Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе

Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе

Гарнізон, ці як людзі кажуць “ваенны гарадок”, дзе б ён не знаходзіўся, у цэнтры горада, ці на ўскрайку пасёлка, заўсёды ўяўляе з сябе замкнёны адасоблены ад цывільнага жыцця свет.

 

У межах гарнізона дзейнічаюць свае правілы і парадкі, тут кіруе свая ўлада і часам бывае так, што ходзіць свая валюта.

 

Так, прыкладам, было ў польскім ваенным гарадку, што да вайны месціўся на тэрыторыі  сучаснага гарадскога раёна Гелянова ў Маладзечне. Гэты маляўнічы куток нашага горада і цяпер захоўвае на сваёй тэрыторыі частку былой вайсковай інфраструктуры.

 

Частка 1

 

З гісторыі гарнізона

Гісторыя гарнізона ў Гелянове пачалася у далёкім 1922 годзе, калі 86-ы пяхотны полк Войска Польскага быў пераведзены сюды з Вільні. Гэты полк быў набраны з жыхароў Мінска і Міншчыны падчас савецка-польскай вайны ў 1919 годзе і ўваходзіў у склад так званых сіл “Самаабароны Літвы і Беларусі” пад назвай “Мінскі стральцовы полк”. Ён адзначыўся ўдзелам у Варшаўскай бітве, якую называюць яшчэ “Цудам над Віслай”.

 

У кастрычніку 1920 года полк прыняў удзел у паходзе на Вільню генерала Жалігоўскага у выніку якога паўстала новая дзяржава – Сярэдняя Літва са сталіцай у Вільні. Тут ён і месціўся да моманту, калі ў сакавіку 1922 года паводле сумеснага акту сеймаў у Варшаве і Вільні Віленскі край быў прыняты ў склад Польшчы, а Войска Сярэдняй Літвы была ўключана ў Войска Польскае. Тады “Мінскі стралковы полк” стаў 86-м пяхотным палком Войска Польскага і быў пераведзены ў фальварак Гелянова, бліжэй да ўсходняй мяжы Другой Рэчы Паспалітай. 

 

Статус горада Маладзечна атрымала толькі ў 1929 годзе. Тады ж да горада і былі далучаныя фальваркі Бухаўшчына і Гелянова.

У тыя часы Гелянова яшчэ не ўваходзіла ў склад горада, дый Маладзечна не было горадам. Гэты статус яно атрымала толькі ў 1929 годзе. Тады ж да горада і былі далучаны фальваркі Бухаўшчына і Гелянова. Фальваркамі з даўніх часоў называлі невялікія гаспадаркі аграрнага характару з некалькімі жылымі дварамі  для наёмных працаўнікоў. Яшчэ да пачатку 30-х гадоў фальваркі і засценкі на тэрыторыі Польшчы і Заходняй Беларусі мелі афіцыйны статус малых населеных пунктаў, але паступова ўключаліся ў склад буйнейшых паселішчаў, як было ў выпадку з Геляновам і Маладзечнам.

 

У 1922 годзе фальварак не мог прыняць на сваёй тэрыторыі ўвесь 86-ы полк цалкам, бо бракавала будынкаў. Таму вайскоўцы былі раскіданыя па тэрыторыі сучаснага Маладзечанскага раёна: асноўныя сілы сканцэнтраваныя былі ў Гелянове, штаб палка знаходзіўся на вуліцы Замкавай у мястэчку Маладзечна, трэці батальён -- у вёсцы Краснае, а батальён запасу застаўся каля Вільні – у Новавілейцы.

 

Гэта быў сапраўдны горад у горадзе, у якім пражывала 68 афіцэраў з сем’ямі і 2200 падафіцэраў і жаўнераў рэгулярных войскаў.

Жылы дом у сённяшнім завулку Чкалава, пабудаваны ў 1920–1930-я гады для цывільнай абслугі гарнізона і сем’яў вайскоўцаў ніжніх чыноў.

 

Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе

 

Ужо ў 1924 годзе ў фальварку Гелянова пачалося грунтоўнае будаўніцтва. Былі ўзведзеныя цагляныя казармы для шарагоўцаў, закладзеныя афіцэрскія дамы і іншыя пабудовы вайсковай інфраструктуры гарнізона. Напрыканцы 20-х гадоў ваенны гарадок ужо займаў вялікую плошчу, абмежаваную, калі глядзець на сучасны план Маладзечна, вуліцамі Драздовіча, Ясінскага, Чайкоўскага і Б.Хмяльніцкага. Гэта быў сапраўдны горад у горадзе, у якім пражывала 68 афіцэраў з сем’ямі і 2200 падафіцэраў і жаўнераў рэгулярных войскаў. 

 

У 1929 годзе на паўночным уездзе ў гарнізон была ўзведзеная трыумфальная арка ў гонар кіраўніка Польшчы Юзафа Пілсудскага. Адкрыццё аркі адбылося падчас урачыстасцяў, прысвечаных святкаванню дзесяцігодзя 86-га пяхотнага палка.

 

У верасні 1939 года полк у складзе 19-й пяхотнай дывізіі Войска Польскага прымаў удзел у абароне Пётркува-Трыбунальскага ў цэнтральнай Польшчы, дзе змагаўся супраць сіл 10-й арміі Германіі. У ходзе адступлення полк займаў пазіцыі паблізу Гродна, але 17 верасня, калі на тэрыторыю Заходняй Беларусі ўвайшлі часткі Чырвонай Арміі, быў вымушаны скласці зброю. З таго часу гарнізон у Гелянове прыпыніў сваё існаванне, як вайсковае паселішча.

 

Даведка “РГ”. “Цуд на Вісле” –  Варшаўская бітва (жнівень 1920-га) — адна з ключавых бітваў савецка-польскай вайны 1919—1921 гадоў, у якім Польшча змагла спыніць наступ Чырвонай Арміі і дасягнуць карэннага пералому падчас войны. Вынікам Варшаўскай бітвы стала захаванне Польшчай незалежнасці і падпісанне з Савецкай Расіяй мірнай дамовы, паводле якой у склад Другой Рэчы Паспалітай адышлі вялікія тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.    

 

Сярэдняя Літва — дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыях усходняй Літвы і заходняй Беларусі з цэнтрам у Вільні, занятых у кастрычніку 1920-га войскамі генерала Люцыяна Жалігоўскага. Праіснавала з кастрычніка 1920 года па сакавік 1922-га. Нягледзячы на статус непрызнанай краіны, Сярэдняя Літва мела ўсе прыкметы дзяржаўнасці: герб, сцяг, уласнае войска, пашпарты для грамадзян.    

 

Новавілейка (Новая Вілейка, Naujoji Vilnia) – мястэчка Віленскага краю, у 1957-м далучанае да Вільні,  адміністрацыйна раён якога дагэтуль носіць такую ж назву.

 

Частка 2

Гарнізон цяпер

Прыкладная схема гарнізона 86-га пяхотнага палка ў Гелянова. 1 – трыумфальная арка (знесеная ў пачатку 1960-х). 2 – афіцэрскія жылыя дамы. 3 – афіцэрскі клуб, казіно і афіцэрская сталовая. 4 – штабны будынак палка. 5 – казармы для шэрагоўцаў. 6 – пляц (мог выкарыстоўвацца як іпадром). 7 – спартыўная пляцоўка для жаўнераў. 8 – дом каменданта гарнізона. 9 – палкавыя канюшні. 10 – пункт тэлеграфнай і радыёсувязі палка. 11 – жылыя дамы для цывільнай абслугі і сем’яў ніжэйшых чыноў.

 

Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе

 

Сёння, праз 73 гады, на тэрыторыі сучаснага Гелянова ёсць шмат пабудоў, што калісьці ўваходзілі ў склад ваеннага гарадка. Напрыклад, будынак вайсковых казармаў пасля вайны выкарыстоўваўся па-рознаму. У пэўныя часы тут знаходзіўся інтэрнат улікова-планавага тэхнікума і навучальныя аўдыторыі медыцынскай вучэльні. Дарэчы, у адным з крылаў гэтага будынка знаходзіўся Маладзечанскі абласны  камітэт камсамола, першым сакратаром якога быў Пётр Машэраў.

 

Цяпер, пасля капітальнага рамонту, што кардынальна змяніў аблічча казармаў, тут размясціўся навучальны корпус Маладзечанскага політэхнічнага каледжа. Добра захаваліся два трохпавярховыя афіцэрскія дамы абапал вуліцы Машэрава. Тое, што яны даваеннай пабудовы, можна пазнаць па адметнай шэрай абліцовачнай цэгле, якая часта выкарыстоўвалася ў польскай архітэктуры 20-х, 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Акрамя таго на сценах будынкаў можна заўважыць сляды ад куль і снарадаў.

 

Цяперашнія жыхары былых афіцэрскіх дамоў часцяком наракаюць на малыя памеры кухняў у сваіх кватэрах.

 

У Гелянове да гэтага часу засталася сістэма бомбасховішчаў. Бетонны выхад вентыляцыйнай шахты аднаго з такіх збудаванняў. Здымак зроблены ў  час падрыхтоўкі да “Дажынак” у 2011 годзе.

 

Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе

 

Справа ў тым, што ў часы гарнізона ўся ежа для афіцэраў гатавалася ў сталоўцы, што была непадалёку, а кухні ў доме выкарыстоўваліся толькі для яе разагравання.  На тэхнічным паверсе будынка, чацвёртым па ліку, раней былі пральні – па адной на пад'езд. Вымытую вопратку вывешвалі тут жа пад дахам. Сёння ж на месцы былых пральняў знаходзяцца жылыя памяшканні.

 

Трыумфальная арка, якая не дайшла да нашага часу, стаяла якраз паміж гэтымі двума афіцэрскімі дамамі, там, дзе цяпер знаходзіцца аўтобусны прыпынак “Драмтэатр”. Яна была ўпрыгожаная шматлікімі барэльефамі, статуямі рыцараў і львоў. Наверсе аркі знаходзілася невялікая капліца, адкуль палкавы капелан бласлаўляў жаўнераў падчас вайсковых урачыстасцяў. Сцвярджаюць, што звон з той капліцы цяпер знаходзіцца на даху аднаго з будынкаў на праспекце Незалежнасці ў Мінску. У арцы былі тры праёмы, адзін для транспарту і два для пешаходаў.

 

Сярэдні праезд быў занадта вузкім, у ім немагчыма было раз’ехацца двум аўтамабілям. Таму на пачатку 1960-х гадоў у сувязі з павелічэннем аўтамабільнага руху ў Маладзечне гарадскія улады вырашылі разбурыць арку.  Цікавы факт: пасля рэканструкцыі прыпынку “Драмтэатр” на яго даху з’явілася эмблема са спрошчанай выявай аркі і надпісам “Гелянова”.

 

Былы афіцэрскі дом, вул. Машэрава, 2. (На схеме гарнізона аб’ект №2).

 

Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе

 

Будынак, дзе цяпер знаходзіцца Мінскі абласны драматычны тэатр, у часы 86-га палка быў культурна-забаўляльным цэнтрам гарнізона. Тут знаходзіўся клуб афіцэраў, казіно і афіцэрская сталовая. Вузкі спуск у цяперашні тэатральны гардэроб і сама структура памяшканняў пад тэатрам,  могуць казаць аб тым, што там было бомбасховішча. Увогуле, сістэма бомбасховішчаў – спецыфічны атрыбут любога ваеннага гарадка. Гелянова не выключэнне. У дварах раёна дагэтуль можна пабачыць бетонныя выхады вентыляцыйных шахтаў гэтых ахоўных збудаванняў.

 

Насупраць тэатра, праз вуліцу Машэрава, знаходзіцца непрыкметны двухпавярховы дом. Ёсць меркаванне, што за часамі гарнізона тут знаходзіўся пункт тэлеграфнай і радыёсувязі палка. Так як яшчэ пасля вайны ў гэтым будынку размяшчаўся Маладзечанскі абласны вузел сувязі, да якога  цягнуліся лініі сувязі з усёй Маладзечаншчыны, і толькі пасля ліквідацыі вобласці ён быў перароблены на жылы дом.

 

Частка 3

Корпус, у якім цяпер месцяцца ўралагічнае і хірургічнае аддзяленні першай гарадской бальніцы, раней з’яўляўся штабам палка. Да нашага часу ў ім захаваліся радыятары старой сістэмы ацяплення і частка вокнаў нетыповай падоўжанай формы.

 

Маладзечанскі гарадскі стадыён невыпадкова паўстаў на сённяшнім месцы. Тут знаходзіўся вайсковы пляц, на якім час ад часу праводзіліся конныя вучэнні. Нягледзячы на тое, што 86-ты полк быў пяхотным, у ім налічвалася некалькі кавалерыйскіх аддзелаў. Да таго ж, коні ў міжваенны час актыўна выкарыстоўваліся ў якасці цяглавай сілы. Таму на заходняй частцы гарнізона, уздоўж цяперашняй вуліцы Язэпа Драздовіча, былі пабудаваныя вялікія стайні. Ужо пасля вайны ў гэтых канюшнях размясціўся першы цэх Маладзечанскай мэблевай фабрыкі.

 

Па вуліцы Буйло месціцца цікавы “катэдж”, пабудаваны з той жа цэглы, што і афіцэрскія дамы па вуліцы Машэрава. Тут да 1939 года жыў камендант гарнізона. Цяпер гэта дзіцячы цэнтр культуры “Расток”.

 

Там-сям па Гелянове раскіданыя некалькі двухпавярховых дамкоў адметнай даваеннай архітэктуры. Прыкладам, жылыя дамы на завулку Чкалава. Гэтыя будынкі ўзведзеныя для цывільнай абслугі гарнізона і для сем’яў ніжэйшых камандных чыноў.

 

Былыя стайні. Цяпер тут знаходзяцца цэхі мэблевай фабрыкі.

 

Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе

 

Разам усе гэтыя пабудовы акрэсліваюць амаль няўлоўны вобраз старога ваеннага гарадка, памяць пра які яшчэ захоўваецца ў асяродку сталых жыхароў Гелянова. Рэдкая на нашых землях архітэктурная спадчына надае пэўнае адценне самабытнасці і стварае асаблівую атмасферу ў гэтым раёне Маладзечна. Такія будынкі, кожны са сваім няпростым і цікавым лёсам, могуць не горш за падручнікі расказаць маладзечанцам гісторыю свайго горада.

 

Маладзечанскія грошы. Жэтон салдацкага кааператыва 86-га палка пяхоты, што месціўся ў Гелянове. Канец 10-х, пачатак 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Вартасць – 1 злоты. Алюміній.

 

Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе

 

Пры напісанні артыкула аўтар карыстаўся звесткамі, атрыманымі ад жыхароў раёна Гелянова і гістарычнымі матэрыяламі, размешчанымі на беларускіх, польскіх і расейскіх старонках міжнароднай інтэрнэт-энцыклапедыі “Вікіпедыя”.

Даведка “РГ”.  86-ы полк пяхоты (86 pp) – аддзел пяхоты Самаабароны Літвы і Беларусі, пазней – Войска Польскага ІІ Рэчы Паспалітай. Утварыўся у верасні 1921 года ў выніку перайменавання Мінскага палка стральцоў Войска Сярэдняй Літвы. У пачатку 2-й сусветнай вайны уваходзіў у склад 19-й дывізіі пяхоты, якая ваявала ў складзе арміі “Прусы” (“Prusy”).

 

Ад 9 верасня 1921 года полк месціўся ў Вільні, а ад верасня 1922 года – у гарнізоне Маладзечна (3-ці батальён – у Красным, запасны батальён – у Новай Вілейцы ля Вільні). У 1924 годзе на тэрыторыі фальварка Гелянова каля Маладзечна пачалося будаўніцтва новых казармаў для гэтай вайсковай адзінкі.  Штогод прызывалася ў шэрагі палка каля 1010 рэкрутаў. У ім праходзілі службу 68 афіцэраў і 2200 малодшых афіцэраў і салдат.

 

Камандаванне палка:
• палкоўнік пяхоты Здзіслаў Мацкоўскі (1923 - сакавік 1927). Пазней – грамадскі і палітычны дзеяч Польшчы. Загінуў у 1941 годзе ў канцлагеры ў Асвенціме.
• палкоўнік дыпламаваны Людвік Бацянскі (ад сакавіка 1927). Ініцыятар будаўніцтва Геляноўскай брамы.
• палкоўнік дыпламаваны Уладыслаў Смалярскі (ад студзеня 1931)
• палкоўнік дыпламаваны Юзэф Вятр (ад кастрычніка 1934 – студзень 1936)
• палкоўнік дыпламаваны Уладыслаў Ігнацы Міхальскі (ад 1936). Загінуў у 1939 годзе ў Харкаве ад рук НКВД. Пасмяротна (2007 г.) рашэннем прэзідэнта Польшчы Л.Качыньскага ўведзены ў чын генерала
• палкоўнік пяхоты  Валенты Пэшэк (красавік 1938 – лістапад 1939).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Молодечно

Молодым дорогу. Заместителем председателя Молодечненского райисполкома по социальным вопросам стала Алеся Луковская

Хотите узнать больше? Алеся Луковская рядом с председателем Молодечненского райисполкома Александром Яхновцом. Фото Катерины Сушко, Край.бай Алеся Луковская вступила в 42

Создать велоструктуру и музей вытинанки. Что предлагали на ярмарке проектов в Молодечно? (фото)

Хотите узнать больше? Ярмарка проектов прошла в Молодечно. Фото Катерины Сушко, Край.бай 24 ноября в Молодечно состоялась ярмарка культурных и социальных проектов. 23

Вікторыя Чараповіч: “Для першакласнікаў беларуская мова як замежная” (фота)

Хотите узнать больше? Цэнтр культуры “Расток” разам са сваімі студыйцамі ладзіў у Маладзечне фальклорныя святы. Фота Вікторыі Чараповіч Цягам лістапада Дзіцячы цэнтр 25

С Международного фестиваля в Минске молодечненский детский центр «Росток» привез три диплома (фото)

Хотите узнать больше? Солистка образцовой студии эстрадного пения «Браво!» Карина Киндякова. Фото Марины Вабищевич С 25 по 26 ноября студии Молодечненского Детского центра 21

«Стань волшебником». Накануне Нового года детская поликлиника призывает молодечненцев поддержать детей с инвалидностью

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wpapers.ru Сотрудники детской поликлиники в Молодечно впервые инициируют 28

«Нужно больше граффити со смыслом». Что думают молодечненцы об изображении спасателя на девятиэтажке (опрос)

Хотите узнать больше? Столичные художники приступили к нанесению граффити на стене дома по улице Великий Гостинец в Молодечно. Фото Катерины Сушко, Край.бай 22 ноября 56

Минский областной драматический театр в Молодечно разыграет четыре билета на спектакли своих коллег из Бреста

Хотите узнать больше? Брестский академический театр драмы едет в Молодечно на гастроли. Фото предоставлено Минским областным драматическим театром Минский областной 46

Бьет – значит любит? Почему молодечненки оправдывают насилие в семье

Хотите узнать больше? Инспектор отдела охраны правопорядка и профилактики Молодечненского РОВД Екатерина Косточко. Фото Катерины Сушко, Край.бай Часто конфликты 49