Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аўтар знакамітай песні «Купалінка» родам з-пад Слуцка

Мала хто ведае, што ў музыкі знакамітай песні, якая пачынаецца са слоў «Купалінка-Купалінка, цёмная ночка», ёсць аўтар — выхадзец Случчыны, кампазітар, дырыжор, культурна-грамадскі дзеяч Уладзімір Тэраўскі (у некаторых крыніцах —  Тэрраўскі).10 лістапада адбыліся 75 угодкі з дня гібелі гэтага вялікага беларуса і нашага земляка ў засценках НКУС.


Гісторыя знакамітай песні

Упершыню  «Купалінка» прагучала ў 1921 годзе як фрагмент музычнага суправаджэння спектакля «На Купалле» Міхася Чарота ў Першам тэатры беларуская драмы (зараз Купалаўскі тэатр). Гэты спектакль меў вялікі поспех, у 20-я гады вытрымаўшы больш за 400 паказаў.

Дарэчы, Тэраўскі быў таксама аўтарам музыкі да вялікай колькасці іншых спектакляў,  у тым ліку і «Кастусь Каліноўскі» Еўсцігнея Міровіча.


Шчыльнымі радамі

Аднак «Купалінка» не адзіны твор, які можна назваць візітнай карткай Тэраўскага. Ён стаў адным із аўтараў гімна «Ваяцкі марш», больш вядомага як «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», або «Марш Слуцкай брыгады», песні, якая неўзабаве стала гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Напісаў ён музыку і да песні «Адвеку мы спалі» на словы Аляксандра Мікальчука. Гэтую песню за патрыятычны і рэвалюцыйны пафас празвалі «Беларускай марсельезай». Абедзве яны гучалі падчас абароны ад савецкіх войскаў тэрыторыі Случчыны 1-й Слуцкай стралковай брыгадай войскаў БНР увосень 1920 года. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю Беларусі як Слуцкае паўстанне, ці Слуцкі збройны чын.

Дзейнасць Уладзіміра Тэраўскага  не абмяжоўвалася напісаннем музыкі. Ён стварыў адзін з першых беларускіх харавых калектываў — Менскі беларускі хор, асноўную частку рэпертуару якога складалі беларускія народныя песні.

Узначальваючы музычную частку Першага Беларускага Таварыства драмы і камедыі, Тэраўскі быў ля вытокаў стварэння нацыянальнай оперы i нацыянальнай музычнай школы. Пісаў песні і рамансы на словы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Міхася Чарота і  Змітрака Бядулі. Апошні ў сваім артыкуле «Штрыхi аб беларускай культуры» адзначаў, што хорам Тэраўскага магла б ганарыцца любая нацыя, больш культурная за нашу.


Аўтар знакамітай песні «Купалінка» родам з-пад Слуцка

Усё жыццё Тэраўскага было неразрыўна звязана з музыкай. У 1920 годзе ён нават быў арыштаваны за выкананне песен «Каля хацiнкi» і «Панам мы песні не спяваем», але і гэта не стала падставай аставіць любімую справу. Фота з сайта: wikipedia.org


Пацярпеў за музыку

За выкананне музыкі яму давялося і паплаціцца. Улетку 1920 года ў Асіповічах Уладзімір Тэраўскі быў арыштаваны польскімі ўладамі за выкананне песен «Каля хацiнкi» і «Панам мы песні не спяваем».

Аднак калі першы раз справа скончылася толькі арыштам, то ўжо праз год, увосені 1921 года, разам з жонкай і шэрагам беларускіх культурных дзеячаў па сфабрыкаванай справе ён асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Пазней прысуд быў заменены на пяць гадоў турмы. Трэці яго арышт у жніўні 1938 года стаў апошнім. Праз два з паловай месяцы тройкай НКУС як «агент польскай разведкі» быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны 10 лістапада 1938 года. Па першай справе рэабілітаваны пракуратурай БВА ў жніўні 1996 года, па другой  трыбуналам БВА – у лістападзе 1957 года.

***

Згодна апытанцы, якая была праведзена рэдакцыяй «ІК» на старонцы сайта «ВКонтакте», Уладзімір Тэраўскі – асоба невядомая сярод случчан. Так, па стану на 11 лістапада


большасць удзельнікаў апытанкі (36,6%) адказалі, што ён быў рэвалюцыянерам.
Правільны адказ далі крыху меней чым чвэрць апытаных (22%).
12% назвалі яго вучоным.

Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 179 чытачоў.

Вольга Шуманская


Даведка «ІК»

Нарадзіўся Уладзімір Тэраўскі 11 лістапада 1871 года ў вёсцы Раманава Слуцкага павета (зараз в.Леніна). Быў малодшым сынам у сям’і праваслаўнага святара Васіля Тэраўскага, які кіраваў царкоўным хорам. Сястра Тэраўскага, Вольга, была жонкай пісьменніка Дзмітрыя Булгакоўскага. У 1889 годзе скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча, пасля чаго навучаўся ў Мінскай епархіяльнай семінарыі. Ён любіў апранацца ў тон усяму хору па-народнаму: белая беларуская світка, пад ёй кашуля з саматканым поясам. Расстраляны ў 1938 годзе.

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№46 от 14 ноября).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 684

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 565

Справка