Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Будынкі на помніках

У апошніх нумарах «Кур’ера» прачытаў расказ жыхара нашага раёна аб ваенным лёсе Гурыновічаў і артыкул аб рамонце даху  будынка Слуцкай друкарні ( № 26, 27.06, Міхаіл Тарасевіч і №27, 4.07, Алесь Дастанка  – Заўвага рэд.). Есць там і запрашэнне да чытычоў дасылаць свае ўспаміны аб вайне.

Спадар Дастанка піша, як добра захаваўся будынак Слуцкай друкарні. Цудаў тут няма: яго будавалі здатныя будаўнікі – беларусы, габрэі пад наглядам нямецкіх спецыялістаў. Апошнія  адметны сваёй педантычнасцю і прафесіяналізмам.

Шкада, што ў матэрыяле аб рэстаўрацыі нічога не ўспамінаецца аб тых, чыімі рукамі і талентам за некалькі месяцаў былі ўзведзены чатыры нямецкія (як іх называлі і называюць слуцакі) дамы.
На фундаменты гэтых дамоў пайшлі помнікі са старажытных габрэйскіх могілкаў, што знаходзіліся ў тым месцы, дзе зараз мікрараён Будаўнікоў на левым  беразе Случы. Гэта былі рэліктавыя могілкі, абнесеныя старажытнай крэпасной сцяной не менш як метр шырынёй. Чырвоная цэгла была ўмаравана ў сцену моцным вапнавым растворам.
Могілкі заснаваны з незапамятных часоў і былі ў карыстанні аж да пачатку вайны. Тут узвышаліся і шыкоўныя мармуровыя гмахі, адпалірованыя так, што чорная паверхня была як люстэрка. Былі і помнікі-скульптуры з прэтэнзіяй на мастацтва, і, вядома, сціплыя помнікі габрэйскай беднаты. Усё патанала ў зараслях шыпшыны, бэзу, чаромхі, напаўняўшых улетку наваколле ап’яняючым араматам.
Дык вось, немцы і тут праявілі свой «рацыяналізм». Яны скарысталі галодных, замораных габрэяў Слуцкага гета, якіх прымусілі пад аховай паліцаяў разбіраць і разбіваць помнікі іх продкаў, блізкіх, а потым на насілках дастаўляць на месца будаўніцтва на Выгоду (цяпер вуліца М.Багдановіча). Помнікі ішлі на падмуркі. Хто падаў ад знямогласці, тых прыстрэльвалі. Потым рабочыя-габрэі былі знішчаны, як і насельнікі ўсяго Слуцкага гета.

Будынкі на помніках

У адным з іх доўгія гады размяшчалася Слуцкая станцыя юных тэхнікаў. Нядаўна яе перавялі ў будынак былой СШ №3. Лёс дома і ўчастка пакуль не вырашаны.

Пасля вайны на габрэйскіх могілках  хавалі памерлых італьянскіх ваеннапалонных з лагера, які знаходзіўся ў 10 гарадку. Пазней Італія перавезла астанкі пахаваных на радзіму. А рэшткі помнікаў пайшлі на гаспадарчыя патрэбы ўласнікаў пры забудове вуліцы Чайкоўскага ды іншых. Для гэтага была зроблена «пераправа» цераз раку, дзе зараз кладка (побач з новым мастом).
Дарэчы, вельмі прыкра, што двойчы знікалі тратуарныя пліты ва ўрочышчы Гараваха, дзе пахаваны восем тысяч пакутнікаў генацыду. Прыкра, што там спілены бярозы, мясцовасць захламлена. У цывілізаванай краіне там бы зрабілі жалобную зону. Кароткая у нас памяць, не шануем мы святыя месцы.

Яшчэ адзін успамін з часоў вайны, які звязаны з гэтай нямецкай забудовай наводзіць  смутак.
Гэта здарылася на прадвесні 1944 года. З будынку, у якім, па-мойму, жыў Клюге, ноччу, прабраўшыся праз акно, хтосьці скраў пісталет з патронамі, пячатку і аўсвайсы. Калі гэта высветлілася, дзве дзяўчыны гадоў пад 23-24,якія прыйшлі на працу, былі арыштаваныя.
Мне невядома, ці мелі  яны якое дачыненне да гэтай аперацыі (калі гэта так, яны б на працу не з’явіліся). Абедзве, царства ім нябеснае, былі павешаны на вуглу вуліц імя Леніна і М.Багдановіча, дзе стаяў будынак былога райкома. На грудзях у іх былі фанерныя шыльды: «Рус бандыт, рус партызан».
Бацька мой казаў, што адна з іх тройчы абрывалася, сцвярджаў, што ў такіх выпадках быццам мілавалі, але не ў фашысцкіх катаў…
Гэтыя дзяўчыны  і зараз ў мяне перед вачыма…
Каля будынка былога гарсавета стаялі крытыя брызентам грузавікі, пахаджавалі ў жаўтлявай форме славакі. Салдаты падыходзілі (трупы віселі тры дні), здымалі шапкі, хрысціліся і абяцалі адпомсціць (што можна была зразумець з іх гаворкі, бо беларуская і славацкая мовы падобныя). Дарэчы, сотні славакаў са зброяй у руках пераходзілі на бок партызан.

Эдуард Вайніловіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 656

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 433

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 454

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 671

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 897

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 552

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 688

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 571