Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ратавалі ад расстрэлу і не думалі пра геройства

«Быў у нашым родзе дзядзька,  мамін брат Крывулька Павел. Была ў яго жонка, немка Ганна. Хіба яны думалі пра геройства, калі ратавалі габрэяў і беларуса-камуніста ад расстрэлу?» — распавяла Марыя Балаба, калі я прынёс фотаздымак яе мужа са святкавання Дня Перамогі.

Беларусаў з жонкамі-немкамі, якія ратуюць ад расстрэлу габрэяў і камуністаў, было ў час Айчыннай вайны няшмат.


З палону — з жонкай і дачкамі

– Нарадзілася я ў 1930 годзе ў вёсцы Заўшыцы. Калі пачалася вайна, мне пайшоў адзінаццаты год. Дзядзьку Паўла з яго немкай помню добра. У тую імперыялістычную вайну дзядзька трапіў у палон да немцаў, там ажаніўся. У дваццатыя гады вярнуўся ў Беларусь з жонкай і дзвюма дачкамі: Лізай і Эляй. Тут у 1927 годзе нарадзіўся сын Коля. Яны пабудавалі двухпавярховы дом у Заўшыцах.
Па-суседску з імі жыў Іван Клішэвіч, камуніст і савецкі актывіст. Паміж сем’ямі было вялікае сяброўства, якое не згубілася, калі дзядзька Павел перад самай вайной перавёз сваю хату ў Красную Слабаду. Прычына гэтаму была вельмі смешная: да старэйшай дачкі заляцаўся суседскі хлопец, які вельмі не спадабаўся Ганне ды і бацьку.


Ужо майструюць шыбеніцу

Калі прыйшлі немцы, першы камендант Краснай Слабады жыў на кватэры ў дзядзькі Паўла. Гаспадар валодаў нямецкай мовай, а немцам было вядома, што гаспадыня – немка. Пакуль жыў, паміж кватэрантам і гаспадарамі завялося знаёмства. Хутка камендант пераехаў на асобную кватэру, што дало магчымасць Паўлу і Ганне хаваць у сваім хляве габрэяў.
Аднойчы да дзядзькі Паўла прыйшоў паліцэйскі і кажа: «Івана Клішэвіча з вёскі Заўшыцы схапілі паліцаі і ўжо майструюць шыбеніцу. Начальнік паліцыі вёў яго на допыт міма шыбеніцы і сказаў, што гэта для яго».
Ад такой навіны дзядзька Павел расхваляваўся. Перамовіўшыся з жонкай, вырашыў ісці да каменданта. Прасіць літасці было нельга, таму звярнуўся да яго з прашэннем аб дазволе расстраляць камуніста Івана Клішэвіча сваёю рукою. Гэту ідэю падказала яму Ганна.


Ратавалі ад расстрэлу і не думалі пра геройства

Марыя Балаба расказала пра свайго дзядзьку, які ў вайну ажаніўся на немцы і выратаваў ад расстрэлу габрэяў і беларуса-камуніста.


Абняліся і развіталіся

Камендант узрадаваўся і даў загад кіраўніку паліцыі здзейсніць гэта. Аб тым, што дзядзька Павел сябруе з камендантам, паліцаі добра ведалі. Вось прыходзіць дзядзька ў пастарунак, паліцаі вітаюць па стойцы «Смірна». «Каторы тут камуніст, вывесці да мяне і даць вінтоўку», – кажа начальніку паліцыі. Той рад старацца.
Дзядзька выводзіць з пастарунку сябра Івана ды пінка яму пад зад, каб бачылі паліцаі. А тыя радыя, што ёсць такі памагаты. У лесе яны абняліся і развіталіся. Дзядзька тройчы стрэльнуў, каб чулі паліцаі. Іван пайшоў да партызан, пасля ваяваў у рэгулярным войску, з вайны вярнуўся ў родную вёску. Сустрэліся сябрукі праз некалькі гадоў пасля вайны.


Ведаюць з кніжак

Калі немцы ўцякалі, Павел з жонкаю і двума малодшымі дзецьмі паехалі з імі. Ганна не хацела, але Павел стаяў на сваім, і тая паслухалася. Яго двухпавярховую хату  савецкая ўлада аддала пад лякарню.
Вярнуліся яны ў Беларусь праз некалькі гадоў пасля вайны. Улада аддала ім хату. Толькі доўга жыць не давялося – хутка памерлі. Цяпер ужо няма і іх дзяцей таксама. Адзін унук жыве ў Краснай Слабадзе, другі – у Мінску. Але добрых стасункаў паміж імі няма. Гэта новыя, маладыя людзі, якія ведаюць пра той час з кніжак, а можа і зусім не ведаюць.

***

Марыя Самсонаўна змоўкла і дабавіла: «Жылі і не думалі пра геройства». Жыхар Краснай Слабады з 1941 года Бараноўскі Анатоль Іосіпавіч, пенсіянер, настаўнік падцвердзіў гэтую гісторыю. Пра яе ведалі шмат хто са сталых жыхароў Краснай Слабады.

Уладзімір Дамель

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 656

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 433

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 454

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 671

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 897

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 551

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 687

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 570