Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адзін няправільны крок

Я стаю ля акна, гляджу на вуліцу ў лужынах. Дождж разбурыў усе мае планы.
Вось ужо другія суткі як мы, я і маёр Іван Сямёнавіч, жывём у адным пакоі. І за ўвесь час мой сусед мала гаварыў.
Мне раптам стала шкада гэтага панурага чалавека. «Як, павінна быць, цяжка жыць на свеце з такім характарам!» – падумаў я і, сеўшы за стол, раскрыў газету. Я не заўважыў, што мой сусед кінуў папяросу і ўважліва сачыў за мной.

«Што так старанна чытаеш?» – раптам спытаў Іван Сямёнавіч. «Ды так... Пра моладзь, пра сяброўства, пра каханне...» – «Цікава!» – твар суседа прыкметна ажывіўся, вочы пацяплелі і сталі прыгожымі. «Вельмі цікава, – паўтарыў ён. – Знайсці сябра на ўсё жыццё, так бы мовіць, пабудаваць трывалае асабістае шчасце – справа нялёгкая.  Але... яшчэ цяжэй бывае зберагчы ўжо знойдзенае шчасце. Разбурыць самую вялікую любоў часам куды прасцей, чым знайсці яе. Адзін няправільны крок – і ўсё дашчэнту... »

Маёр дастаў новую папяросу, закурыў і замоўк. У вачах афіцэра была туга і боль. Раптам я зразумеў, што гэты чалавек перажывае нейкае вялікае гора і што ў яго ўжо няма сіл хаваць свае пачуцці ад людзей, што яму патрэбен чалавек, здольны зразумець яго, палегчыць яго душэўныя пакуты.

«Гэта здарылася з адным чалавекам... Ды што хлусіць, гэта здарылася са мной. Хочаш? Тады слухай... Тры гады таму я ехаў у Кіеў па асабістых справах. У пустым купэ адразу ж лёг на паліцу. Прачнуўся, была ўжо раніца. За столікам сядзеў новы пасажыр – марскі афіцэр.

Ён апусціў газету і я здрыгануўся. Я пазнаў яго імгненна, хоць бачыў даўно і толькі раз у жыцці. Гэта быў Пётр Іванавіч... Мы паціснулі адзін аднаму рукі і змоўклі. Я глядзеў на яго і перада мной уваскрасала мінулае.

Iмя яе было простае – Валя. Маладая брунетка. Стройная, рослая. Памятаю, мы сядзелі вечарамi на лаўцы, што хавалася ў густых кустах бэзу.  Такіх спатканняў у нас было шмат. Месяца праз тры пасля першай сустрэчы я перанёс рэчы ў Валіну хатку.

У радасці дні згараюць, як іскры на ветры. Я нібы адурэў ад шчасця. Мы хадзілі на вечарынкі, у госці, у тэатр. І мне хацелася, каб усе бачылі маё шчасце, бачылі і зайздросцілі мне.

Аднойчы мы былі ў гасцях у знаёмага афіцэра – выдатнага гітарыста. Увесь вечар Валя спявала з ім дуэтам. Песні былі добрыя. Цяпер ужо не памятаю слоў, але іх мелодыі часта прыходзілі на памяць.

Вярнуліся дадому позна. Ляглі спаць. Яркi месяц свяціў прама ў акно, і я добра бачыў твар жонкі, чорна-залацістую россып яе валасоў на белай падушцы, бачыў яе вейкі, бровы, радзімку на шыі.

Сон мне не ішоў, у вушах гучала сумная мелодыя. За шклом дрыжаў аголены куст бэзу. Густая чорная цень у адно імгненне закрыла акно. Там стаяў чалавек і стараўся зазірнуць у спальню. Я разбудзіў жонку. Яна сядзела нерухома, потым прыціснулася да мяне. Не запальваючы святла, яна адшукала халат і кінулася ў сенцы.

Калі яны ўвайшлі ў кватэру, я ўжо быў апрануты і запаліў лямпу. Гэта быў хлопец гадоў дваццаці шасці, высокага росту, у форме марскога афіцэра. «Ну што ж – сядай. Ліст мой атрымаў? Той, у якім я пiсала табе, што выйшла замуж» – «Атрымаў. І не паверыў», – Пётр апусціў галаву, потым пайшоў да дзвярэй, хацеў нешта сказаць, але не сказаў. «Ваня, ты кладзіся, заўтра я ўсё раскажу і ты зразумееш».

У мяне ўзнiклі думкі: «Не-не, тут нешта няпроста! Чаму наогул ніколі не гаварыла мне пра яго?» Усю ноч блукаў па вуліцах соннага горада. Думаў. Дзясяткі разоў вяртаўся да знаёмых дзверэй з цвёрдым намерам увайсці ў дом і спакойна пагаварыць з жонкай. Але як толькі рука тычылася халоднай клямары, у сэрцы зноў успыхвала полымя нянавісці, нейкай шалёнай злосці, рэўнасці, і я ўцякаў прэч. Раптам рашыў, што я не павінен больш вяртацца да Валi.

Групу афіцэраў пасылалі ў далёкую і працяглую камандзіроўку. Я папрасіў камандзіра паслаць і мяне. Праз дзень паехаў, нават не развітаўшыся з Валяй.
Амаль дзесяць гадоў насіў мяне лёс па зямлі. За гэтыя гады забылася многае. А вось Валя... Яна жыве ў сэрцы. Быццам старая рана, яна часта нагадвае пра сябе.
Я жыў у пасёлках і гарадах, нямала сустракаў прыгожых, добрых жанчын, але ў сэрца не ўвайшла ні адна ні на гадзіну.

І вось перада мной сядзіць чалавек, які калісьці разбіў маё першае і апошняе каханне. Якой Валя стала цяпер? Відаць, усё такая ж прыгожая і вясёлая? Як яны жывуць?
Мае думкі перапыніў голас Пятра Іванавіча: «Ну, як жывяце і дзе? Як Валянціна?» – «У мяне няма жонкі», – адказаў я.

Заўважыў, як насця-рожыўся марак, потым апусціў галаву і глуха прамовіў: «Ты... Ты кінуў яе?» Па твары марака, па яго апошніх словах я зразумеў, што ў маiм і яго жыцці здарылася нешта непапраўна страшнае і што даведаліся аб гэтым мы толькі цяпер. «Навошта ты гэта зрабіў? – гаротна паківаўшы галавой, вымавіў марак. – Навошта? Валя так кахала цябе!» Ён павольна падняўся і, хістаючыся, выйшаў з купэ.

Праз нейкі час ён зайшоў. І пачаў казаць, што яны з дзяцінства сябравалі з Валяй. І вось аднойчы ён вырашыў, што яна назаўсёды яго. Але... памыліўся. Калі праз месяц яго прызвалі на флот, яна нават не пайшла праводзіць... Ён пісаў ёй па некалькі лістоў, але ад яе атрымаў толькі адзiн.

Цягнік падыходзіў да горада. І раптам я вырашыў сысці і адшукаць дом, у якім я калісьці сустрэў Валю.

Шмат дарог прайшоў я за свае сорак пяць гадоў, але гэтыя трыста метраў былі самымі цяжкімі. Калі ўбачыў перад сабой знаёмы ганак, то раптам адчуў, што больш не здольны зрабіць ні кроку. Раптам дзверы адчыніліся і на ганак выйшла... не, гэта была не Валя. Гэта была бабулька з шэрымі вачыма і вострым носікам. «Вам каго?» – здзіўлена спытала яна, заўважыўшы мяне. Я адказаў. На твары старой адбілася цікаўнасць. «Яна тут ужо даўно не жыве, гадоў пяць ці шэсць». – «А дзе сям’я?» – «Якая сям’я? — здзівілася жанчына. – Няма ў яе сям’і. Быў муж ваенны ды ўцёк. А яна, дурная, усё чакала яго. Колькі добрых людзей сваталася – не пайшла. Так і мучылася адна. А потым кудысьці выехала».

Вось ужо тры гады, як прыязджаю ў горад. Разаслаў шмат лістоў... Шукаю Валю. Мне хочацца сказаць ёй, што  я паспяшаўся і жыццё адпомсціла мне, пакінуў-шы адзінокім. Не ведаю, ці знайду. Але бачу яе кожны дзень, заплюшчу вочы, яна з’яўляецца перада мною».

Іван Сямёнавіч змоўк і стаў глядзець у акно. Паглядзеў туды і я. Дождж ішоў і ішоў. На развітанне ён сказаў мне: «Шчасце трэба берагчы».

Міхаіл Масюк

Адзін няправільны крок

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 646

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 428

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 451

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 660

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 887

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 545

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 678

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 559