохаць”.

Абедзве паспешна хрысцяцца, застылі, прытульваюцца.

Валер Санько

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№4 от 23 января).

Ад рэдакцыі:
У апублікаваным матэрыяле захавана стылістыка аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 646

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 429

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 451

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 663

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 887

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 546

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 679

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 562