Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Случчына ў паўстанні Багдана Хмяльніцкага: трагедыя 1648 года

Салігорскія краязнаўцы 5 верасня ўшанавалі памяць слуцкіх сялян-паўстанцаў і казакоў, якія загінулі ў 1648 годзе ў аколіцах мястэчка Пагост.
На месцы трагедыі яны паставілі памятны крыж з надпісам: «Паўстанцам – змагарам за волю і лепшую долю, загінуўшым тут   2 – 3 верасня 1648 года».
У той час Слуцк і Пагост былі ва ўладанні князёў Радзівілаў, якія прыцяснялі сялян і прымушалі да каталіцкай веры. Сяляне паўсталі, да іх на падмогу прыйшоў атрад казакоў ад Багдана Хмяльніцкага  пад кіраўніцтвам слуцкага шляхціча Івана Сакалоўскага.
Пасля штурму Слуцка паўстанцы адышлі да Пагоста, дзе іх атрад быў знішчаны. Загінула болей за дзве тысячы чалавек.

Случчына ў паўстанні Багдана Хмяльніцкага: трагедыя 1648 года

Па даваеннай карце салігорскія краязнаўцы Уладзімір Масакоўскі, Міхаіл Тагіль і Мікалай Шаравар  (на фота злева направа) удакладнілі месца былога пахавання.

Расказвае жыхар вёскі Пагост Міхаіл Тагіль: «Успаміны пра гэты бой перадаваліся ад пакалення да пакалення. Памятаю, як аб гэтым успаміналі мужчыны пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Рэчка Случ мела пераходы, па якіх на ўсходні бераг пераганялі пасвіць кароў. Мама хадзіла туды даіць нашу Лысуху і я з ёй. Аднойчы па дарозе мама расказала мне пра тую бітву, а яна ведала аб ёй ад сваіх бацькоў.
Але з будаўніцтвам Салігорскага вадасховішча гэтыя мясціны разбураны. Калі бралі зямлю для дамбы, то шмат чалавечых астанкаў знаходзілі на гэтым месцы.
Зямлю раўнялі бульдозерам па дамбе, а чалавечыя косці часта заставаліся зверху. У гэтай дамбе шмат астанкаў, сам бачыў. Але ніхто не звяртаў увагі пры будаўніцтве вадасховішча».

Уладзімір Амяльчэня

Пункт гледжання


Случчына ў паўстанні Багдана Хмяльніцкага: трагедыя 1648 года

Каб зразумець сутнасць падзей пад Слуцкам і Пагостам у 1648 годзе, трэба разглядаць іх у гістарычным кантэксце, які быў на той час складаным. Пачыналася ўсё з падпісання паміж Польшчай і ВКЛ  Люблінскай уніі ў 1569 годзе.

Украінская шляхта яе падтрымала і папрасіла караля Жыгімонта Аўгуста прыняць Украіну ў склад Польшчы.
Нашчадкі дзеячаў Украіны, якія ў 1569 годзе выйшлі з ВКЛ, ужо вельмі хутка зразумелі, якую памылку зрабілі іх бацькі. За кароткі тэрмін польская шляхта захапіла ўсе лепшыя землі Украіны.

Акрамя таго, казацкай вольнасці прыйшоў канец. Польская шляхта лупцавала нават тых казакоў, якія мелі гербы і служылі ў войску. Да сацыяльнага прыгнёту дадаўся прыгнёт рэлігійны і нацыянальны.

Усё гэта стала асноўнай прычынай казацка-сялянскай вайны, якую ўзначаліў Багдан Хмяльніцкі. Фактычна барацьба ішла за стварэнне самастойнай Украіны, але змагацца з такой дзяржавай, як Рэч Паспалітая, казакам было цяжка — не хапала зброі, грошай, падтрымкі іншых дзяржаў.

Паўстанне пачалося ў 1648 го-дзе. У шэрагу бітваў Хмяльніцкі атрымаў перамогу над войскамі Рэчы Паспалітай. Гэта спрыяла пашырэнню паўстання на поўдзень сучаснай Беларусі (раёны, што межавалі з Украінай: Гомель, Мазыр, Лоеў, Рэчыца, Тураў, Пінск).

Яшчэ ў маі 1648 года Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць сюды сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні. Універсалы, якіх ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў.

Глеба для паўстання ў Беларусі мела месца, таму народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі ўключыліся ў барацьбу, якая мела сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар.

Случчына ў паўстанні Багдана Хмяльніцкага: трагедыя 1648 года

Казакі нават спрабавалі захапіць Слуцк,  буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства Літоўскага. Да горада з–пад Мазыра падышоў казацка-сялянскі полк лічбаю ў 2000 чалавек на чале з Янам Сакалоўскім. Ён быў дробны шляхціч слуцкага паходжання, які яшчэ раней стаў казаком і прыняў бок Багдана Хмяльніцкага.
Сілы, якія меў Сакалоўскі, былі відавочна недастатковыя для штурму горада–цвержы. Кіраўнік паўстанцаў адправіў у Слуцк перамоўцаў і ліст з патрабаваннем размясціць яго людзей у прадмесці.

Начальнік слуцкага гарнізона Ян Сасноўскі ўсяляк зацягваў перамовы. У той жа час ён настойліва прасіў Януша Радзівіла і іншых магнатаў тэрмінова аказаць дапамогу.

Януш Радзівіл выслаў у Слуцк некалькі атрадаў кавалерыі, якія скарысталіся бесклапотнасцю паўстанцаў і ўначы  таемна ўвайшлі ў горад.

Такім чынам, у распараджэнні Сасноўскага апынуліся дастатковыя сілы, каб прадухіліць выступ гараджан і адбіць магчымыя ўдары казакоў. Тым часам пачаўся штурм горада. Але захапіць Слуцк не выпадала. Казакі і паўстанцы панеслі  значныя страты, а Сасноўскі адкрыў гарадскую браму і кінуў на вылазку 600 вершнікаў. Пачаўся пераслед казацка-сялянскага атрада.
3 верасня каля мястэчка Пагост яго прыціснулі да Случы. У жорсткай сечы загінула больш за дзве тысячы казакоў і сялян. Быў забіты і  кіраўнік атрада Ян Сакалоўскі. Пераслед застаўшыхся ў жывых паўстанцаў працягваўся аж да Турава.

У наступным 1649 годзе ў ВКЛ было створана шляхецкае войска колькасцю да 10 тысяч чалавек. Яго ўзначаліў Януш Радзівіл. Выніковая бітва паміж паўстанцамі і войскам Радзівіла адбылася пад Лоевам у 1649 годзе. У гэтай бітве 30 тысяч казакоў і сялян былі разбіты харугвамі князя.

Ужо ў 1651 годзе войскі Хмяльніцкага пацярпелі жорсткую паразу ў бітве пад Берасцечкам. Пасля гэтага была падпісана мірная дамова, згодна якой казакі больш не мелі права знаходзіцца ў Беларусі.

Антон Зубарэвіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 641

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 426

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 450

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 658

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 885

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 544

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 673

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 557