Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«У школе працавалі і працуюць добрыя людзі». Размова з Іванам Місюкевічам, які на працягу 25 гадоў кіраваў слуцкай СШ №9

У пятніцу, 22 лістапада, сярэдняя агульнаадукацыйная школа №9 горада Слуцка адзначыць 75-гадовы юбілей. Напярэдадні ўрачыстай даты карэспандэнт «Кур’ера» сустрэлася з Іванам Місюкевічам, які на працягу 25 гадоў кіраваў гэтай школай.
Суразмоўца выказаў свае думкі наконт сучаснай адукацыі, цэнтралізаванага тэсціравання і аўтарытэта сучасных педагогаў.

– З чаго пачыналася ваша кар’ера?
– Мне пашанцавала. У 1968 го­дзе я прыйшоў працаваць у СШ №1 горада Слуцка (цяпер гэта гімназія №1). Дырэктарам школы быў Леанід Кузняцоў. Гэта заслужаны настаўнік БССР, педагог ад Бога. Ён дапамог мне палюбіць прафесію. Памятаю, як Леанід Мікалаевіч прыйшоў на мае першыя ўрокі. А потым тактоўна паказаў на недакладнасці ў працы.

– Як вы сталі дырэктарам дзявятай школы?
– У 1980 годзе мяне прызначылі дырэктарам гэтай установы. На пасадзе я працаваў да 2005 года.  Як і Леанід Кузняцоў, я стараўся, каб маладыя настаўнікі не расчараваліся ў прафесіі. Бо ад калектыву многае залежыць.

– Ці добрыя веды ў сучасных школьнікаў?
– Не скажу, што дрэнныя. Але па матэматыцы яны знізіліся.

– З чым гэта звязана?
– У навучальных установах не хапае настаўніцкіх кадраў, а на педагагічныя спецыяльнасці ў 2013 годзе было шмат недабораў. Звязана і з непрадуманымі рэформамі школы. Вельмі часта мяняюць праграму, ад чагосьці адмаўляюцца, потым зноў вяртаюцца. Напрыклад, адмовіліся ад профільных класаў, а зараз іх зноў спрабуюць аднавiць.

«У школе працавалі і працуюць добрыя людзі». Размова з Іванам Місюкевічам, які на працягу 25 гадоў кіраваў слуцкай СШ №9

За 75 гадоў у СШ №9 працавала 11 дырэктараў. Іван Місюкевіч кіраваў школай з 1980 па 2005 гады. Фота: Анастасія Арлоўская

Старыя школьныя праграмы былі абкатаныя дзесяцігоддзямі, а сучасныя можна назваць «сырымі». Ды і патрабаванні да дзяцей былі прасцей. Пры гэтым вучні лепш засвойвалі неабходныя веды.

– Як вы лічыце, ці дастаткова аднаго тэсціравання, каб праверыць веды абітурыентаў?
– Тэсціраванне – гэта добры метад праверкі ведаў. Але некаторыя здаюць яго наўздагад. Каб справядліва ацаніць глыбіню ведаў, лепш непасрэдна пагутарыць з чалавекам. У некаторых вну ўжо праводзяць падобныя гутаркі.

– Якім павінен быць добры педагог?
– Ён любіць дзяцей і пастаянна паляпшае свае веды. Сапраўдны педагог адрозніваецца дабрынёй, ён любіць сваю працу і ведае свой прадмет. У СШ №9 менавіта такі калектыў: разумны, таленавіты! Прыемна, што ў хуткім часе мы зноў разам сустрэнемся, каб адзначыць юбілей школы.

Анастасія Арлоўская


Даведка «ІК»

Сярэдняя школа №9 адкрыта ў 1938 годзе. Гэта была няпоўная сямігадовая школа.
У час Вялікай Айчыннай вайны заняткі ў навучальнай установе прыйшлося прыпыніць. Памяшканне школы нямецкія салдаты выкарыстоўвалі для сваіх патрэб, напрыклад, некаторы час у ім была стайня.
У 1944 годзе 840 вучняў зноў селі за парты. У школе працавала 14 педагогаў.
З 1952 года навучанне праходзіла ў тры змены.
У 1961 годзе да асноўнага памяшкання прыбудаваны спартыўная зала і пяць класных пакояў. У наступныя гады была ўзведзена сталовая, лыжная база, прыбудаваны класныя пакоі на 480 месцаў.
Сёння дырэктарам школы з’яўляецца Антаніна Лабанава.

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№47 от 21 ноября).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 656

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 433

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 454

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 670

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 895

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 551

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 687

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 568