Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свавольная зорачка

Працуе ў адной вясковай музычнай школе недалёка ад Слуцка настаўніца Таццяна Іванаўна. Вучыць дзетак іграць на цымбалах. Не заўсёды ўсё гладка даецца: у кожнага дзіцяці свой асаблівы характар, да кожнага трэба падыход асаблівы знайсці. Кагосьці чаем з варэннем пачаставаць у перапынку, цукерачку даць або якую бліскучую цацку, а з кім проста пагутарыць. Малыя вельмі рады ўвазе. Іншы раз і прыгожую адзежу перадае ад старэйшай дачкі. Як бы горка гэта ні гучала, у некаторых сем’ях на вёсках не ладна ідзе жыццё, п’юць бацькі. Але наша гісторыя не пра гэта.

Вучыцца ў гэтай школе дзяўчынка гадоў васьмі. Усе настаўнікі ведаюць яе не інакш як Верка. Жыве наша гераiня ў добрай сям’i. Дзяўчынка вельмі кемлівая, таленавiтая, адна з лепшых ў школе, але ж свавольная. Адсюль і прыгоды.

«Таццяна, ты паслухай, што твая Верка сёння вытварыла на ўроку, – смяецца настаўніца сальфеджыа, сустрэўшы калегу ў калідоры. – Пасярод занятку раптам падскочыла і пабегла да вешалкі, на якой маё футра вісела. Мы ўсе маўчым, што ж бу­дзе далей. А яна залезла ўнутр і загарнулася ў яго. Толькі ногі тырчаць!»

Вучыцца музыцы – справа нялёгкая. Адно практыкаванне трэба разоў сто зрабіць, ды нават больш, каб па-сапраўднаму пра­фесійна атрымалася. Гэтага ад Веркі і дабівалася Таццяна Іванаўна: «Яшчэ раз. Малаточак падняла і на струну. Яшчэ раз. Працуем кісцю». У малой выбіванне гукаў са струн выбівала ўсякае цярпенне. Дзеці, ідучы ў музычную школу, не думаюць, якая карпатлівая праца наперадзе і колькі часоў прыйдзецца высядзець за інструментам. Здаецца, што там раз – і ужо іграеш на ўсіх канцэртах. «Вера, старайся. Яшчэ раз». І тут малая не вытрымлівае і выдае: «Ну, што яшчэ не так, – паглядае блiскучымi вочкамi, – прафесар?»

Аднойчы малая ўвогуле вырашыла збегчы з занятку. Бразнула малаточкамі аб цымбалікі: «Усё, я пай­шла!» І бягом у дзверы і на вуліцу ўцякаць. «Куды пайшла?.. А ну-ка зараз жа вярніся! — спачатку асалапела настаўніца, потым кінулася наўздагон. — Вера, вярніся, я каму кажу. Зараз завяду да дырэктара!» Але малая, як козачка, скача і толькі смяецца давольная. Схавалася за арэшнікам і выглядае.

Гэты навучальны год у музычнай школе другі для Веркі. Прысутнічала яна не так даўно на занятку першагодкі. Дзяўчына па ўзросце амаль такая, як наша гераіня, у другім класе агульнаадукацыйнай школы. З настаўніцай разбірала нотную грамату.

«Вось глядзі, гэта лесенка, а на ей сядзяць ноткі, – тлумачыла педагог, паказваючы малюнак нотнага стану з гарошынкамі-ноткамі. – Я падпішу табе ноткі, а ты чытай. Гэта до. – «До», –  паўтарыла дзяўчынка. «А гэта якая нотка?» – «Ро», – адказвае вучаніца. «Як жа ро... Гэта ж зусім іншая літара. Гэта рэ. Давай-ка разам пачытаем, что тут напісана. Са-на-та», – па складах падказвае Таццяна Іванаўна. «С... А... Са... Не хачу! Не ўмею! Не буду!» – нечакана ўскоквае малая і кідаецца да дзвярэй.

Але што адбылося далей, здівіла вопытную настаўніцу яшчэ больш. Малая Верка ўстала паміж дзвярыма і абуранай нехачухай: «А ну-ка ідзі сядзь на месца. Пайшлі разам будзем вучыцца. Як гэта не хачу? А навошта ты тады ў школу прыйшла? – першагодка толькі кінула на Верку погляд з-пад брывей, але ні першая, ні другая не адступіліся. – Я таксама не хацела вучыца. Ведаеш, колькі разоў мяне пад пахамі Таццяна Іванаўна насіла да дырэктара? А цябе не?»

Малая рашуча пайшла на Верку і занясла кулачок. У спрэчку ўмяшалася настаўніца, якая нават і не чакала ад сваёй, здавалася б, непаслухмянай, непакорлівай вучаніцы такіх дарослых слоў: «Не смей яе біць. Не драцца! Вера, хай ідзе, прапусці. Мы таксама не хочам навучаць такіх нехачучак».

Урэшце рэшт цымбалы могуць і не стаць каньком Веры, але ўжо зараз яна палюбіла вакал і мае дадатковы індывідуальны час. І трэба сказаць, галасок у яе вельмі нядрэнны. Хто ведае, мабыць, вось яна, будучая зорачка Случчыны.

Анна Рыжая

Свавольная зорачка

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№50 от 12 декабря)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 684

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 565