Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе

Так называецца дакументальны раман ураджэнца Случчыны  Валера Санько, над якім ён працаваў 19 гадоў. Урыўкі з рамана на працягу двух гадоў зрэдку друкавалі дзве рэспубліканскія газеты. Водгукі чытачоў часцей заканчваліся пытаннем: калі выйдзе кніга?
Нарэшце яна выйшла – 612 старонак, 50 экзэмпляраў. Ні ў кожную бібліятэку трапіць экзэмпляр. Аўтар тры гады шукаў спонсараў у Беларусі і замежжы – вынік нулявы.

Такой дакументальнай фактуры пра чарнобыльскае каламуцце, на мой погляд, не было ні ў аднаго даследчыка з Беларусі, Украіны, Расіі, тым болей з закардоння. Кніга вартая ўвагі чытача любой прафесіі, узросту.

Упершыню ў сучаснай літаратуры лагічна і праўдзіва, з дакументальнай пранізлівасцю гаворыцца аб прычынах выбуху на ЧАЭС, ліквідатарскіх і перасяленскіх праблемах. Удала яднаецца лёс канкрэтных сем’яў (Нямковічы, сёстры Антаніна Макарэня і Тамара Пакрова), трох навукоўцаў (Лягаса, Бадановіч, Канопліч), ліквідатара Рамана Кавалёва, вешчуна Аляксея Бялько з падзеямі красавіка 1986 года і пасляаварыйнымі. Асноўнае месца жыцця і дзеянняў герояў – Гомельшчына, Міншчына, Магілёўшчына.

Сярод дзейных асобаў – Гарбачоў, Слюнькоў, Рыжкоў, Кавалёў, Шчарбіна, Шчарбіцкі, Сілаеў...
Дынамізм падзеяў, лаканізм падачы, наватарства літпрыёмаў шмат у чым узмацняецца друкаваннем аб’ектывак з дакументаў, архіваў, навуковай літаратуры. Хаця аўтар абвясціў, што ён выкарыстаў рассакрэчаныя матэрыялы, тэкст  ягонай публікацыі ўражвае, захапляе.

Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе

Першы дакументальны чарнобыльскі раман у гісторыі Беларусі, СНД і новага свету многім недасведчаным у даўняй і сучаснай гісторыі СССР, Беларусі расплюшчыць вочы. Твор яшчэ раз папярэджвае заходнееўрапейскіх, рускіх, украінскіх і беларускіх фінансістаў: калі тэрмінова не з’явіцца трывалы саркафаг над і пад ЧАЭС – можа рвануць Армагедон. Супыніць ці забетанаваць радыяцыйныя працэсы практычна немагчыма. Успыхне пад чацвёртым рэактарам выбуховая рэакцыя – заможным ЗША, Еўропе, бедным Беларусі і Украіне нічога не будзе патрэбна. Пад попелам фізічна ўсе роўныя, асабліва радыяцыйным.

Дакументальныя ўстаўкі ўдала дапаўняюць тэкст. Спіс выкарыстаных дакументаў, навукова-даследчай і папулярнай літаратуры вялікі, але прыводзіцца не цалкам. Калі прыводзіць усё – ён перавысіць памер рамана, бо адзін факт і чалавек па-рознаму ўзгадваюцца ў сотнях дакументаў, артыкулаў, літаратурных твораў.
Аўтар працягвае пошук спонсараў на друкаванне твора большым накладам.

Станіслаў Суднік,
пісьменнік

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 653

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 430

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 452

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 891

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 548

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 683

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 564