Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пасля затрымання педафіла ў Маладзечне псіхолаг тлумачыць, як бацькам заўважыць, што дзіця згвалтавалі

Пасля затрымання педафіла ў Маладзечне псіхолаг тлумачыць, як бацькам заўважыць, што дзіця згвалтавалі

Псіхолаг Алена Галоўка: "Звычайна бацькі пачынаюць панікаваць, і жыццё сям’і змяняецца настолькі, што дзіця атрымлівае большую траўму ад наступстваў, чым ад самой трагедыі". Фота wallpaperup.com.


Таксама глядзіце, як сёлета павялічылася колькасць выяўленых выпадкаў педафіліі па краіне.


За згвалтаванне 9-гадовых дзяцей 35-гадовага маладзечанца асудзілі на 15 гадоў зняволення. Падрабязней пра гэтую справу можна прачытаць ТУТ.

Парады па тым, як зразумець, што дзіця згвалтавалі, як гэта перажыць, дае псіхолаг Маладзечанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Галоўка.


Што рабіць бацькам, якія даведаліся, што іх дзіця стала ахвярай педафіла
Нельга ўпадаць у паніку, асабліва пры дзіцяці, і казаць, што жыццё скончана.
Ні ў якім разе нельга рабіць выгляд, што нічога не адбылося.
З дзіцем трэба пагаварыць, даць яму магчымасць выгаварыцца, але не зводзіць усё да таго, што ўсё нармальна.
Нельга зрывацца на дзіцяці ці казаць, што ён сам вінаваты.
Нельга задаваць пытанні накшталт: “Чаму ты не ўцёк?”, “Чаму ты туды пайшоў?” І іншае.
Не трэба займацца самабічаваннем, лічыць сябе дрэнным бацькам і наракаць, што не ўратаваў дзіця або няправільна выхаваў.

У дзіцяці досыць гібкая псіхіка, дзеці добра спраўляюцца з такімі сітуацыямі, ім лягчэй іх перажыць, чым дарослым. Звычайна бацькі пачынаюць панікаваць, і жыццё сям’і змяняецца настолькі, што дзіця атрымлівае большую траўму ад наступстваў, чым ад самой трагедыі.

Пасля затрымання педафіла ў Маладзечне псіхолаг тлумачыць, як бацькам заўважыць, што дзіця згвалтавалі

Фота oboi-colibri.ru.

Рэакцыя на сэксуальны гвалт у дзяцей і падлеткаў розная.

Дзецям да трох гадоў ўласцівыя страхі, блытанасць пачуццяў, парушэнне сну, страта апетыту, агрэсія, страх перад чужымі людзьмі, сэксуальныя гульні.

У дашкольнікаў і малодшых школьнікаў на першы план выступаюць эмацыйныя парушэнні: трывога, баязлівасць, блытанасць пачуццяў, віна, сорам, агіда, бездапаможнасць, адчуванне сваёй сапсаванасці. У дзіцячых малюнках з’яўляюцца чорныя і цёмныя колеры, страшныя эпізоды. Парушаюцца паводзіны: з’яўляецца адасобленасць, агрэсія, маніпуляванне іншымі дзецьмі, супярэчлівыя паводзіны.

Для падлеткаў – агіда, сорам, віна, недавер, сэксуальныя парушэнні, адчуванне ўласнай сапсаванасці, частая задуменнасць, цяжкасці ў зносінах з аднагодкамі, пазбяганне зносін з імі. У паводзінах: спробы суіцыду, сыходы з дому, агрэсія, рэзкае змяненне паспяховасці, прагулы ў школе, няздольнасць абараніць сябе, несупраціўленне гвалту і здзеку над сабой, непаслядоўнасць і супярэчлівасць паводзін.

Немагчыма выдаць агульныя правілы, як можна распазнаць гвалт. Кожная сітуацыя ўнікальная, кожнае дзіця шукае свае спосабы справіцца з гвалтам, расказаць, што здарылася.

Дадатковая цяжкасць у тым, што некаторыя з гэтых прыкмет могуць з’явіцца ў любога дзіцяці, якое сутыкаецца са стрэсам. Некаторыя дзеці, якія падвяргаліся гвалту, не праяўляюць ні аднаго з трывожных сімптомаў, апісаных вышэй, і паспяхова хаваюць тое, што з імі адбылося. Важна памятаць, калі мы маем справу з дзіцем, якое перажывае моцны стрэс, што мы мусім не выключаць магчымасць сэксуальнага гвалту. Дзецям вельмі цяжка адкрыта казаць пра гэта. Бацькам варта наладжваць даверлівыя адносіны з дзецьмі, дзіця павінна не баяцца расказваць пра тое, што з ім адбываецца.


Як размаўляць з дзіцем, якое сутыкнулася з гвалтам

Галоўнае – быць побач, любіць, клапаціцца. Пераканайце дзіця ў тым, што вы ўсё роўна любіце яго. Кажыце, што ў гэтым здарэнні няма яго віны.

Гаварыце, што дзіця правільна паводзіла сябе падчас нападу. Не крытыкуйце яго паводзіны. Магчыма, яму давялося зрабіць выбар паміж жыццём і смерцю, і тое, што цяпер жывое і побач з вамі, кажа пра тое, што яно зрабіла правільны выбар.

Настойвайце на праходжанні медыцынскага агляду як мага хутчэй, нават калі няма відавочных траўмаў. 

Будзьце ўважлівыя да таго, што можа прымусіць дзіця адчуваць сябе некамфортна. 

Не падыходзьце непрыкметна ззаду, не дакранайцеся нечакана і без дазволу. Магчыма, дзіцяці хоча, каб яго абнялі і падбадзёрылі, а магчыма, яно хоча быць сам-насам, пакуль не адчуе сябе ў бяспецы. Не крыўдуйце, калі дзіцяці будзе цяжка адкрывацца вам эмацыйна. Упэўніце яго, што з вамі ён ў бяспецы, гэта дапаможа вярнуць давер і эмацыйную блізкасць.

Але памятайце, што вам трэба вытрымка і цярпенне: гэта не хуткі працэс.

Заахвочвайце пацярпелага расказаць пра тое, што здарылася, яму неабходна выплюхнуць свае эмоцыі. Гэта можа быць складана, пастаянна чуць у дэталях, што здарылася, можа раздражняць, а поўная цішыня і пастаяннае маўчанне – палохае. Памятайце, што для вас цяпер важней за ўсё тое, што трэба пацярпеламу. Растлумачце яму, што калі ён будзе распавядаць пра тое, што здарылася, ён мае больш шанцаў вылечыцца. Скажыце, што вы ў любы час гатовыя выслухаць і падтрымаць пацярпелага, але не будзьце занадта настойлівыя.

І абавязкова звярніцеся па дапамогу да псіхолага.


Як можа паўплываць гвалт у дзяцінстве

Парушэнні, якія ўзнікаюць пасля гвалту, часцяком прыводзяць да зменаў, якія накладваюць адбітак на ўсё далейшае жыццё.

Сярод доўгатэрміновых небяспечных наступстваў сэксуальных або распусных дзеянняў могуць быць частыя дэпрэсіі, страхі, трывожнасць, нізкая самаацэнка, злоўжыванне алкаголем і наркотыкамі, спыненне навучання ў школе, стрэс, сэксуальныя засмучэнні, псіхічныя праблемы агульнага характару. Больш за палову такіх дзяцей, дасягнуўшы 21 года, будуць мець тую ці іншую форму псіхапаталогіі.


Да каго звяртацца па дапамогу

Тэлефоны экстраннай псіхалагічнай дапамогі:

Абласная лінія кругласутачнай экстраннай псіхалагічнай дапамогі “Тэлефон даверу”: (8-017) 202-04-01

Дзіцячая тэлефонная кругласутачная лінія: 8-801-100-1611

Колькасць выяўленых выпадкаў педафіліі па краіне
Create your own infographics

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999

ІП Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Молодечно

Литературный портал «Пишем как дышим» прошел во Дворце культуры Молодечно

Хотите узнать больше? Литературный портал «Пишем как дышим» прошел в Молодечно. Нина Листота и Виталий Рыжков. Фото Кати Волоскович 29 ноября во Дворце культуры Молодечно 22

За корону «Мисс Край.бай – 2016» борются 86 красавиц края – мы завершили прием заявок на участие в конкурсе (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта ivbg.ru Наш портал 2 декабря завершил прием заявок самых очаровательных девушек нашего 29

Молодым дорогу. Заместителем председателя Молодечненского райисполкома по социальным вопросам стала Алеся Луковская

Хотите узнать больше? Алеся Луковская рядом с председателем Молодечненского райисполкома Александром Яхновцом. Фото Катерины Сушко, Край.бай Алеся Луковская вступила в 94

Создать велоструктуру и музей вытинанки. Что предлагали на ярмарке проектов в Молодечно? (фото)

Хотите узнать больше? Ярмарка проектов прошла в Молодечно. Фото Катерины Сушко, Край.бай 24 ноября в Молодечно состоялась ярмарка культурных и социальных проектов. 30

Вікторыя Чараповіч: “Для першакласнікаў беларуская мова як замежная” (фота)

Хотите узнать больше? Цэнтр культуры “Расток” разам са сваімі студыйцамі ладзіў у Маладзечне фальклорныя святы. Фота Вікторыі Чараповіч Цягам лістапада Дзіцячы цэнтр 30

С Международного фестиваля в Минске молодечненский детский центр «Росток» привез три диплома (фото)

Хотите узнать больше? Солистка образцовой студии эстрадного пения «Браво!» Карина Киндякова. Фото Марины Вабищевич С 25 по 26 ноября студии Молодечненского Детского центра 27

«Стань волшебником». Накануне Нового года детская поликлиника призывает молодечненцев поддержать детей с инвалидностью

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wpapers.ru Сотрудники детской поликлиники в Молодечно впервые инициируют 31

«Нужно больше граффити со смыслом». Что думают молодечненцы об изображении спасателя на девятиэтажке (опрос)

Хотите узнать больше? Столичные художники приступили к нанесению граффити на стене дома по улице Великий Гостинец в Молодечно. Фото Катерины Сушко, Край.бай 22 ноября 65