Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Віцёк і Агнеска

Я сустрэў госцю з маскоўскага поезда. Яна ўжо сядзела на пасажырскім сядзенні аўто, я распіхваў па багажніку клункі, калі да машыны падышлі мужчына з жанчынаю, не маладыя, але яшчэ даволі жвавыя.
Спартыўны касцюм, дамашняя сумка цераз плячо рабілі жанчыну яшчэ больш малажавай. Мужчына апрануты ў касцюм, на плячы футляр, у якіх пераносяць гармонь тыя, хто бяражэ іх.

«Вадзіцель, падвязі, тут недалёка, – звярнуўся да мяне мужчына. – У Гарняк да ўнучкі на вяселле еду».
Глянуў у твар і зразумеў, што не адкажу. Вочы яго ўсміхаліся. Але мне захацелася нешта адказаць калючае. «Сёння вяселлі з гармонікам не гуляюць», – адказаў яму. Той не згадзіўся: «Спадзяюся, што на вяселлі гармонь не лішней будзе».

Я не паспеў закрыць багажнік, як мужчына сказаў: «З табою мы дзесьці сустракаліся. Ты на Усць–Выме быў?». Я глядзеў яму ў твар, але ўспомніць не мог.  «Я Віцёк, яна Агнеска, тая з баржы», – сказаў мужчына.

Глядзеў я на яго і не бачыў нічога. У маіх вачах плыла магучая рака Усць–Вым, на беразе – выцягнутая з вады баржа, а вакол яе з калючага дроту агарожа. Канец пяцідзясятых гадоў мінулага веку. Штодзень за гэту агароджу прыводзілі каля двух дзясяткаў малайцоў, асуджаных судамі Беларусі, рэспублік Прыбалтыкі за дармаедства. Таго, хто на працягу трох месяцаў не ўладкоўваўся на працу ў дзяржаўную ўстанову, судзілі не меней чым да трох гадоў папраўчых работ.
У лагеры, што ў Комі ССР, сярод такіх заметна выдзяляўся беларус Віцёк. Прывезлі яго з гармонікам. Часта вечарамі яго гармонь залівалася на ўвесь барак. Калі пыталі, за што  судзілі, ён адказваў: «За тое, што людзям дарыў радасць, іграў вяселлі».

Баржу рамантавалі. Звонку адбівалі іржу, фарбавалі.

Аднойчы з ранку ў адсеку баржы Віцёк знайшоў дзяўчыну. Апранута была ў лагерны бушлат. Яна не здзівілася сустрэчы, папрасіла есці, назвала сваё імя, прызналася, што ўцякла з палявых работ, на якіх працавалі жанчыны з суседняга лагера. Тайна, што на баржы дзяўчына, жыла нядоўга. Але хапіла, каб Віцёк пазнаёміўся.

Мінула больш паўстагоддзя – і вось сустрэча! Усхваляваны такой нечаканасцю, я не прыдумаў лепшага і спытаў: «А цяпер ты чым займаешся?»  «Іграю маршы апошнім жыхарам роднай вёскі ў шлях да могілак. Мо апошні раз іграць буду на вяселлі, падвязі, браток. Забыўся, як завуць цябе», – адказаў мужчына.

Па дарозе ўспаміналі тую баржу, смяяліся, як не маглі доўга здагадацца канваіры, што збегшая лагерніца хаваецца ў баржы. Расказвалі, як склалася жыццё пасля лагера, не мінулі пахваліцца пра дзяцей і ўнукаў. У нашай пахвальбе гучала нотка, што тагачаснай уладзе так і не ўдалося нас растаптаць.

«Усё жыццё я не выпускаў гармонік з рук. Каб больш не прыдзіраліся, лічыўся музыкантам у вясковым клубе. Але ўсё жыццё іграў вяселлі, Агнеска была маім памочнікам. Яна здатны музыкант», – на развітанне сказаў былы Віцёк, а цяпер васьмідзесяцігадовы пенсіянер Віктар Пятровіч.

Уладзімір Дамель

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слуцка

У ранее судимого жителя д. Малиновка Слуцкого района изъяли самодельный пистолет

Хотите узнать больше? Самодельный пистолет калибра 7,7 мм изъяли у ранее судимого жителя Слуцкого района, сообщает пресс-служба МВД Беларуси. Проживающий в поселке 654

1-й тур чемпионата Беларуси: «Славия-Мозырь» - «Слуцк», 1:1

Хотите узнать больше? 2 апреля в рамках 1-го тура чемпионата Беларуси по футболу СФК «Слуцк» на выезде сыграл с мозырьской командой «Славия-Мозырь». Матч закончился счётом 431

Слуцк отметил 430-летие Софии Слуцкой

Хотите узнать больше? 1 апреля, в день памяти святой праведной княгини Софии Слуцкой, в Слуцке прошли торжества, в город были принесены новые православные святыни, 453

В Беларуси принято решение о переносе рабочих дней в 2016 году

Хотите узнать больше? Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2016 году. Соответствующее решение содержится в постановлении правительства от 23 1 665

С 1 декабря в ТЦ «Маяк» стартует рекламная игра. Подробности

Хотите узнать больше? С 1 по 27 декабря 2015 в слуцком ТЦ «Маяк» будет проводиться рекламная игра, популяризирующая истребование покупателями кассовых чеков, сообщает 892

В Сирии сбит российский военный самолёт

Хотите узнать больше? Турецкие военные самолеты сбили истребитель около границы с Сирией после нарушения воздушного пространства. Информацию подтвердили в Министерстве 550

Мясникович: посылки из-за границы обвалили белорусскую торговлю

Хотите узнать больше? Михаил Мясникович заявил, что те товары, которые белорусам приходят посылкой из-за границы, по цене специально занижаются... 685

Два школьника и учащийся сельхозлицея украли из павильона парогенераторы

Хотите узнать больше? 27 июня сообщалось о краже электронных парогенераторов из павильона ИП в Слуцке. Сотрудниками уголовного розыска установлено, что преступление 565