Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У матэрыялах яго крымінальнай справы стаіць выснова: «Невыправімы»

У сераду, 27 лістапада, святкаваліся 93 угодкі Слуцкага збройнага чыну – падзеі, якая ўвайшла ў гісторыю як абарона жыхарамі Случчыны сваёй незалежнасці. Адным з удзельнікаў Слуцкага паўстання быў настаўнік Георгій (Юрка) Лістапад. Яго дзейнасць нарадзіла імя намінальнае – «лістападаўшчына», якім пужалі аж да 50-х гадоў.


Страшнае слова «лістападаўшчына»

Аб гэтым сведчаць матэрыялы справы, заве­дзенай на Лістапада, а дакладней даноса агента Вішнярэўскага: «Контр­революционная груп­па, созданная Листопадом, стала нарицательной в БССР и вошла в историю как «листопадовщина».

«Лістападаўшчына» – гэта калі трое ці больш чалавек збіраюцца ды пачынаюць размаўляць па-беларуску, а калі яшчэ адзін з іх спецыяліст па гісторыі ці філалогіі, дык усё, справа гатова – «контррэвалюцыйная арганізацыя».


З’ядналі вакол нацыянальнай культуры

Ідэя Слуцкага паўстання ўвасобілася ў рэальнасць дзякуючы неаднагадовай падрыхтоўцы насельніцтва Случчыны – паўстанне ні ў якім разе нельга ра­зумець як з’яву стыхійную. Такую выснову можна зрабіць, прачытаўшы артыкул Лістапада «Узбіліся на свой шлях», надрукаваны ўпершыню ў выданні «Наша Думка» за 1921 год, у якім аўтар маляўніча і жыва расказвае пра паўстанне і падзеі, якія сталі яго прадвеснікамі.

Чырвонай ніткай праз увесь тэкст праходзіць думка аб тым, як дзейнасць на ніве адраджэння нацыянальнай культуры згуртавала насельніцтва Случчыны і абудзіла жаданне народа адстойваць сваё права на лепшае жыццё. Вядома,  удзельнікамі паўстання былі дабравольцы.


Росквіт «Папараць-кветкі»

Артыкул пачынаецца з факта адкрыцця на Случчыне беларускай гімназіі. Яе вучні ў 1917 годзе арганізавалі культурна-асветніцкі гурток «Папараць-кветка», які ўжо праз два гады згуртаваў вакол сябе большасць мясцовай інтэлігенцыі, а яго філіі распаўзліся па шматлікіх вёсках Случчыны. Дзякуючы дзейнасці гуртка ўсё часцей гучала беларуская мова ў горадзе ды мястэчках, з большым гонарам сяляне казалі, што яны беларусы. Неўзабаве на базе гэтага гуртка быў заснаваны Беларускі нацыянальны камітэт, які абраў Раду Случчыны Беларускай Народнай Рэспублікі, куды ўвайшоў герой гэтага артыкула. Рада і сфарміравала Першы Слуцкі ды Другі Грозаўскі палкі – асноўную сілу збройнага чыну.

У матэрыялах яго крымінальнай справы стаіць выснова: «Невыправімы»

Георгій Лістапад у пачатку 20-х гадоў стварыў на Случчыне восем беларускамоўных школ. Фота з сайта Wikipedia.org


Справы грымелі на ўсю краіну

Георгій Лістапад прымаў актыўны ўдзел у Слуцкім паўстанні: займаўся па­стаў­камі харчавання для стральцоў, у мэтах арганізацыі медыцынскай і фінансавай дапамогі ад Вярхоўнай Беларускай Рады выязджаў у Варшаву, адкуль прывёз 25 тысяч польскіх марак.

І калі ў часы паўстання яму ўдалося пазбегнуць гневу ўлад, то пасля ён адчуў на сабе іх поўнасцю. Кожная з трох спраў, па якіх ён быў арыштаваны ў 20–30 гады, грымела на ўсю Беларусь («Справа Лістапада» (1925 г.), «Справа Саюза вызвалення Беларусі» (1930 г.), «Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра» (1933 г.)). Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер АДПУ Далёкаўсходняга краю ў месца з іранічнай назвай «Свабодны», ён застаецца непакорлівым.

У 1935-ым на яго заведзена крымінальная справа, а праз тры гады за «антысавецкую агітацыю сярод зняволеных» ён прыгавораны «тройкай» НКУС да расстрэлу.

Вучоны-гісторык Ніна Стужынская выказалася аб ім так: «Георгия Листопада и его соратников можно образно отнести к поколению последних непуганых людей Беларуси. Тех, которые, вдохнув в феврале 1917-го воздуха свободы, так и не сумели его выдохнуть. Они ещё могли удивляться: почему мы живём так, а не иначе?.. А те, которые появлялись после них, были, к прискорбию нашему, уже другими – с навсегда внедрённым в мозги геном ушибленности режимом…»

Вольга Шуманская


Даведка «ІК»

Георгій Іванавіч (Юрка) Лістапад нарадзіўся 7 кра­савіка 1897 года ў вёсцы Варкавічы на Случчыне ў сям’і сялян. У 1914 годзе скончыў выкладчыцкую семінарыю ў Паневежы (зараз літоўскі горад Паневежыс), працаваў у школе на радзіме, затым у Слуцку. З дапамогаю Андрэя Бараноўскага ды іншых актывістаў нацыянальнага руху стварыў восем беларускіх школ. Блізка сышоўся з Якубам Коласам, з якім выкладаў на Слуцкіх агульнаадукацыйных курсах. Пасля паразы паўстання эміграваў у Вільню, дзе ўвайшоў у арганізацыю «Нацыянальная сувязь», супрацоўнічаў з газетамі «Еднасць», «Беларускiя Ведамасцi», «Наша думка». Выступаў супраць канфіскацыі касцёльнай маёмасці. У матэрыялах яго справы стаяла выснова: «Невыправімы».
Па прысудах 1934 і 1938 гадоў рэабілітаваны 18 кра­­­савіка 1956 года. Групавая справа Ю. Лістапада і іншых (№ 10182-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) спынена 16 жніўня 1956 года пастановай КДБ БССР. Быў жанаты, меў дзіця.

У матэрыялах яго крымінальнай справы стаіць выснова: «Невыправімы»

Партрэт Лістапада захоўваецца ў музеі Анатоля Белага ў Старых Дарогах.

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№48 от 28 ноября).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 685

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 565