Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Галінка бэзу для бабулі

Колькі я сябе памятаю, бабуля дапамагала людзям. Дапамогу яе наўрад ці можна лічыць звычайнай – яна вяртала спакой і раўнавагу, залечвала душэўныя раны і спалохі, злучала сем`і пасля сварак. Дарунак «шаптання» перадаваўся з пакалення ў пакаленне: маці бабы Ніны таксама была шаптухай, як і маці яе маці.

У час навукі людзі не пераставалі верыць у цуды. І па вялікаму сакрэту расказвалі адзін аднаму аб дзівосным дарунку маёй бабулі. Хворыя суставы, спалохі, начныя нетрыманні, раз­бітыя сэрцы, бяссоніца і няўпэўненасць у будучыні – гэта далёка не поўны пералік вечных людскіх скаргаў.

Бабуля фізічна не магла ўсім дапамагчы. Бескарыслівасць яе намеру негатыўна ад­бівалася на асабістым зда­роўі – ціск 240 на 160 стаў амаль нормай. Пасля некаторых такіх сеансаў даводзілася выклікаць хут­кую дапамогу. Дзед не дазваляў адчыняць дзверы незнаёмым, неаднойчы псаваў карты – не хацеў згубіць сваю Ніну. А яна ўпотайкі ізноў станавілася на калены перад абразамі і вымольвала ў Бога прабачэння для чужых людзей. І ніколі не ўзяла за гэта ўзнагароджання.

...Яны былі прыгожай парай: высокі, светлавалосы з блакітнымі вачыма дзед супраць маленькай, чарнавокай, спраўнай бабулі. Разам нарадзілі і вырасцілі чацвярых дзяцей – двух сыноў і дзвюх дачок. Хапала ўсяго ў іх жыцці: не абміналі ні хваробы, ні няшчасці. Усе цяжкасці пераадолелі таксама разам. І нават падчас сварак бабуля не сказала мужу дрэннага слова. Яна лічыла, што галоўны абавязак жанчыны – несці гармонію ў сям`ю. Гэта было сапраўднае, не серыяльнае каханне. Залатое вяселле яны сустрэлі сярод сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў.

Потым дзед пайшоў. Моўчкі, знянацку. Здавалася, бабуля Ніна не баялася смерці. Колькі разоў я чула ад яе: «Аніякіх мне на могілкі не патрэбна кветак. Мабыць, толькі галінку бэзу: такі ён духмяны, што немагчыма надыхацца».
Але лёс распарадзіўся інакш. Кволая бабулька засталася адна. А як жа дзеці? «Дзеці – іншая дзяржава. Нарадзілі, вы­расцілі і адпусцілі!» — часцяком паўтарала бабуля. Ат­рымлівалася, дзеля дзе­­да яна ўставала раней сонейка і клалася спаць, калі яно даўно схавалася. Ніводнага разу за ўсё жыццё дзед не пакаштаваў падагрэтага — толькі адразу прыгатаваныя і яшчэ гарачыя стравы, нездарма бабуля столькі гадоў прарабіла кухарам.

Яна працягвала заві­хац­ца па маленькай хатачцы, і было немагчыма глядзець на гэта: там было занадта шмат месца для яе адной. Бабуля амаль перастала для сябе гатаваць, працавала на гародзе да знямогі. Зморшчылася, па­мен­шылася, а прыгожыя чорныя косы, якія яна штогод падфарбоўвала да Вялікадня, пасівелі імгненна так, што нават фарба іх больш не ўзяла.
Вясёлая, аптымістычная бабуля, якая сама складала песні і ўголас іх спявала, амаль перастала размаўляць. Яе ўсё часцей наведвалі местачковыя дактары. Без гаспадара хатка стала развальвацца – вясна прынесла ў падполле тонну бруднай вады. Кожную раніцу баба Ні­на выбірала адтуль натруд­жанымі хворымі рукамі па трыццаць вёдраў ледзяной мешаніны. Дзеці і ўнукі запрашалі да сябе, як маглі дапамагалі, прыходзілі кожны дзень. Але яна адмаўлялася ад дапамогі, не пагаджалася пакідаць маленькую хатку. Не пагаджалася жыць. І па старой звычцы ціхенька размаўляла з дзедам.

...Мінуў год. Мы запрасілі бабулю на хрысціны маёй дачкі. Малой толькі споўніўся месяц. Баба Ніна ўважліва паглядзела на дзіця, а на рукі не ўзяла. «Кашаль у мяне, не трэба...» Я абняла бабульку і спужалася: такой бязважкай яна стала. На святкаванне бабка не засталася.

Яшчэ праз месяц мы з малой трапілі ў бальніцу. Амаль адначасова за трыста кіламетраў адсюль апынулася ў бальніцы і баба Ніна. Патэлефанавала ма­ці: «Бабка зусім кепская. Адмаўляецца ад ежы і лекаў. Пазвала нас да сябе і расказала, як яе апрануць. А яшчэ каб мы цябе не турбавалі – не трэба прыязджаць, беражы дзіця...» На наступны дзень яе не стала.

...Я не паспела на пахаванне. І не паспела з ёй развітацца. Дамоў трапіла толькі праз месяц. Позняя вясна прыйшла імгненна, і дрэвы толькі-толькі пачалі апранацца. На мяжы аб­лас­цей, каля нейкай вёсачкі, сарамліва зацвітаў бэз — першы ў гэтым годзе. Мы спыніліся, і я моўчкі адламала некалькі галінак.
Над могілкамі заліваліся птушкі. Зямля была прамёрзлая, дзе-нідзе на ёй заставаўся брудны снег. Месца пахавання бабулі было відаць здалёк: столькі там ляжала кветак і вянкоў. Я згарнула частку з іх, каб пакласці бэз.

Галінкі бэзу выглядалі тут, на могілках, так па-вясенняму недарэчна! Як і шыльдачка з прозвішчам бабулі. Мне на хвіліну падалося, што не яна пахавана тут, што гэта нейкі няўдалы жарт. Зараз мы пад`едзем да старой маленькай хаткі, я адчыню дзверы і адчую водар прыгатаваных у печцы страў, абдыму вясёлую, спраўную бабульку і пачую незадаволены кашаль дзеда...

...Зноў голасна заспявалі птушкі. «Зараз ёй добра. Яны цяпер разам», – ціхенька сказала мне маці і паглядзела на суседні насып, дзе ляжаў дзед.
Галінкі бэзу яркай, духмянай плямай выдзяляліся на змрочным фоне могілак. Яны былі жывыя...

Даша Васiлькова

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере гахеты «Кур'ер» (№3 от 16 января)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 653

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 430

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 452

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 548

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 684

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 564