Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Юбілей бібліятэчнай справы Слуцка і 100 гадоў першай газеце

Карэспандэнт «ІК» вызначыла, якія памятныя даты жыхары Слуцка ўспомняць у новым годзе. Высвятлілася, што самая даўняя падзея, якая адлюстрована ў юбілеях года Каня, адбылася яшчэ 720 гадоў таму, а юбілей, які ўраджвае больш іншых, – гэта 520-ыя ўгодкі слуцкіх бібліятэк.


Кіно, тэатр і архітэктура

Год Каня стане святочным для аднаго  з помнікаў архітэктуры позняга класіцызму: 170 гадоў споўніцца паштовай станцыі. Гэты комплекс будынкаў па вуліцы Леніна з’яўляецца адным з нешматлікіх помнікаў архітэктуры, які знаходзіцца пад аховай улад.

Памятным стане новы год і для слуцкага кіно. Больш за стагоддзе, а менавіта 110 гадоў назад, у Слуцку распачаў працу прыватны кінематограф, а праз 55 гадоў – кінатэатр «Беларусь». А вось Слуцкі тэатр у год Каня сустрэне сур’ёзную дату – 330-ыя ўгодкі. Менавіта столькі гадоў таму пачаў дзейнічаць школьны пра­тэстанцкі тэатр.


Сто гадоў з выхаду першай газеты

Амаль сто гадоў таму, 10 жніўня 1914 года, выйшла першая ў горадзе газета: «Телеграммы Петроградского телеграфного агентства». А 95 гадоў таму ў Слуцку пачалі выходзіць яшчэ дзве газеты: «Молат і плуг» (зараз «Слуцкі край») і «Пралетарская думка» – орган павятовага рэвалюцыйнага камітэта. Але і на гэтым юбілеі слуцкага друку не заканчваюцца: у чэрвені 1994 года ўпершыню выйшла газета «Преображение», заснаваная Свята-Мікалаеўскім саборам.

Юбілей бібліятэчнай справы Слуцка і 100 гадоў першай газеце

Першая ў горадзе бібліятэка дзейнічала ў страчаным Свята-Троіцкім манастыры больш за паўтысячы гадоў таму. Свята-Троiцкi манастыр. Малюнак Н.Орды


Далучэнні, падзелы і юбілей раёна

Наступная падборка юбілеяў закранае  большую частку па­дзей, звязаных з рознага роду тэрытарыяльнымі падзе­ламі ды далучэннямі. Напрыклад, у гэтым годзе споўніцца 445 гадоў з часу ўваходжання Случчыны ў склад Рэчы Паспалітай і 435 гадоў з падзелу горада паміж братамі Алелькавічамі – на Стары Слуцк, Новы Слуцк і Востраў (1579г.).

Случчына 95 гадоў таму (у лютым 1919 года) увайшла ў склад Літоўска-Беларускай ССР. Юбілеем адзначыцца гэты год і для самога Слуцкага раёна: у ліпені яму споўніцца 90 гадоў. Таксама будзе 70 гадоў з таго моманту, як ён увайшоў у склад Бабруйскай вобласці, і 60 – як стаў часткай Мінскай.


Бітва, акупацыя і вызваленне

Нельга не адзначыць і яшчэ адзін бок гісторыі, які ўвасобіўся ў памятных датах, – ваенныя падзеі. Самая даўняя з іх адбылася больш за 700 гадоў таму. У 1274 годзе  пад Слуцкам адбылася бітва дружын турава-пінскіх князёў з татарамі. 95 гадоў прайшло з пачатку акупацыі Случчыны войскамі буржуазнай Польшчы і 70 – з дня вызвалення Слуцка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Бібліятэчнай справе  520 гадоў

Адлюстроўваюць развіццё бібліятэчнай справы ў Слуцку і юбілеі гэтай галіны. Самы даўні з іх – 520 гадоў. Менавіта столькі гадоў таму з’явіліся першыя звесткі пра бібліятэку рукапісных кніг Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра.

Першая публічная бібліятэка была заснавана 110 гадоў таму (1904 г.), а 35 – раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (1979 г.).

Юбілеем адзначыцца гэты год і для адной з галоўных кніг Слуцка – Слуцкага летапісу – помніка беларуска-літоўскага летапісання ХVI стагоддзя. У 2014-м  споўніцца 160 гадоў з дня першага апублікавання асноўнай яго часткі.

Вольга Шуманская


Іх варта ўспомніць у новым годзе: князь, мастак, астраном і этнограф

Юбілей бібліятэчнай справы Слуцка і 100 гадоў першай газеце

Алелькавіч Юрый ІІІ ( 17.08.1559 – 6.05.1586) – князь Слуцкі, сын Юрыя Юр’евіча. У гэтым годзе споўніцца 455 гадоў з дня нараджэння. Гравюра А. Зуб­чанінава з партрэта XVII ст.

Юбілей бібліятэчнай справы Слуцка і 100 гадоў першай газеце

Садзін Уладзімір Сцяпанавіч (19.03.1924 – 23.02.2010) – мастак, графік, заслужаны работнік культуры Беларусі, ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна. У 2014 годзе ён адсвяткаваў бы 90-ыя ўгодкі. Фота: Алесь Дастанка

Юбілей бібліятэчнай справы Слуцка і 100 гадоў першай газеце

Цэраскі Вітольд Карлавіч (9.05.1849, Слуцк – 29.05.1925) – навуковец-астраном, пачы­нальнік даследаванняў і заснавальнік навуковай школы па астрафотаметрыі ў Расіі, педагог. Новы год стане 165-ым з дня яго нараджэння. Фота з сайта Wikipedia.org


Юбілей бібліятэчнай справы Слуцка і 100 гадоў першай газеце

Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч (21.06.1864, в.Бялевічы – 5.03.1940) – беларускі этнограф і фалькларыст, мовазнаўца. У 2014-м споўніцца 150 гадоў з дня яго нараджэння.

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№1 от 2 января)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 892

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 685

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 568