Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Парасачка за Дунаем

Расказ пра Парасачку, беларускую жанчыну, «ІК» друкаваў раней пад назвай «Вандроўка Парасачкі за Дунай» (№ 43, 23.10.2008). Тады распавядалася, як яна ўпершыню была ў Германіі ў зяця-немца.

У жніўні гэтага года Парасачка зноў наведвала сям’ю сваёй дачкі. Калі ў вас ёсць цярпенне і цікавасць, прачытайце аповед пра новыя ўражанні Парасачкі.


Сустрэча з роднымі

Толькі самалёт пайшоў на зніжэнне, як здалося, што хуткасць яго стала павялічвацца. Праз акно мялькалі пасяленні адно за другім. Кінулася ў вочы вялікая шчыльнасць пасёлкаў. На большасці домікаў крышы чырвоныя. Вялікая сетка дарог, па якіх патокам бягуць аўтамабілі.

Самалёт загрукацеў па паласе аэрапорта Франкфурта. Пасажыры захлопалі ў далоні. Нідзе ніякага будынка не відаць. Зрабіўшы некалькі паваротаў па дарожцы, самалёт выкаціўся на вялікае поле. Раптам па суседняй паласе другі самалёт стаў паднімацца ў паветра. Чым далей каціліся, тым больш самалётаў было на полі. А хутка стала можна чытаць надпісы на бартах: Амерыка, Канада, Арабскія Эміраты, Кітай, Індыя і многа іншых. Быццам увесь свет сышоўся ў гэтым аэрапорце. А казалі, што Беларусь – цэнтр Еўропы. Дык чаму так мала самалётаў, нават пуста у Мінскім аэрапорце?

Аўтобус прывёз пасажы-раў ў будынак аэравакзала. Параска ішла ў агульным натоўпе. На кантролі паказала пашпарт і запрашэнне. Немец стукнуў пячаткай у пашпарт, нешта сказаў, але яна яго зразумела. Тады ён паказаў рукой, каб праходзіла далей.

Забраўшы пашпарт, наша гераіня пайшла за людзьмі. Хутка стаў з’яўляцца багаж. Зняўшы свой чырвоны чамадан, пайшла да выхаду. На дзіва, у натоўпе сустракаючых убачыла свайго сямігадовага ўнука. Побач стаяў мужчына пенсіённага ўзросту. Калі ўнук павітаўся, гэты мужчына падышоў і падаў руку. Гэта быў вадзіцель машыны. Яна ведала, што сустрэнуць так.


Дарога ў Рэгенсбург

У вялікім ліфце  спусціліся ўніз. Калі выйшлі, Парасачка зразумела, што гэта падземнае сховішча аўтамабілей. Іх было тут так многа, што заблудзіцца і згубіць свой аўтамабіль здавалася вельмі проста. Прайшлі некалькі радоў і падышлі да «Паршэ» дачкі. Парасачка пазнала машыну, бо бачыла мінулым прыездам. На душы палягчала – не заблудзіліся. Выязджалі калідорамі, пасля, можа, пяць кругоў зрабілі ўверх і раптам апынуліся на вуліцы. Аўтамабілі адзін за адным павольна рухаліся роўнымі радамі.

Вадзіцель павярнуў управа і выехаў на шырокую дарогу, з якой усе рады  потым разышліся ў розныя бакі. Парасачка коса глянула на спідометр, стрэлка набліжалася да лічбы 120.
Машыны беглі ў тры рады. Паабапал дарогі ўверх падымаліся горы, паросшыя лесам. Месцамі выступалі голыя камяні, на якіх віднеліся сляды ад пілы, якой рэзалі гэты камень, быццам дрэва. Дарога была выразана ў скальным грунце. І Парасачка падзівілася, якой цяжкай працы гэта каштавала. «У нас раўніна, а дарог такіх няма», – падумала яна.

Раптам перад машынай на гары з’явіўся моцны вятрак, за ім другі. Вецер павольна круціў іх крылы. Унучак падказаў, што гэта ветраныя электрастанцыі.
У нізінах паміж гор стаялі чысценькія домікі. Дарога зрабіла паварот, і адкрыўся конус высокай гары, па якой уніз збягалі радамі пасадкі вінаграду. Дзіва, як можна тут працаваць.

Усе трыста кіламетраў да Рэгенсбурга дарога бегла паміж гор. За кожным паваротам адкрывалася нешта новае, незнаёмае. Больш за ўсё здзіўлялі пасяленні людзей у цяснінах паміж гор: домікі з гаспадарчымі пабудовамі пафарбаваныя, чысценькія, дарогі заасфальтаваны.
«На радзіме нядаўна ліквідавалі саўгас, вёска вымірае. Ад гаспадаркі да гаспадаркі паўста кіламетраў, толькі месцамі засталіся пры дарозе пустыя дамы ў два–тры паверхі, сімвалы развітога сацыялізму. А вакол роўнае поле», – уздыхнула цяжка Парасачка.


Парасачка за Дунаем

Хрышчэнне Данілкі

Данілка–Валянцін – такое поўнае імя другога ўнука Парасачкі – нарадзіўся ў Дзень святога Валянціна. Да прыезду беларускай бабулі меў сёмы месяц  жыцця. Старэйшаму яго браціку 4 жніўня споўнілася сем гадоў. Ён скончыў першы клас каталіцкай школы ў горадзе.

На гэты дзень, 4 жніўня,  было назначана  пасвячэнне Данілкі ў каталікі. Да каталіцтва Парасачка аднеслася спакойна. Яе зусім не хвалюе, што яшчэ адным унукам–каталіком папоўніцца яе сямейства, бо ў Ленінградзе жывуць двое з яўрэйскім пасвячэннем, у Мінску – двое праваслаўнай веры. Саму яе хрысцілі ў час вайны. Ролю бацюшкі выканаў партызан, які прыйшоў у вёску з мэтай разведкі. А трое яе дзяцей зусім жывуць не хрышчанымі. «Каб толькі добрымі людзьмі выраслі», – адказвае яна.

Калі мама з Данілкам вярнулася з радзільнага дома, да іх завітаў сам Патрык Гроссман, бургамістр пасёлка (насельніцтва якога складае 10 тысяч жыхароў), каб павіншаваць бацькоў з папаўненнем сям’і, а заадно паглядзець, у якіх умовах будзе расці новы грамадзянін.
Калі бацькі адправілі па інтэрнэту ў касцёл сваё пажаданне пахрысціць Данілку, да іх завітаў настаяцель. Мэта ў ксяндза – паглядзець, калі ёсць патрэба, аказаць дапамогу.

І бургамістр, і ксёндз ведалі, што ніякай дапамогі з іхняга боку не спатрэбіцца, але па свайму чыну павінны пабываць.
Задача святога касцёла тут значна большая, чым у нашай праваслаўнай царквы. Касцёл мае пад сваёй апекай дзіцячыя садзікі, адукацыйную школу. І школа  гэта ў горадзе лічыцца лепшай. Старэйшы ўнуку, каб трапіць у першы яе клас, прайшоў вялікі конкурс. Бацька малога ў касцёле не бывае. Яму проста часу няма, але штомесяц пералічвае з сваёй зарплаты не меней за 800 еўра, бо лічыцца членам гэтага касцёла.

Хрышчэнне нечым падобнае на наша, а ў нечым адрозніваецца. Сам працэс больш дэмакратычны. У ім прымаюць удзел хросная мама і хросны бацька – чытаюць малітвы. Гучаць яны на нямецкай мове, даступнай усім, а не на стараславянскай. Прысутныя госці сядзяць на лавах.

Калі скончылася хрышчэнне, усе госці пераехалі ў дом маладых бацькоў. Паколькі быў час, калі ў Баварыі п’юць каву, то і госці задаволіліся хто гарбатай, хто кавай. Праўда, перад гарбатай важную дзею ў жыцці «замачылі» шампанскім: 19 чалавек не адолелі дзве пляшкі.

А 16 гадзіне з рэстарана  прывезлі абед: засмажаны парсючок, гусь і другая драбяза. Усё выстаўлена на стол побач са сталом, за якім сядзелі госці. Кожны падходзіў, накладаў сабе колькі хацеў і садзіўся на сваё месца. Вакол Парасачкі сядзелі тры жанчыны, якія дапытваліся, у якой сям’і яна расла, колькі мае дзяцей.

З першага прыезду да гэтага Парасачка значна палепшыла сваё валоданне нямецкай мовай. І трэба прызнацца, жанчыны слухалі і разумелі Парасачку. І тут здарылася нечаканае: пажылы мужчына, прафесар, выкладчык лацінскай, грэчаскай і іспанскай моў універсітэта, прапанаваў паслухаць у перакладзе на нямецкую мову «Вандроўку Парасачкі за Дунай» з газеты «Інфа-Кур’ер», у якой расказвалася пра тое, як Парасачка, збіраючыся ў Германію, на падарунак зяцю вязала цёплыя шкарпэткі, як яе чуць не застрэліў паліцай, але немец не даў гэтаму адбыцца. Усе моўчкі слухалі, толькі зяць хуценька пабег наверх і вярнуўся з гэтымі шкарпэткамі. Раздаліся апладысменты. Прафесар дачытаў да канца.

Многія сталі гаварыць, як гэта было страшна. Парасачка засмяялася і сказала, што цяпер гэта зусім не страшна, што нашы дзеці будуюць новыя адносіны паміж нашымі народамі. Ёй зноў апладзіравалі.
Парасачка здзіўлялася, што вечар умеюць людзі правесці за бяседаю, не выпіўшы ні каплі гарэлкі. Пасля сабе сказала: «Адтаго яны багатыя».

Парасачка за Дунаем

Чысціня ў немцаў пачынаецца з кухні
Як заўсёды, ад гасцей засталося многа таго, што просіцца на сметнік. У Германіі гэта задача складаная – непатрэбнае не выкінеш ў адну скрынку.

Каля дома маецца не меней за тры пласцікавых вялікіх скрынкі, у якія выносіцца смецце. Папера, картон – у зялёную скрынку, чорная і сіняя – для вырабаў з пластмасы і шкла. У магазінах няма цалафанавых пакетаў, і прадукты ўсе адпускаюцца ў папяровых.
На кухні гаспадыня мае не меней за тры скрынкі, куды сартыруе непатрэбнае. Пляшкі шкляныя, пласцікавыя здаюцца назад у магазін. За гэта атрымліваеш грошы. Так парадак і чысціня пачынаюцца з кухні.

Пасля дарослых гасцей павіншаваць старэйшага ўнука прыйшлі яго сябры, з якімі хадзіў ён у садзік, а цяпер у школу. Вырашылі свята адзначыць у лесе, які ў трыццаці кроках ад дому. Як былому педагогу гэта справа была даручана Парасачцы. Унук быў перакладчыкам.
Калі дзецям надакучыла гуляць па лесе, сталі збірацца дамоў. Нікому не прыйшлося паказваць ці гаварыць, што трэба за сабою сабраць скрынкі, абгорткі ад з’едзенага. Усе дзеці самастойна сабралі ў заплечныя мяшкі і павезлі з сабою дамоў. «Такое выхаванне трэба нашым дзецям, – гаварыла пасля Парасачка. – Ні водной паперкі, ні пляшкі не відаць у лесе».


«Замуж пайду за мужчыну»

«Замуж пайду за мужчыну, тады ў мяне будуць дзеці, –  гаворыць дзяўчынка Лулу, якой толькі восьмы год. – Замужам за жанчынай дзяцей не будзе».
Жыццё гэтай дзяўчынкі пачыналася трагічна. Калі ёй не было года, у аўтакатастрофе ў Расіі загінулі бацька і маці. Бацька быў немец, а маці – руская. У Германію Лулу прывезла сваячніца бацькі. Яна знаходзілася пасля аварыі ў расійскім дзіцячым садзіку для сірот.

Цяпер у дзяўчынкі дзве мамы, толькі няма бацькі. Аб тым, што яе кроўныя бацькі трагічна загінулі, яна ведае. Жыве Лулу ў цудоўным доме, у двары басейн, ставок, у якім плаваюць вялікія рыбы. Абедзьве мамы маюць вышэйшую адукацыю і працуюць. Але толькі адна з іх праяўляе сапраўдны мацярынскі клопат.


Помнік на дарозе з дому

Калі Парасачка выходзіла пагуляць з унукам, то бачыла злева дарогу да дому, які стаіць у нізінцы. Насупраць гэтага дому, на гары, у вялікам кусце бэзу стаіць помнік траім сынам былога гаспадара гэтага дома. Яны не вярнуліся з вайны. Таму Парасачка заве гэтую дарогу: «Дарога з дому».
«У пачатку мінулага стагоддзя стары Вульц купіў поле, на якім стаіць помнік, – распавядае сусед Дорнер. – Цераз дарогу стаў будаваць дом і хлеў.

Калі падраслі сыны, сталі добрымі памочнікамі. Але пачалася вайна. Стары Вульц гаварыў, што вайна прынясе вялікае гора ўсім людзям. Калі прынеслі вестку пра гібель сярэдняга сына, здавалася, што стары Вульц згубіў розум: ён гаварыў у бок Гітлера такое, што многія баяліся слухаць. Тады ж ён пачаў збіраць са свайго поля камні на помнік.
А, калі загінуў самы малодшы сын, стары Вульц зусім знясілеў, хутка памёр. Помнік гэты склаў яшчэ сам. Пасля ў гэтым доме жыла яго сястра, даглядала за помнікам».
Спадар Дорнер змоўк, а Парасачка задумалася, якім будзе лёс помніка, бо гаспадаром гэтага дома стала яе дачка.


Маладыя семь’і актыўна будуюць жыллё

Жыве Парасачкіна дачушка ў трохпавярховым доме. Тут толькі кухня — 60 квадратаў. Навошта яны купілі суседні дом? Доўга вагалася, пытаць ці не. Вырашыла спытаць.
«Як кажа твой зяць, наступіў час будаваць. Банк дае крэдыт пад 2% гадавых. Такіх танных крэдытаў ніколі не было, – адказала дачка. – Узялі крэдыт 200 тысяч еўра на набыццё дома, а яшчэ 400 тысяч на яго рамонт. Да канца гэтага года рамонт будзе скончаны. Дом пачне даваць прыбытак».
Пачуўшы пра такі крэдыт, Парасачка чуць не самлела. Дачка супакоіла.


Парасачка парыцца ў бочцы

Пра тое, што баварцы любяць зімою парыцца, ды яшчэ вось так, не чула. Ды навошта парыцца, калі ў двары басейн, а ў доме гарачая вада? Аднак парацца.
Збудаванне простае – вялікая драўляная дзежка, у якую апушчана металічная печка. Дзежку напаўняюць вадой, апускаюць ў печку, у якой паляць дровы. Вада награецца. Чалавек залазіць у дзежку і грэецца. Да нашага цывілізаванага века такая парылка дайшла, мусіць, з даўніх часоў.


Сабачы бізнес

Сярод гасцей на імянінах унука была маладая пара, якая не зусім даўно ажанілася. Калі Парасачка спытала, кім працуе маладая фраў, тая адказала: «У мяне невялікі сабачы бізнес». Здзіўленне Парасачкі развеяла дачка: «Фраў трымае дамашні прыют для сабак».

Праз некалькі дзён мы паехалі наведаць іх. Жыла гэта пара ў невялікім сяле, кіламетраў сорак ад горада. На Парасачкіна разуменне, гэта гарадок, бо вуліцы заасфальтаваны, тратуары выкладзены пліткай, дамы каменныя і не меней двух паверхаў. Праўда, вельмі вузкія вуліцы.
Калі сталі пад’язджаць, убачылі амерыканскую тэхніку часу мінулай вайны: легкавыя і грузавыя аўто, спецыяльную тэхніку. Машыны ішлі з амерыканскім сцягам. Як пасля распавядалі, гэта была спецыяльная выстава.

Дом, у якім жыве маладая сям’я, два з паловай паверхі. Купілі яго за 180 тысяч еўра. Большасць грошай узялі ў крэдыт пад 2%. Гаспадар працуе на заводзе.
Дзень быў святочны, сабак было толькі сем, з якіх сваіх — трое. З гэтых траіх адна зусім глухая, другая — без правай пярэдняй лапы. Затое трэцяя выдрэсіравана, яе можна паказваць у цырку. Штодня маладая гаспадыня едзе па сваіх выхаванцаў на спецыяльнай машыне, прывозіць да сабе на дзень. Нехта аддае сваю сабаку на некалькі дзён, пакуль вернецца дамоў. Акрамя догляду, сабакі атрымліваюць навучанне некаторым камандам. Кожная сабака мае свой вальер, мяккую пасцель. У двары для тых, каго трэба мыць, ёсць спецыяльная саўна.

«Больш за 17 сабак не бяру, – кажа гаспадыня. – Няма месца пад вальеры ды і часу не хопіць усіх даглядзець. Раней у мяне быў «конскі» магазін, прадавала ўсё для коней. Калі выйшла замуж, бізнес памяняла. Сабачы бізнес больш выгадны. Зарабляю не меньш за мужа-інжынера».

«Вось сапраўды, грошы не пахнуць», – думала Парасачка, аглядаючы такую гаспадарку.
Вось такія новыя ўражанні ў Парасачкі ад апошняга візіту ў Германію.

Уладзімір Амяльчэня

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 650

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 430

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 452

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 664

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 890

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 546

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 683

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 564