Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзедавы трусы

Дзед  Іван і баба Ганка жывуць у вёсцы.  Разам ужо пяцьдзясят гадоў. Выгадавалі  двух сыноў  і дачку. Сыны жывуць  і працуюць у вёсцы, маюць дзяцей і ўнукаў, а дачка Волька жыве ў Маскве.
Старыя, нягледзячы на пажылы ўзрост, трымаюць карову, кур і вулей. Яшчэ дзед Іван гадуе трусоў.

Летам маскоўская сям’я  прыехала да бацькоў на адпачынак. Сямігадовага Ваню і пяцігадовага Алёшку дзед з бабаю яшчэ не бачылі. Яны вельмі ўзрадаваліся прыезду ўнукаў. «Мае родненькія, якія прыгожыя  хлопчыкі», – абдымала, туліла да сябе і цалавала  бабуля Ганна.

У хаце за сталом старыя частавалі гасцей рознымі прысмакамі. Выпіўшы  кілішку вішнёўкі з мёдам, дзядуля схапіўся: «Я ж вам забыў паказаць сваю гаспадарку, прыгожых трусоў. Хадзем хутчэй, якраз карміць іх трэба. Яны такія цікавыя, ёсць  і белыя, і чорныя, і шэрыя», – распавядаў дзядуля.

Унукі, пачуўшы слова «трусы», з цікавасцю паглядзелі з-пад лобікаў на дзеда і насцярожыліся, аднак той быццам не заўважыў.

Усе  павылазілі  з-за стала, а дзеці скіравалі вочкі на двор. Праз дзверы было відаць, як на белым шнурку, нацягнутым паміж хатай і хлявом,  лёгкі ветрык гайдае сухую бялізну.

Зяць ступіў толькі некалькі крокаў па двары, як  яго ўкусіла пчала. «Вот какой болючий бывает мёд», – сказаў ён і пайшоў назад у сенцы.

«А что нам смотреть на трусы, что там  интересного?» – прамовіў  старэйшы ўнук. Але дзядуля і бабуля завялі ўнукаў у хлявушок каля гумна. «Мае трусы такія прыгожыя, – распавядае дзед Іван. – Я тут бываю  амаль увесь дзень, нават і ноччу наведваю іх. Лашчу, размаўляю з імі, вельмі прыемна гладзіць іх і браць на рукі. А яны, мусіць, разумеюць мяне, чакаюць, калі ім корм смачны прынясу і вадзічку памяняю».

Вось ужо ўсе зайшлі ў прыбудову для трусоў, дзе стаяць дзесяць вялікіх клетак. «Ой, это же кролики–зайчики, – закрычалі разам унукі. – Какие красивые, как их много. А можно их потрогать и получше рассмотреть?

Каля гадзіны люба-валіся Ваня і Саша дзедавымi трусамі. А потым дапамагалі дзеду Івану касіць траву, буракі,  мяняць ваду і прыбіраць у клетках.

Каля месяца гасцявалі  ўнукі ў вёсцы. Уставалі рана разам з дзедам і беглі ў  хлявушок. Бабуля гатавала для ўнукаў смачныя стравы з трусінага мяса. А ўнукаў толькі цікавіла і забаўляла адно: дзедавы трусы. Вялікія і малыя, белыя, чорныя і шэрыя.

Хутка праляцелі летнія дні для маскоўскіх  хлопчыкаў. Ім вельмі цікава было ў вёсцы,  у дзедавым садзе, на пасецы.

Перад ад’ездам  бабуля і дзядуля парадавалі дзяцей і ўнукаў гасцінцамі:  трохлітровым  слоікам  мёду і трымя тушкамі мяса трусоў, а дзед Іван  уручыў унукам і зяцю зімовыя шапкі–вушанкі,  зробленыя і пашытыя стараннымі рукамі  трусавода.

Міхась Масюк

Дзедавы трусы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 641

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 426

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 450

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 658

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 885

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 544

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 673

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 557