Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Навагоднія ўспаміны з дзяцінства

Так павялося ў славян, што Новы год абавязкова сустракаюць з калектывам ці ў сям`і. Але дзе калектывы тых пенсіянераў, якім па восемдзесят гадоў? У майго суседа дзеці і ўнукі на поўначы Расіі, а мае — па беламу свету, ад Масквы да Парыжа. Вось сядзім двое перад тэлевізарам, на століку сялёдка ў кавалках з бульбаю ў мундзірах ды пляшка ад «Мінскага Крышталя», рашаем задачу: ад чаго гэта тэрор у Расіі. Мяфодзій баіцца за сваіх у Расіі, а мне шкада нявінных.


«А якія першыя ўспаміны аб Новым годзе ў цябе?»­ ­­–­ пытаецца Мяфодзій. Я пачынаю расказваць, як пад Новы 1943 год упрыгожвалі ёлку ў хаце, выразалі з паперы зорачкі і вешалі на галінкі. Раптам пачуліся выбухі. Патушылі газоўку. Праз акно сталі бачыцца сполахі зарыва – гарэў будынак школы, у якой жылі немцы з паліцаямі. А назаўтра ў вёску наехалі немцы, сталі ўсіх выганяць з хат. Ноччу конны атрад партызан абстраляў школу, загінулі паліцаі і адзін немец.

Вось да гэтай школы прыгналі нас, перад намі паставілі кулямёт. Мацяркі плакалі, абнімаючы сваіх дзяцей, быццам у мацярынскіх абдымках быў іх паратунак. Але выйшаў сусед – ён доўга жыў палонным у Германіі ў мінуўшую вайну – аб нечым стаў гаварыць з галоўным немцам, і нас адпусцілі. Вяскоўцы выдзелілі тры фурманкі, каб адвезці загінуўшых паліцаяў і немца. Мы вярнуліся ў хату, але радасці ад ёлкі ўжо не было. Тую ёлку вынеслі ў дрывотню.
«А мы жылі ў хляве на рацэ Гарынь у прыфрантавой паласе на хутары, – стаў расказваць Мяфодзій. ­– Дом наш займалі немцы. Штодзень вечарам я насіў ім малако, яны давалі цукеркі. Вось гэтыя цукеркі збіралі, каб павесіць на ёлку.
Ды ў вечар пад Новы год здарылася бяда. Мама пайшла са мною ў iстопку набраць бульбы. І раптам туды заскочыў рыжы ўласавец, мяне выкінуў за дзверы, а мама пачала крычаць. Я закрыў клямку з вуліцы на крук, а сам пабег па немцаў.

Немцы адчынiлі iстопку, мама плакала. Уласаўца вывелі за хлеў, далі рыдлёўку і загадалі капаць яму. Калі ён выкапаў глыбокую яму, загадалі зняць форму. Уласавец прасіўся, але немцы расстралялі яго. Маме далі рыдлёўку і сказалі засыпаць яму. Помню, мама пастаянна пасля гэтага плакала.
У хуткiм часе немцы адступілі. Блiжэй да восені ў мяне быў рыжы брацік. Калі падрос, яго звалі не інакш як Рыжы Уласавец. Скончыўшы сем класаў, ён з`ехаў у Ленінград і больш дамоў не прыязджаў. Так жылі з мамаю ўдваіх. Калі яна плакала, я ўспамінаў той пераднавагодні вечар».
Мы з Мяфодзіем жывем побач даўно, але толькі цяпер даведаліся, якія першыя ўспаміны з дзяцінства пра Новы год носім у сваёй памяці.
«Пуціну ўдалося паса­дзіць за стол перамоў, здавалася б, непрымірымых у Сірыі, Іране, – усхвалявана гаварыў Мяфодзій. – А чаму не чуваць ніякіх спроб перамоў з каўказцамі?»

З тэлевізара раздаўся перазвон курантаў. Мы налілі па шкаліку за Новы 2014 год.

Уладзімір Дамель

Навагоднія ўспаміны з дзяцінства

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№4 от 23 января).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 684

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 565