Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Крывавы пікнік

Вясной, калі Віктар паспяхова здаў экзамен за 11 класаў, бацька Максім Пятровіч, высокапастаўлены чыноўнік, падарыў яму новенькі аўтамабіль «Аўдзі».
Маці Марыя Яфрэмаўна была катэгарычна супраць. «Навошта яму твой аўтамабіль? – абурылася яна. – Віктару не шыкаваць – яму вучыцца трэба далей. Амаль усе яго аднакласнікі пайшлі вучыцца: хто ў колледж, а хто і ў інстытут…» – «Не хвалюйся, жонка, – стараўся супакоіць яе Максім Пятровіч. – Віктар без справы не застанецца. Хоць сёння вазьму яго без усялякага дыплома да сябе, ну, скажам, хоць бы і інспектарам па тэхніцы бяспекі. Ну як, Віктар, пойдзеш да мяне?» – «Які з яго інспектар без адукацыі, – не здавалася Марыя Яфрэмаўна. – Ды і хто з табой урэшце працаваць захоча? За апошнi месяц усе твае майстры работу пакінулі. Адны самі таго захацелі, а іншых ты звольніў без усякай прычыны. Не любяць цябе людзі за тваё самадурства, невыносны характар». – «Замаўчы! – грозна затупаў нагамі Максім Пятровіч. – Не твая гэта справа. Віктар, – звярнуўся ён да сына, – пойдзем па чарачцы прапусцім. Заадно і аўтамабіль замочым».

Віктар увогуле някепскі хлопец. Спакойны, ураўнаважаны. Вучыўся добра. У дзяcя-тым класе ў школу да іх прыйшла вучыцца сіня-вокая прыгажуня Галіна, у якую Віктар моцна і, здавалася б, беспаваротна закахаўся. Вось яе, а таксама двух сваіх лепшых сяброў ён і вырашыў запрасіць на пікнік.

Паехалі ў лес. Знайшлі прыгожую паляну, развялі вогнішча. Спачатку ўсё ішло добра. Спявалі, танцавалі пад магнітафон, весела размаўлялі. Ну і, канешне, пілі віно, якога было хоць адбаўляй. Віктар, нягледзячы на тое што яму трэба было неўзабаве весці машыну, піў таксама. Піў нават больш, чым яго таварышы. Хутка моцна захмялеў. Гэта не засталося незаўважаным, і, калі прыйшоў час адпраўляцца дадому, садзіцца ў машыну адмовіліся ўсе як адзін.

«Віктар, – звярнуўся да п’янага хлопца сябар, – да горада тут недалёка – тры кіламетры – дойдзем пешшу. А ты крыху праспіся». З гэтымі словамі хлопцы паўставалі і разам са сваімі сяброўкамі пашыбавалі ў накірунку горада.

«Галка! – раптам грозна крыкнуў наўздагон п’яны Віктар. – А ну зараз жа вярніся!» Дзяўчына паслухалася, дапамогла Віктару дайсці да аўтамабіля. Той, відаць, гэтага толькі і чакаў. «Садзiся ў машыну». Адразу ж па газам. Машына на шалёнай хуткасці, збіўшы на сваім шляху некалькі дрэўцаў, выскачыла на дарогу. «Выпусці мяне, калі ласка. Не прасіла – маліла Галя. Але дарэмна. Аўтамабіль працягваў маланкай імчацца па бязлюднай шашы. І раптоўна спыніўся.

Хлопец неяк дзіўна паглядзеў асалавелымі і таму яшчэ больш падурнелымі вачыма на сваю былую аднакласніцу і нечакана выключыў святло ў салоне машыны. «Што ты робіш! – закрычала Галя, адчуўшы, як рукі хлопца моцна і груба сціснулі яе грудзі. – Адпусці! Зараз жа адпусці!» Дзяўчына паспрабавала адчыніць дзверы аўтамабіля. Дарэмна – яны на замку. Тады, не бачачы ніякага паратунку, яна з усёй сілы пляснула па твары Віктара. Рэакцыя была імгненнай. «Ах ты, гадзіна! – узарваўся і адразу працверазеў хлопец. – Ну, глядзі! Я табе пакажу зараз».

Машына з месца, набраўшы неімаверную хуткасць, ірванула ў бок горада. Гарэла чырвонае святло светлафора, але п’яны вадзіла праігнараваў гэта. На ўсёй хуткасці праскочыўшы бардзюр, змяўшы кветкі, пасаджаныя нечымі клапатлівымі рукамі, аўтамабіль з ходу ўрэзаўся ў сцяну дома. Удар прыйшоўся як раз на той бок, дзе сядзела Галіна…

Амаль штодзённа двое пажылых людзей носяць кветкі на могілкі, дзе пахавана сінявокая прыгажуня Галiна. Гэта яе бацькі. Яшчэ адна жанчына зрэдку возіць перадачы ў калонію строгага рэжыму, дзе адбывае свой тэрмін Віктар. Яго бацька Максім Пятровіч па-ранейшаму п’е каньяк. Але начальнікам ужо даўно не з’яўляецца і большасць часу праводзіць дома. А калі ж і выходзіць на вуліцу, дык былыя саслужыўцы нават не вiтаюцца, быццам і не заўважаюць яго.

Балюча. Крыўдна. І сумна.

Васіль Клімянкоў
Варкавічы

Крывавы пікнік

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№46 от 14 ноября).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 656

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 433

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 454

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 671

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 897

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 552

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 688

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 571